Niasvizh_museum
291 subscribers
2.56K photos
213 videos
83 files
301 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
Пачатак мая традыцыйна багаты на святочныя дні і памятныя даты. У гэтым пераліку ёсць дзень, асабліва важны для несвiжан. 7 мая споўнілася 440 гадоў з пачатку будаўніцтва Нясвіжскага замка. Менавіта гэта дата - 7 мая 1583 г. - названа на памятнай пліце, усталяванай над уваходам у палац яшчэ ў XVIII ст. Пры ўсёй разнастайнасці пунктаў гледжання гісторыкаў-прафесіяналаў гэты дзень мая з'яўляецца сімвалічнай кропкай адліку гісторыі Нясвіжскага палаца. Няшмат помнікаў гісторыі могуць пахваліцца такім дакладным пачаткам свайго летазлічэння.
За чатыры з паловай стагоддзі ў біяграфіі замка чаргаваліся перыяды росквіту і заняпаду, ваенныя спусташэнні змяняліся вялікасвецкімі забавамі, мянялася знешняе аблічча помніка. Сёння наш замак - адзін з галоўных музеяў Беларусі. Мы робім усё, каб гэта чарговая старонка яго біяграфіі была доўгай і цікавай.
Чаму згадваем пра юбілей сёння? Нам хацелася падвесці вынікі гэтага памятнага дня 7 мая 2023 г. А яны не могуць не радаваць. У 440-гадовы юбілей замка яго наведалі 4400 турыстаў! Супадзенне? Ці нейкі знак лёсу? Канчатковы адказ можна будзе даць пасля 500-гадовага юбілею.
#нясвіж #нясвіжскіпалац #несвиж #юбілей #niasvizhcastle #nesvizh