Niasvizh_museum
292 subscribers
2.56K photos
213 videos
83 files
301 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
📚 Навукова-практычная канферэнцыя “Гістарычнае краязнаўства Беларусі: вопыт, праблемы і перспектывы развіцця” 🌍

На базе Дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адбылася Навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю Цэнтральнага бюро краязнаўства. Мерапрыемства сабрала даследчыкаў, гісторыкаў і краязнаўцаў, якія абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця гістарычнага краязнаўства ў Беларусі. 🏛

Сярод выступоўцаў быў вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Вячаслаў Іванавіч Мазалеўскі, які прадставіў даклад на тэму “Моладзевы клуб як адна з форм адукацыйнай дзейнасці музея”. У сваім выступленні ён падкрэсліў важнасць інтэграцыі моладзі ў музейную дзейнасць і значэнне адукацыйных праграм для захавання культурнай спадчыны. 🎓

Канферэнцыя стала пляцоўкай для абмену думкамі і вопытам, а таксама для вызначэння перспектыў развіцця краязнаўства ў Беларусі. 🌟

#Краязнаўства #Гісторыя #Беларусь #Навука #Музей #Адукацыя #Нясвіж #ЦэнтральнаеБюроКраязнаўства
🖼 Пазнавальны аўторак: cцежкамі Льва Гумілеўскага 🌟

Сваёй духоўнай радзімай Народны мастак Беларусі Леў Гумілеўскі заўсёды лічыў старадаўні і прыгожы Нясвіж, хоць і нарадзіўся ён у Маскве. Чаму ж так здарылася, што наш маленькі гарадок стаў сапраўды родным для знакамітага скульптара?

На выставе скульптараў Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум” прадстаўлена работа Сяргея Львовіча “Партрэт бабулі” (гіпс таніраваны, 1988 г.). Менавіта з бабулі Франі, у дзявоцтве Паўлюкевіч, пачаўся нясвіжскі этап жыцця знакамітай мастацкай сям’і Гумілеўскіх.

Калісьці маладая дзяўчына з Віцебшчыны збегла з-пад вянца са старым у Маскву, дзе пазнаёмілася з Мікалаем Гумілеўскім. У іх сям’і нарадзілася два сыны — Мікалай і Леў — але сямейнае жыццё не заладзілася. Па дарозе да родных беларускіх мясцін Франю з сынамі абрабавалі ў Барысаве, і яна вымушана была застацца ў незнаёмым горадзе, зарабляючы грошы на дарогу, уладкаваўшыся на працу ў Старабарысаўскі санаторый.

Пасля пакутных гадоў нямецкай акупацыі, выжывання ў партызанскім атрадзе і вызвалення беларускай зямлі Франя разам з дзецьмі пераязджае ў Нясвіж, дзе ў 1944 г. у замку Радзівілаў адкрываецца новы санаторый. Так Нясвіж становіцца другой радзімай для 14-гадовага Льва і яго сям’і, а сцены старажытнага замка — іх новым жыллём. “Пасля Масквы, Барысава, ваенных пакут і блуканняў гэта быў рай!” – сцвярджаў Леў Мікалаевіч.

У Нясвіжы юнак працягвае вучобу ў школе, займаецца ў авіямадэльным гуртку ў будынку плябаніі і марыць пра прафесію канструктара. Але ўсё ў жыцці Льва мяняе звычайны лісток на слупе: “Мастак Сеўрук набірае студыю”…

Але аб гэтым у наступным “Пазнавальным аўторку”. 🎨

#ЛеўГумілеўскі #Нясвіж #Мастацтва #Краязнаўства #Гісторыя #ПазнавальныАўторак