Niasvizh_museum
287 subscribers
2.49K photos
205 videos
83 files
296 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
#ПазнавальныАўторак
Што было крыніцай ведаў аб індустрыі моды ў савецкі час? 🤔 Адкуль модніцы, закройшчыкі і мадэльеры чэрпалі ідэі для вобразаў?
Часопісы аб модзе. 📖 У СССР склалася шмат'ярусная і складаная сістэма моды, са мноствам кіраўнічых структур. Галоўная інстанцыя ў гэтым ланцугу — Міністэрства лёгкай прамысловасці, у падпарадкаванні якога мадэлюючыя арганізацыі і вытворчасць. Што цікава, кожнае ведамства і кожная структура выпускалі свой часопіс. 📰 Пры ўсім уяўным багацці савецкая мода — гэта суцэльнае "зрабі сам". Дастаць адзенне, а тым больш моднае, было немагчыма! 😿 У кіёсках "Саюздруку" можна было набыць часопісы з ілюстрацыямі і выкрайкамі "Шыйце дома", "Я шыю сама", "Кройка і шыццё дома" і іншыя. Імі і ратаваліся, каб выглядаць разнастайна і модна.
• Кінематограф: 🎬 часопісы "Савецкае кіно", "Савецкі экран", брашуры пра зорак. На старонках прэсы размяшчаліся мноства фотаздымкаў 📸 як з прыёмаў, так і з паўсядзённага жыцця. Гледзячы на вобразы акцёраў і актрыс, жанчыны шылі сабе нешта падобнае.
"На выставе “Прыгажосць і мода 19-21 ст.” 🏛 прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай арыгінальныя сукенкі, аксесуары, абутак 👗👠 дапаўняюць шматлікія часопісы, фотаздымкі, газеты.
"Тры галоўныя савецкія часопісы “Мода краін сацыялізма“, “Мадэлі сезона”, “Часопіс мод”, рэспубліканскі часопіс “Rigas Modes“, брашура “Шыйце самі“ і многае іншае.

#Мода #СавецкіСаюз #Культура #Гісторыя #Часопісы #Выстава #Традыцыі 🌟📚