Niasvizh_museum
287 subscribers
2.49K photos
205 videos
83 files
296 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
#ПазнавальныАўторак 📚

Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг) 🌟

…Але ўсё ў жыцці Льва мяняе звычайны лісток на слупе: “Мастак Сеўрук набірае студыю”… 🎨

Маці вырашыла “прыстроіць” жвавага падлетка, які пацягнуў за сабою сваіх сяброў па вуліцы. Леў з задавальненнем захапіўся маляваннем і з 1946 па 1949 год вучыўся ў мясцовай студыі выяўленчага мастацтва, якая знаходзілася ў будынку ратушы. Заняткі ў той час вёў Міхаіл Канстанцінавіч Сеўрук — жывапісец і графік, прадстаўнік Віленскай мастацкай школы, вучань знакамітага беларускага майстра жывапісу Фердынанда Рушчыца. 🖌

Пазней у лёсе Гумілеўскага былі такія знакамітыя настаўнікі, як Аляксей Глебаў і Андрэй Бембель, але свайго першага настаўніка Леў Мікалаевіч успамінаў усё жыццё. Нясвіжская краязнаўца Наталля Плакса, якая добра ведала Народнага мастака, пасля доўгіх тэлефонных размоў з ім, пісала: “Пра ролю нясвіжскага майстра ў сваім станаўленні Леў Мікалаевіч неаднойчы казаў: “Ён прыладзіў мне хамут”. 🐴

Мудры сэнс мае гэтая сялянская метафара: мала мець воз дабра, неабходны дасканала змайстраваны хамут да спрытнага і дужага коніка. Удалай, паспяховай, тым больш, доўгай дарогі не атрымаецца, калі не падагнаны хамут. Сяўрук заклаў глыбінныя асновы творчасці, фундаментальныя прынцыпы жыцця ў мастацтве. Ды яшчэ разуменне таго, што праца жывапісца, графіка, скульптара блізкая па высілках да настойлівай цягавітасці селяніна на палетку — на ворыве ці касьбе. Адно што палетак іншы. 🌾

На выставе прадстаўлены дзве работы, прысвечаныя знакамітым беларускім мастакам, — скульптурнае пано Льва Гумілеўскага “Міхаіл Сеўрук” (дарэчы, такое ж самае пано ўсталявана на магіле мастака на гарадскіх могілках г. Нясвіжа ў 2015 годзе) і скульптура “Фердынанд Рушчыц”, якая выканана Сяргеем Гумілеўскім у 2019 г. 🎉

#ПазнавальныАўторак #ЛеўГумілеўскі #СяргейГумілеўскі #Мастацтва #Культура #Нясвіж #Выстава #Скульптура #Беларусь