#пазнавальныаўторак
Пазіцыя каталіцкай царквы ў сярэднявеччы вызначала многае. Рымскія папы адным словам вырашалі лёсы цэлых краін і народаў. І ўсё ж былі традыцыі, змагацца з якімі не магла нават усемагутная царква. Адной з іх з’яўляўся рыцарскі турнір. На працягу стагоддзяў папы, біскупы, кардзіналы, манахі ўсяляк крытыкавалі гэты занятак. Але ўзброеныя спаборніцтвы ад гэтага не гублялі папулярнасці.
У канцы XIV ст. традыцыя ўдзелу ў рыцарскіх двубоях прыйшла ў Вялікае Княства Літоўскае. Вялікі князь Ягайла, заняўшы польскі трон, ахвотна запрашаў сваіх землякоў у Кракаў, дзе з нагоды розных урачыстасцяў ладзіліся капійныя і фехтавальныя баі. Там у ліцьвінаў была выдатная магчымасць прадэманстраваць вайсковыя здольнасці. У далейшым рыцараў Вялікага Княства можна было бачыць на турнірах у Гданьску, Вене, Мальбарку, Празе. А ў часы Жыгімонта ІІ Аўгуста (1520–1572) турніры неаднаразова ладзіліся ў Вільні. У лютым 1547 г. тут адбылася відовішчная забава, якая складалася з трох частак: турніра, гусарскага спаборніцтва і штурма адмыслова збудаванага замка.
Выхадцы з беларускіх зямель дэманстравалі сваё майстэрства не толькі на захадзе, але і на ўсходзе. Дыпламат XVI ст. Сігізмунд Герберштэйн распавядае, як «нейкі ліцьвін 26 гадоў ад нараджэння» уступіў у бой з маскоўскім асілкам, пераможцам у дваццаці бітвах, і забіў яго. Маскоўскі цар, які быў сведкам гэтай падзеі, у роспачы «плюнуў на зямлю і загадаў, каб у далейшым ніхто з іншаземцаў не ўступаў у паядынак з яго падданымі».
Выявы рыцараў Вялікага Княства аўтарства Зміцера Шапавалава можна бачыць на выставе «Gloria arme…». Для арганізаваных груп наведвальнікаў праводзіцца гульня-экскурсія «Рыцарскі турнір», якая дазваляе не толькі даведацца пра гісторыю зброі і даспехаў, але і праявіць лепшыя якасці ваяра: знаходлівасць, хуткасць, імкненне да перамогі.
#выстава #нясвіжскізамак #нясвіж #nesvizh #nesvizhcastle #exhibition #несвиж #несвижскийзамок

#30радкоўна30гадоў
Адной з самых прыгожых і ўрачыстых залаў палацавага ансамбля ў Нясвіжы, без перабольшвання, з’яўляецца Тэатральная (былая Каралеўская), якая нібы рэпрэзентуе гісторыю палацавага тэатра. Зала была створана ў другой палове XVIII ст. у стылі ранняга класіцызму, з элементамі ракако для тэатральных дзей па распараджэнні Францішкі Уршулі Радзівіл, з імем якой звязана заснаванне аматарскага тэатра.
Першая згадка пра тэатральны паказ у замку датавана 1740 г., калі прыезджымі акцёрамі была пастаўлена п’еса “Узор справядлівасці”. Неўзабаве пасля першай пастаноўкі Францішкі Уршулі ў палацы пачаліся работы па стварэнні асобнай Тэатральнай залы, распісанай мясцовымі майстрамі Гескім і Мікалаеўскім, а таксама Скшыцкім з Жоўквы. 14 ліпеня 1748 г. зала была завершана , а праз тры дні тут была паказана п’еса “Каханне – зацікаўлены суддзя”. Затым пастаноўкі ладзіліся ўласнымі сіламі: на святы, у гонар важных гасцей, падчас сямейных урачыстасцей.
Сваю другую назву – Каралеўская – зала атрымала ў 1784 г., паколькі менавіта тут Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку» прымаў апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Традыцыі музычнага і тэатральнага мастацтва, закладзеныя ў Нясвіжы амаль трыста гадоў таму, і сёння працягваюць жыць у палацы.У цяперашні час у Тэатральнай зале ладзяцца канцэрты старажытнай і сучаснай музыкі, музычныя фестывалі, тэатралізаваныя імпрэзы. Акрамя таго зала з’яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для арганізацыі мерапрыемстваў розных фарматаў, выкарыстоўваецца для ўрачыстых цэрымоній рэгістрацыі шлюбу ў суправаджэнні прафесіянальных акцёраў і музыкантаў.
А ў бліжэйшы час, з 23 па 25 лютага, дзверы Тэатральнай залы будуць адчынены для наведвальнікаў палаца, дзе пры жаданні можна будзе ў гістарычных касцюмах зрабіць на памяць цудоўныя здымкі ў вытанчаным інтэр’еры.
.
#нясвіжскізамак #нясвіж #несвижскийзамок #несвиж #nesvizhcastle #niasvizhcastle #nesvizh #exhibition #belarus #travel #belarustravel

Музей-запаведнік «Нясвіж» – гэта не толькі пастаянная статычная экспазіцыя ў палацы князёў Радзівілаў, але і мабільныя выставачныя праекты, якія расказваюць пра дзейнасць музея-запаведніка, цікавыя аб’екты альбо падзеі.
Так, у сувязі з вялікай цікавасцю да Нясвіжскага палаца, быў створаны мабільны выставачны праект – «Нясвіжскі палац у часе і гісторыі». Ён накіраваны на тое, каб:
• даць веды пра ключавыя моманты гісторыі Нясвіжскага палаца, пра яго лёс у ХХ ст.;
• паказаць этапы будаўніцтва і аднаўлення, сучаснае жыццё палаца як музейнага аб’екта;
• пазнаёміць з цікавымі культурнымі падзеямі, акцыямі і тэатралізацыямі, якія адбываюцца ў адноўленых інтэр’ерах.
Кнігавыданне, галерэі гістарычнага жывапісу, першыя беларускія тэатральныя праекты і першая опера, знакамітыя музыкі – усё гэта адбывалася ў Нясвіжы. Таму наступны выставачны праект – «Нясвіж – здабытак сусветнай культуры» – быў створаны з мэтай пазнаёміць наведвальнікаў з Палацавым ансамблем Радзівілаў як з унікальным нацыянальным помнікам культуры Беларусі і турыстычным аб’ектам.
Як сам палац, так і каля паўсотні яго музейных залаў можна разглядаць як галоўную энцыклапедыю беларускага і еўрапейскага мастацтва і культуры. Таму для мабільнага выставачнага праекта былі адабраны фотаздымкі, якія найбольш яскрава адлюстроўваюць выгляд палаца, яго залаў і кабінетаў, цікавыя асаблівасці экстэр’ераў і інтэр’ераў, а таксама паркаў.
Выставы разлічаныя ў першую чаргу для школьнікаў і студэнтаў, аднак яны абавязкова зацікавіць і дарослую аўдыторыю.
А ў сувязі с тым, што дадзеныя фотапраекты не дэманструюцца на пастаяннай аснове, запрашаем да нас у госці, пабачыць усю прыгажосць Нясвіжскага палаца сваімі вачыма.
#нясвіж #нясвіжскіпалац #несвиж #несвижскийзамок #belarus #nesvizh #nesvizhcastle #exhibition