Niasvizh_museum
287 subscribers
2.49K photos
206 videos
83 files
297 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
#ПазнавальныАўторак 📚

Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг) 🌟

…Але ўсё ў жыцці Льва мяняе звычайны лісток на слупе: “Мастак Сеўрук набірае студыю”… 🎨

Маці вырашыла “прыстроіць” жвавага падлетка, які пацягнуў за сабою сваіх сяброў па вуліцы. Леў з задавальненнем захапіўся маляваннем і з 1946 па 1949 год вучыўся ў мясцовай студыі выяўленчага мастацтва, якая знаходзілася ў будынку ратушы. Заняткі ў той час вёў Міхаіл Канстанцінавіч Сеўрук — жывапісец і графік, прадстаўнік Віленскай мастацкай школы, вучань знакамітага беларускага майстра жывапісу Фердынанда Рушчыца. 🖌

Пазней у лёсе Гумілеўскага былі такія знакамітыя настаўнікі, як Аляксей Глебаў і Андрэй Бембель, але свайго першага настаўніка Леў Мікалаевіч успамінаў усё жыццё. Нясвіжская краязнаўца Наталля Плакса, якая добра ведала Народнага мастака, пасля доўгіх тэлефонных размоў з ім, пісала: “Пра ролю нясвіжскага майстра ў сваім станаўленні Леў Мікалаевіч неаднойчы казаў: “Ён прыладзіў мне хамут”. 🐴

Мудры сэнс мае гэтая сялянская метафара: мала мець воз дабра, неабходны дасканала змайстраваны хамут да спрытнага і дужага коніка. Удалай, паспяховай, тым больш, доўгай дарогі не атрымаецца, калі не падагнаны хамут. Сяўрук заклаў глыбінныя асновы творчасці, фундаментальныя прынцыпы жыцця ў мастацтве. Ды яшчэ разуменне таго, што праца жывапісца, графіка, скульптара блізкая па высілках да настойлівай цягавітасці селяніна на палетку — на ворыве ці касьбе. Адно што палетак іншы. 🌾

На выставе прадстаўлены дзве работы, прысвечаныя знакамітым беларускім мастакам, — скульптурнае пано Льва Гумілеўскага “Міхаіл Сеўрук” (дарэчы, такое ж самае пано ўсталявана на магіле мастака на гарадскіх могілках г. Нясвіжа ў 2015 годзе) і скульптура “Фердынанд Рушчыц”, якая выканана Сяргеем Гумілеўскім у 2019 г. 🎉

#ПазнавальныАўторак #ЛеўГумілеўскі #СяргейГумілеўскі #Мастацтва #Культура #Нясвіж #Выстава #Скульптура #Беларусь
#ПазнавальныАўторак 🌟
Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг)

Адным з галоўных матываў творчасці Сяргея Гумілеўскага з'яўляецца адлюстраванне вобразаў і духоўнай спадчыны выдатных дзеячаў беларускай культуры: пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў, кампазітараў, мастакоў, асветнікаў. 📚
Асобае месца сярод яго прац займаюць выявы-станы, увасобленыя ў скульптуры ўзнёслыя настроі чалавечай душы ці паняцці, якія натхняюць і ўспрымаюцца адкрыта кожным чалавекам. 🌈

Працягваючы тэму паэзіі аднаго з любімых скульптарам беларускіх паэтаў – Максіма Багдановіча, хочацца сказаць аб серыі графічных твораў, якія выкананыя па матывах вершаў і прадстаўленыя наведвальнікам: “Плакала лета, зямлю пакідаючы”, “Страцім-лебедзь”, “Восеньскі сум”, “Чую ў цішы, як расце трава”, “Па-над белым пухам вішняў”, “І конь крылаты да Парнаса мой дух імчыць”. 🎨📖
Гэтыя чорна-белыя малюнкі, выкананыя алоўкам, пракнёныя тонкай і ўзнёслай лірыкай паэта, як бы прымушаюць глядача звярнуцца да творчасці Багдановіча, перачытаць ці бліжэй пазнаёміцца з ягонымі творамі. 🖋💫

Таксама на выставе паэту прысвечана некалькі скульптур: скульптурнае пано “Максім Багдановіч”, скульптуры “А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю” і “Багдановіч-гімназіст” – даволі цікавая задумка аўтара, якая паказвае юнацкасць і запал паэта: ён з’язджае па парэнчах лесвіцы. 🚶♂️🎉
С.Л. Гумілеўскі працуе з рознымі матэрыяламі — выдатна адчувае розныя пароды дрэва, каменя, здабываючы з матэрыялу характар і вобраз, таксама аўтару паддаецца гіпс, сілумін, пластык і бронза. 🪨🎭
Але пра гэта — ў наступным “Пазнавальным аўторку”.

#Выстава #Скульптура #МаксімБагдановіч #БеларускаяКультура #Творчасць #Арт
#ПазнавальныAўторак 🌟

Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг)
Пры ўваходзе ў выставачную залу наведвальнікаў сустракае дэкаратыўная кампазіцыя “Балет” — сумесны твор бацькі і сына Гумілеўскіх, адліты з бронзы ў 2008 годзе 🏛 і ўсталяваны ля Вялікага тэатра оперы і балета ў Мінску. 🎭
Сяргей Львовіч апавядаў: “Гэтая кампазіцыя, на мой погляд, вельмі ўдала “села” ў паркавую прастору ў тэатра. 🌳 “Балет” для мяне — праца адмысловая, і я па-свойму ёю ганаруся. Справа ў тым, што мая жонка Галіна — балерына, амаль 20 гадоў адпрацавала ў тэатры. 👩💃 Яна і пазіравала для гэтай скульптуры. Для мяне было важна зрабіць усе рухі і жэсты дакладнымі, прафесійнымі. Жонка паказвала, як трымаць галаву, тлумачыла, як дамагчыся ад дзяўчын эфекту пархання... Па нашай з бацькам задумцы, трыа балерын лёгкімі ўзмахамі рук нібы запрашаюць, зазываюць гледачоў на спектаклі. 🎉 Кожная з танцорак увасабляе адзін з трох станаў: рамантычны, гераічны і лірычны. 💖🎶 Пры гэтым, дзяўчаты звязаны адзіным бясконцым танцам, кругавым эмацыйным патокам. 💫 Гэтая кампазіцыя, дарэчы, мая вольная фантазія, а не выява сцэны з канкрэтнага спектакля, як многія часта думаюць.”

Галіна Мікалаеўна, жонка Сяргея Львовіча, на адным з выпускаў радыёканала “Культура” падзялілася цудадзейным здарэннем са свайго жыцця. 🌟📻 Дзесяцігадовую таленавітую дзяўчынку з Гомеля запрасілі прафесійна займацца балетам у сталіцу. 🏙💃 І прыпынак аўтобуса №38 каля Вялікага тэатра оперы і балета знаходзіўся менавіта на тым месцы, дзе праз сорак гадоў паўстала кампазіцыя: тры юныя танцоркі, падобна німфам, кружацца, ледзь дакранаючыся зямлі кончыкамі пальцаў, і адна з іх – Галіна Гумілеўская. 🌸👯

#Гумілеўскія #Балет #Скульптура #Культура #Мастацтва #Тэатр #Танец #Гісторыя #Мінск #Творчасць