#ПазнавальныАўторак 🌟
Дзіўны свет дызайнера Roberta Di Camerino 🎨👛
Джуліяна Коэн Камярына, яна ж Раберта ды Камярына, нарадзілася ў 1920 годзе ў Венецыі. Пасля нядоўгага ціхамірнага і паспяховага юнацтва яна эмігрыравала ў Швейцарыю, ратуючыся ад нацысцкіх “расавых” законаў. Камярына ўцякае разам з мужам: яна — переапранутая ў манашку, ён — у святара, з нованароджаным дзіцем на руках. 👶✈️
Менавіта ў Швейцарыі ўбачыць свет першая сумачка мадэльера, Bagonghi, — аксамітная зялёна-чырвона-сіняя з залатой вышыўкай – якая стане сімвалам маркі Roberta di Camerino і пачаткам яе сусветнага поспеху. 🌍✨
Для вытворчасці сумак і аксэсуараў Раберта выкарыстоўвае аксаміт “сапрарыцца”, які па гэты дзень вырабляецца ўручную. 🧵💼 Яна стала фактычна першым дызайнерам, які адвёў аксэсуарам ключавую ролю ў жаночым гардэробе.
Пасля некалькі гадоў мадэльера чакае поспех такі аглушальны, што ў 1956 годзе яе вырабы ганаруюцца найпрэстыжнай узнагароды Neiman Marcus Award, вядомай таксама як “Оскар моды”. 🏆👗
Сумкі ад di Camerino заваёўваюць любоў публікі, крытыкаў і дам самага высокага статусу, а слава самой Джуліяны Раберты выходзіць за межы Еўропы. Напрыклад, карпарацыя Mitsubishi забяспечвае сабе права эксклюзыўнага імпарту прадукцыі ад Roberta di Camerino ў Японію. 🇯🇵💖
Пачуццё стылю і высокі клас, які адрознівае яе калекцыі, сплаўлены разам з прыроджаным пачуццём колеру і любоў’ю да якасных матэрыялаў. 🎨💎
Традыцыйная тканіна брэнда – аксаміт, які выраблены ручным спосабам на старадаўніх станках у лепшых традыцыях венецыянскай якасці. У працэсе Джуліяна сабрала архіў уласных распрацовак, які можна бачыць у розных музеях свету. 🏛📚
Сумку з лагатыпам “R” знакамітага дызайнера Раберты ды Камярына можна ўбачыць на выставе прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай “Прыгажосць і мода XIX - XXI стагоддзе” ў вялікай выставачнай зале Нясвіжскага палаца. 🏰✨
#RobertaDiCamerino #Мода #Дызайн #Выстава #Нясвіж #Культура

#ПазнавальныАўторак 🌟✨
На выставе «Прыгажосць і мода 19-21 стагоддзе» 🖼👗 прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай адлюстраваны модныя тэндэнцыі пачынаючы з другой паловы 19 ст. і да нашых дзён. 📅🕰
Мода 1960-х гадоў не магла не адрэагаваць на найбольш значныя падзеі таго часу: 🚀🌌
• запуск першага спадарожніка зямлі 🌍🛰;
• палёт у космас у 1961 годзе Юрыя Гагарына 👨🚀;
• палёт у космас у 1963 годзе першай жанчыны Валянціны Церашковай 👩🚀.
Касмічнымі першапраходцамі ў моднай індустрыі сталі П’ер Кардэн 🌌✨ і Андрэ Курэж.
П’ер Кардэн здзейсніў адмысловы фурор са сваёй калекцыяй Cosmocorps (у перакладзе “Эра космаса”). 🌠💫 Сам дызайнер казаў, што на стварэнне гэтай калекцыі яго асабліва натхніў палёт Валянціны Церашковай, з якой у далейшым яго звязвала моцнае сяброўства. 🤝
У калекцыі Кардэн паказаў свае ўяўленні аб тым, што будуць насіць людзі, калі адправяцца ў космас: зашпількі-маланкі, металічныя ўпрыгожванні, серабрыстая тканіна і пластык. 🌌🧥✨ Акрамя гэтага, Кардэн вынайшаў тканіну “кардзін”. Вельмі трывалая, а пры вырабе адзення з дапамогай тэрмапрэса тканіне можна было надаць любую форму. 🔧👗 Кардэн працаваў з адзеннем як з архітэктурнай формай 🏗, таму ў серыі актыўна выкарыстоўваліся геаметрычныя фігуры: дэталі ў выглядзе ромба, круга і прамавугольніка. 🔺🔵🔲
Андрэ Курэж рэагаваў на тэхналагічны ўздым у даследаванні космасу працай з інавацыйнымі матэрыяламі. 🌌💡 Ен выпусціў калекцыю рэчаў і аксэсуараў, выкананых з пластыка і металізаваных тканін. 👜✨ Кожную выяву ён ствараў для так званай «Луннай дзяўчыны» 🌙👧, якую сам і прыдумаў. Дзяўчына, па задумцы Курэжа, павінна была хадзіць па Луне ў лаканічных сукенках міні, вузкіх штанах, кароткіх куртках і туніках. 🌕👗👖 Касмічны партрэт завяршалі капялюшы-шлемы, вялізныя сонцаахоўныя акуляры 🕶 і чаравікі з пластыкавымі ўстаўкамі на плоскай падэшве. 👟✨ Колеры калекцыі — белы, бледна-ружовы, блакітны — нагадвалі аб касмічным холадзе і зорных туманнасцях 🌌❄️, а кантрасны аранжавы адсылаў да скафандра Юрыя Гагарына. 🧑🚀🧡
#Мода #Космос #Дызайн #Выстава #ТаццянаФядосава #П’ерКардэн #АндрэКурэж #1960я #КасмічнаяМода #Культура #Творчасць #Гісторыя