Niasvizh_museum
292 subscribers
2.56K photos
213 videos
83 files
301 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
#годгістарычнайпамяці

14 красавіка 1627 г. – гарадскі магістрат зацвердзіў “артыкулы купецкія”, сваеасаблівы статут Нясвіжскага купецкага цэха.

Яшчэ з часоў Мікалая Радзівіла Сіроткі жыхары Нясвіжа мелі права вольна гандляваць ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім і за яго межамі, што стымулявала актыўнасць у гэтым накірунку.

Улада неаднарозова звяртала ўвагу на “гандлёвае саслоўе”, надаючы яму разнастайныя прывілеі. У 1681 г. кароль Ян ІІІ Сабескі пацвердзіў статут купецкага аб’яднання і дазволіў праводзіць у горадзе штогадовы кірмаш, які пачынаўся 25 жніўня і працягваўся чатыры тыдні.

У 1712 г. у склад цэха купцоў уваходзілі сем паўнавартасных членаў, якіх узначальваў цэхмістр Ваўрынец Кохан. Таксама трэба ўлічваць, што яўрэі, якія пераважна займаліся гандлем, у хрысціянскі цэх не ўваходзілі.

#годгістарычнайпамяці #несвижскийзамок #несвиж #виртуальнаявыставка #віртуальнаявыстава #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus