#30радкоўна30гадоў
🔹Нясвіжская Ратуша з'яўляеццацэнтральным элементам гарадской плошчы. Яе гісторыя ўзнікненнянепарыўназвязана з гісторыяйгорада і прадстаўнікамі роду Радзівілаў.
🔹Мікалай Хрыстафор Радзівіл Сіротка адыграў адметную ролю ва ўзнікненні гарадской Ратушы пасля атрымання Нясвіжам магдэбурскага права 23 красавіка 1586 г. і падпісання прывілея ў тым жа годзе князем, згодна з якім, гараджане былі абавязаны пабудаваць за свой кошт "мураваную ратушу". Магнат–будаўнік, руплівы каталік, падарожнік і дзяржаўны дзеяч, ён запрасіў да сябе італьянскага архітэктара Джавані Марыя Бернардоні для яе пабудовы.
🔹Зараз тут знаходзіцца музей, а раней у Ратушы размяшчаўсямагістрат —орган гарадскогасамакіравання і суда. Будаўніцтва яе было завершана ў 1596 г.
Падчас Паўночнай вайны, у 1706 г., Нясвіж быў захоплены і зруйнаваны шведскімі войскамі. Ратуша гарэла, зноўку яе адбудавалі ў 1752 г. у стылі позняга барока. Яна ўяўляла сабой 2-х павярховую пабудову з 6-яруснай вежай над уваходам. Каля Ратушы былі пабудаваныя гандлёвыя рады. Першапачаткова яны размяшчаліся сіметрычна з двух бакоў будынка, а ў сярэдзіне XVIII ст. — атрымалі П-вобразную форму, унутраны дворык выкарыстоўваўся для падвозу тавараў.
🔹У так званы "магдэбургскі перыяд" у падвалах знаходзілася турма, на першым паверсе —гандлёвыя крамы і складскія памяшканні, гарадская вагавая, дзе знаходзіліся эталоны мер і вагаў, кантрольныя бочкі, якімі мералі збожжа, памяшканні для варты, склад зброі для гарадскога апалчэння, месца для захоўвання пажарных інструментаў. Другі паверх адводзіўся пад установы магістрата. Тут размяшчаліся зала Рады, зала суда, канцылярыя, казна, кабінеты войта і бурмістраў. Тут жа захоўваўся і гарадскі архіў.
У кампетэнцыю Рады ўваходзілі пытанні фінансавай палітыкі, гандлю, арганізацыі кірмашоў, яна сачыла за адпаведнасцю мер і вагаў, бараніла агульныя інтарэсы горада і бяспеку яго жыхароў.
🔹Падчас пажару 1836 г. будынак Ратушы быў моцна пашкоджаны: два верхніх яруса вежы абрынуліся, а пасля на чацвёртым ярусе вежа была перакрытая чатырохгранным купалам і ў такім выглядзе будынак прастаяў больш за 150 гадоў.
🔹З 1849 г. і больш за 10 гадоў у Ратушы знаходзілася праваслаўная царква. У 1852 г. быў распрацаваны праект яе перабудовы пад праваслаўны храм. Аднак ён не быў рэалізаваны. Пазней тут месцілася гарадская Дума, якая, у адрозненні ад магістрата, выконвала вельмі абмежаваныя функцыі.
У 1894 г. яна была пераўтворана ў Гарадское грамадскае кіраванне. З канца XIX ст. у будынку Ратушы зноў размясціліся органы гарадской адміністрацыі.
#Нясвiж

Адным з аб’ектаў Музея-запаведніка «Нясвіж» з’яўляецца будынак былога заезднага двара, у якім зараз знаходзіцца адміністрацыя музея. Будынак з’яўляецца часткай гістарычнай забудовы вул. Ленінскай (былой Студэнцкай) канца ХІХ – пачатку ХХ стст.
Ў XVIII ст. на месцы сённяшняга адміністрацыйнага будынка знаходзіўся мураваны дом, які загінуў пры пажары. На пачатку ХІХ ст. тут стаялі дамы Тодрыса Айзенбуда і мяшчан Жыромскіх. У 1815 г. апошнія за пазыку аддалі палову дома Айзенбуду, а пазней да яго перайшла і другая палова. Дакументы гавораць, што ў гэтым доме быў пакой для пастаяльцаў, г.зн. ён выкарыстоўваўся ў якасці заезнага двара. У 1836 г., падчас вялікага пажару, дом згарэў. Неўзабаве Т. Айзенбуд або яго нашчадкі распачалі будаўніцтва новага мураванага будынка, у якім размясцілася карчма і жылыя памяшканні. Гэта маёмасць была знішчана пажарам у 1897 г. Можна меркаваць, што ў хуткім часе пасля таго гаспадар адбудаваў дом з цэглы і ў 1903 г. атрымаў дазвол на ўтрыманне заезнага двара. Ён складаўся з дзвюх частак. У адной знаходзіліся стойлы для коней і прастора для размяшчэння павозак, у другой – пакоі для пастаяльцаў. Кожная частка мела асобны ўваход. У 1920-я гг. памяшканне выкарыстоўвалася ў якасці гасцініцы.
Пасля Вялікай Айчынннай вайны ў доме размяшчалася гасцініца. Унутраная планіроўка — калідорнага тыпу з двухбаковым размяшчэннем пакояў. У 1987 г. аб’ект згадваецца ў «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» як частка архітэктурнага помніка – забудовы вуліцы Ленінскай (фрагменты канца ХІХ – пачатку ХХ стст.). Будынак знаходзіўся ў незадавальняючым стане. У сярэдзіне 1990-х гг. дом быў капітальна перабудаваны. Занава збудавана заходняя частка з уваходным тамбурам, узведзены мансардны паверх, зменена ўнутраная планіроўка памяшанняў. Пры правядзенні будаўнічых работ былі выяўлены фрагменты кафлі сярэдзіны XVII ст., кераміка (фрагменты посуду) XVII – пачатку XVIII стст., шкляныя вырабы (донцы і верхнія часткі бутэлек) канца XVII – сярэдзіны XVIII стст. Высветлілася, што ад аўтэнтычных элементаў захаваліся 2 фасадныя (усходняя і паўночная) і частка ўнутранай сцяны. Астатнія былі рэканструяваны на працягу ХХ ст.
З 1994 г. з'яўляецца аб'ектам музея-запаведніка «Нясвіж».

Адным з унікальных прадметаў у фондах музея-запаведніка з'яўляецца шабля-карабела, якая належала Міхалу Казіміру Радзівілу Рыбаньку – ардынату нясвіжскаму, маршалку надворнаму літоўскаму (з 1734 г.), кашталяну віленскаму (з 1742 г.), ваяводзе віленскаму і гетману вялікаму літоўскаму (з 1744 г.). Шабля была знойдзена падчас даследаванняў у крыпце касцёла Божага Цела у межах рэалізацыі праекта "Даследаванні і канцэпцыя прыстасавання да наведання пахавальні княскага роду Радзівілаў у крыптах Нясвіжскага касцёла".
Карабела — тып шаблі, які меў шырокае распаўсюджванне сярод польскай і літоўскай шляхты ў XVII—XVIII стагоддзях. З нагоды паходжання назвы "карабела" ёсць некалькі версій. Геаграфічная — назва звязана з паходжаннем шаблі з пэўнага горада, і тут ёсць дзве версіі: гэта горад Карабель у Турцыі, недалёка ад Ізміра, і горад Кербела, блізу Багдада. Магчыма, назва нарадзілася са злучэння замежных словаў. Тут таксама ёсць два варыянты: альбо італьянскія словы "сara e bella" — "дарагая і выдатная", альбо турэцкія "чорная бяда".
Асноўным адрозненнем карабелы з'яўляецца рукаяць у форме "арлінай галавы" з загнутай уніз булавешкай.
Эфес характарызаваўся звычайнай шабельнай крыжавінай з шарападобнымі патаўшчэннямі на канцах, узоры якіх вядомыя яшчэ з XII—XIII стагоддзяў.
Такі тып не з'яўляецца выключна польскім. Падобныя шаблі ўжываліся ў розных краінах, уключаючы Малдову, Балканы, Каўказ. На тэрыторыю сучаснай Польшчы гэты тып, верагодна, трапіў з Турцыі.
Польскія карабелы адрозніваліся канструкцыяй рукаяці, што рабіла іх зручнымі для фехтавання і кругавых удараў. У іншых жа краінах такія шаблі выкарыстоўваліся, пераважна, конніцай. Нярэдка атрыбутамі шляхты былі дэкаратыўныя, багата аздобленыя карабелы.
1. “Міхаіл Казімір Радзівіл Рыбанька”. Сільвестр Аўгусцін Мірыс, пачатак XVIII ст.; жывапіс, палатно, алей.
2. 3. Шабля-карабела з саркафага Міхаіла Казіміра Радзівіла Рыбанькі да рэстаўрацыі і пасля рэстаўрацыі.

🏰🏰🏰🏰🏰🏰🏰🏰🏰🏰🏰
Сучасны музей – гэта не проста дэманстрацыя экспанатаў, а сапраўдны шматфункцыянальны культурны цэнтр, дзе ствараюцца дадатковыя, запатрабаваныя сёння актыўнасці.
З кожным днём у сваёй дзейнасці наш музей усё часцей выходзіць за межы звычайнага класічнага экспанавання прадметаў: квэсты, майстар-класы, інтэрактыўныя гульні, музейна-педагагічныя заняткі, гульні-спаборніцтвы, тэатралізаваныя вясельныя цырымоніі, дні нараджэння – усё гэта і не толькі можна знайсці ў музеі-запаведніку "Нясвіж".
Перанесціся на машыне часу на баль XVIII-XIX стст. або, вырашаючы лагічныя задачы, знайсці таямнічы артэфакт ці скрадзены экспанат, або проста павесяліцца з мульці-і кінагероямі, – у ратушы магчыма ўсё.
Важна разумець, што такія музейныя мерапрыемствы садзейнічаюць выхаванню ў наведвальнікаў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, беражлівых адносін да традыцый, культуры, гістарычнай і духоўнай спадчыны сваёй краіны і горада Нясвіжа.

Арсенал на тэрыторыі Нясвіжскага замка быў узведзены ў канцы XVI – пачатку XVII стст. Дакументы сярэдзіны XVII ст. фіксуюць, што гэта быў аднапавярховы будынак з пяццю вокнамі, закрытымі кратамі і двума варотамі, які размяшчаўся ўздоўж паўночна-усходняй курціны. Яго ўнутраная прастора, верагодна, не была падзелена і ўтварала адно вялікае памяшканне, падлога ў якім была выкладена драўлянымі дылямі, а столь перакрыта бэлькамі. У памяшканні захоўвалася замкавая артылерыя, рыштунак да яе і вогняпальная зброя.
Падчас Паўночнай вайны ў 1706 г., арсенал быў спалены разам з іншымі будынкамі замка, а падчас перабудовы ў першай палове XVIII ст. атрымаў значна зменены выгляд. Памяшканне першага паверха і далей выкарыстоўвалася пад ваенныя патрэбы, у надбудаваных памяшканнях другога і трэцяга паверхаў размясціліся жылыя і парадныя пакоі. З боку ўсходняй галерэі была дабудавана трохпавярховая капліца. Апошнія пакаленні ўладальнікаў палаца выкарыстоўвалі дадзенае памяшканне ў якасці вазоўні, потым – гаража. У перыяд санаторыя тут знаходзіліся працэдурныя кабінеты: інгаляцыйны і электралячэння.
Пасля завяршэння асноўных рэстаўрацыйных работ памяшканне было абрана для размяшчэння пастаяннай экспазіцыі, прысвечанай арсеналу Нясвіжскага замка. У 2009–2010 гг. была распрацавана неабходная дакументацыя і створана першапачатковае мастацкае рашэнне. У сувязі з адсутнасцю на той час ў фондах музея-запаведніка арыгінальных прадметаў замкавага ўзбраення і рыштунка планаваўся выраб шэрагу копій найбольш выдатных яго ўзораў. З гэтай мэтай, напрыклад, былі выкананы копіі гармат, створаных Германам Мольцфельтам для замка яшчэ на рубяжы XVI – XVII стст. Для паказу тыповых прадметаў ўзбраення і рыштунку планавалася выкарыстоўваць іх бліжэйшыя аналагі як з музейнага фонда Рэспублікі Беларусь, так і з фондаў музея-запаведніка. У лік апошніх былі ўключаны фрагменты засцерагальнага ўзбраення, якія адшукалі на гарышчы палаца падчас рэстаўрацыі.
Яшчэ да завяршэння прац па музеіфікацыі памяшкання, у распрацаваныя дакументы будуць унесены некаторыя змены. Так, у экспазіцыю ўвайшлі адрэстаўраваныя гакаўніцы, гармата і ядры, знойдзеныя падчас архелагічных раскопак палацавага ансамбля ў 2006 – 2010 гг.
Пасля завяршэння музеіфікацыі ў 2012 г., працягваўся пошук, выяўленне і вяртанне прадметаў з былых калекцый палаца. Іх вынікам стала папаўненне экспазіцыі арсенала палявым пяхотным даспехам XVI ст., які да сярэдзіны 1920-х гг. знаходзіўся ў палацы; выданне каталога, прысвечанага былой калекцыі зброі; а таксама міжнародны выствачаны праект “Даспехі радзівілаўскага Нясвіжа”, які дзейнічаў у 2018–2021 гг.
1. Рыцарская зала нясвіжскага палаца, пач. ХХ ст.
2, 3. Экспазіцыя арсенала.

Сёння палацавы комплекс у Нясвіжы называюць “другім Версалем”. Але так было не заўсёды. Што тычыцца сучаснага выгляду пасля апошняй рэстаўрацыі — на фотаздымках бачна, як будынак, прыстасаваны пасля Вялікай Айчыннай вайны пад санаторый, хуткім тэмпам адраджаўся ў палац.
Перад рабочай групай, якая складалася з вучоных, праекціроўшчыкаў, архітэктараў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, стаяла першачарговае пытанне аб стварэнні навуковай канцэпцыі рэстаўрацыі аб'екта. Патрабавалася дэталёва вывучыць гісторыю замка, атрымаць з архіваў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа матэрыялы і фотадакументы, па якіх можна было б узнавіць яго вонкавае і ўнутранае аблічча, арганізаваць пошук арыгінальных прадметаў інтэр'ераў, мэблі, посуду, партрэтаў.
Важна адзначыць, што рэстаўрацыйныя работы і стварэнне экспазіцыі было зроблена выключна майстрамі нашай краіны, што стала вельмі добрай школай для беларускіх спецыялістаў.
8 студзеня 2013 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб прысуджэнні пяці прэмій "За духоўнае адраджэнне" па выніках 2012 года.
Адна з іх была ўручана аўтарскаму калектыву архітэктараў і рэстаўратараў, якія распрацавалі праект рэстаўрацыі палацава-паркавага ансамбля XVI-XVIII стагоддзяў у Нясвіжы.
Намеснік генеральнага дырэктара па рэстаўрацыі ААТ "Белрэстаўрацыя" Сяргей Друшчыц, які ўваходзіў у склад аўтарскага калектыву, у той час адзначаў, што гэта заслуга не толькі іх творчага калектыву, але і ўсіх будаўнікоў, праекціроўшчыкаў, інжынераў, мастакоў, скульптараў, разьбяроў, рэстаўратар і шэрагу іншых спецыялістаў.
— Вельмі важна, — подкрэсліваў Сяргей Аляксандравіч, —што дзяржава змагла ў такі эканамічна няпросты час выдзеліць сродкі на рэстаўрацыю помнікаў культуры. Нясвіжскі палац унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ён дазволіць Беларусі стаць больш вядомай у свеце. За апошнія паўгода замак наведала каля 250 тысяч чалавек — такога ў гісторыі беларускіх музеяў яшчэ не было…
Сяргей Друшчыц пайшоў з жыцця 17 ліпеня 2015 года.

Музей-запаведнік “Нясвіж”, без перабольшвання, з’яўляецца неад’емнай часткай культурнага жыцця не толькі горада і раёна, але і краіны ў цэлым. За 30 гадоў свайго існавання ён, зразумела, перажываў розныя перыяды. І сёння яго развіццё, як, дарэчы, і іншых падобных устаноў, ідзе не толькі ў плоскасці навуковай, выставачнай, педагагічнай дзейнасці. Паспяховае функцыянаванне музея павінна адпавядаць запытам і выклікам часу: акрамя экспазіцыйных пляцовак у гэтай прасторы нельга абысціся без дадатковых музейных сэрвісаў, запатрабаваных сучасным наведвальнікам. Тут рэч ідзе ў першую чаргу пра крамы сувеніраў і аб’екты грамадскага харчавання. Атрымаўшы порцыю ежы духоўнай, многія імкнуцца наталіць голад фізічны, а ўзбагаціўшыся новымі ведамі і прыемнымі ўражаннямі, хочацца набыць штосьці як напамін пра наведванне музея.
І такая інфраструктура паступова стваралася і ў музеі-запаведніку “Нясвіж”: у цяперашні час тут працуюць дзве гандлёвыя кропкі у самім палацавым ансамблі і адна ў будынку ратушы. У палацы гэта магазін “Сувеніры”, дзе, як можна здагадацца па назве, прадстаўлены шырокі асартымент сувенірнай прадукцыі – ад магніцікаў, вырабаў са скуры, кніг да адзення з нацыянальным каларытам. А вось крама “Крэдэнс”, што знаходзіцца ў сутарэнні палаца, з’яўляецца быццам працягам выставачнай прасторы. Аўтэнтычнае арачнае скляпенне, чырвоная цэгла – інтэр’ер магазіна нікога не пакідае абыякавым, як, дарэчы, і разнастайныя віды прадукцыі ў ім. Тут можна набыць нашы фірменныя цукеркі і шакалад “Чорная Панна Нясвіжа”, травяную гарбату, мёд, джэм на любы густ, не кажучы ўжо пра посуд і іншыя разнастайныя сувеніры.
А найлепшым завяршэннем часу, праведзенага ў музеі-запаведніку, будзе абед у кафэ “Палацавае”, што знаходзіцца непасрэдна ў самім палацы. Тут можна як проста ўзбадзёрыцца кубачкам гарачай кавы, так і добра падсілкавацца, паспрабаваўшы, напрыклад, лазанкі – фірменную страву паводле старажытных рэцэптаў.
У цёплую пару года для наведвальнікаў гасцінна адчынены дзверы “Летняга кафэ”, якое прапануе прыемны адпачынак на свежым паветры і захапляльны від на палац Радзівілаў. Тут можна замовіць лёгкія закускі, прахаладжальныя напіткі, ласункі і марожанае.
Кафэ «Батлейка», што ў будынку Ратушы, – цудоўнае месца для адпачынку з блізкімі людзьмі, дзе можна пачаставацца смачнымі дэсертамі, свежым печывам уласнага прыгатавання, пакаштаваць гарачы шакалад “Чорная панна”, пазнаёміцца з унікальнымі рэчамі музейнай экспазіцыі.
Але, як кажуць, лепш адзін раз убачыць, купіць і паспрабаваць, чым пра гэта прачытаць 30 радкоў. Таму сардэчна запрашаем наведаць наш музей-запаведнік, каб пабачыць усё на свае вочы!

Малая белая бальная зала.
Гісторыя з'яўлення гэтай выдатнай залы ўзыходзіць да часу будаўніцтва корпуса Камяніцы. З дакументаў дакладна вядома, што ён ужо быў пабудаваны ў 1582 годзе, а значыць, что гэта адбылося яшчэ да будаўніцтва галоўнай палацавай часткі.
Дэкор залы, як і яе прызначэнне, у розныя часы змяняліся ў залежнасці ад жаданняў гаспадароў, моды, неабходнасці. Першапачаткова зала ўваходзіла ў комплекс парадных госцевых пакояў. У 1786 годзе тут размяшчалася спальны пакой апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які знаходзіўся ў Нясвіжы з візітам.
Назва "бальны" зусім не сведчыць пра сапраўднае прызначэнне залы. Для правядзення баляў яна занадта малая. Аднак, яе архітэктурная кампазіцыя прадугледжвае падзел памяшкання на танцавальную зону, і зону для адпачынку. Самым правільным тэрмінам для вызначэння гэтага памяшканне будзе слова салон. Захаваўшыяся да нашага часу фатаздымкі залы сведчаць, што тут было месца для адпачынку і музыкавання. Невялікі салонны раяль белага колеру, які можна бачыць на здымках таго часу, лепшае таму пацверджанне.
Салоны былі вельмі моднымі ў канцы XIX пачатку XX стагоддзяў. У іх збіраліся для таго, каб абмеркаваць навіны моды, тэндэнцыі ў сусветнай літаратуры і мастацтве, палітычныя падзеі. Тутака ж дзеці бралі ўрокі музыкі і танцаў, што ўваходзіла ў абавязковую праграму выхавання арыстакратаў.
Варта адзначыць і вельмі зручнае размяшчэнне памяшкання. Вялікія вокны-дзверы адкрываюць выйсце на тэрасу, а з яе на замкавыя валы, адкуль адкрываецца цудоўная панарама на каскад сажалак і Тэатральную паляну.
Аздабленне інтэр'ераў залы таксама адлюстроўвае тэндэнцыі свайго часу. Для стварэння ляпніны выкарыстоўвалі стукко (штучны мармур), з якога створаны нават масіўныя калоны. Сцены залы абабіты драўлянымі панэлямі, выкананымі ў светлай каляровай гаме. У спалучэнні з круглымі печамі ў нішах-ракавінках, калонамі і вялікімі вокнамі, гэта надае зале святочнасць і вытанчанасць.

На працягу доўгага часу музей-запаведнік "Нясвіж" знаёміць жыхароў і наведвальнікаў нашага горада з унікальнай архітэктурай палаца Радзівілаў і багатым убранствам яго інтэр'ераў. Многія з нашых гасцей ужо не ўпершыню наведваюць палац. Для папаўнення музейнай экспазіцыі новымі тэмамі, цікавымі гісторыямі і каштоўнымі прадметамі ствараюцца доўгатэрміновыя выставачныя праекты. На сённяшні дзень увагу наведвальнікаў прыцягваюць дзве такія экспазіцыі.
У капліцы палаца ў складзе пастаяннай экспазіцыі дзейнічае доўгатэрміновы выставачны праект “Castrum doloris. Пахавальны цырыманіял нясвіжскага двара», які расказвае пра пахавальную (фунеральную) культуру княжацкага роду Радзівілаў. Урачыстыя пахаванні адрозніваліся неверагоднай пышнасцю, яны маглі доўжыцца тыдні і нават месяцы. У гарадах арганізоўвалі ўрачысты ўезд, будуючы, як у старажытным Рыме, трыўмфальныя аркі, прамаўлялі мноства панегерыкаў, а ў храмах праводзілі памінальныя богаслужэнні.
У калідоры капліцы ўзноўлена атмасфера руху пахавальнай працэсіі, а ў прытворы ўпершыню дэманструюцца ўнікальныя экспанаты, якія былі знойдзены ў саркафагах падчас даследавання магільнага склепа князёў Радзівілаў у касцёле Божага Цела ў 2016–2017 гадах.
Ва ўнутраным дворыку палаца ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены доўгатэрміновы выставачны праект "Ад падмурка да капітэляў". Ён прадстаўляе фрагменты будаўнічых блокаў з пяшчаніку (прыроднага матэрыялу), якія выкарыстоўваліся ў XVI ст. пры ўзвядзенні Нясвіжскага палаца, абліцоўванні фасада ўязной брамы з боку моста і падчас рамонтных работ XVIII ст.
Пасля разбурэння замка ў 1706 г. шведскімі войскамі, праводзіліся шырокамаштабныя аднаўленчыя работы. Падчас рамонту часаныя і прафіляваныя блокі з надпісамі і гербамі былі выкладзены па-новаму, што прывяло да страты першапачатковай кампазіцыі. Многія фрагменты былі выкінуты як будаўнічае смецце. Іх знайшлі пры правядзенні археалагічных раскопак падчас рэстаўрацыйных работ, а блокі з фасада былі зняты. Дзякуючы гэтым захаваным фрагментам можна ўявіць, як выглядала брама Нясвіжскага палаца ў першыя стагоддзі яго гісторыі.

На юбілейнай выставе, прысвечанай 30-годдзю музея-запаведніка, можна пабачыць шмат цікавых прадметаў. У раздзеле калекцыі “Археалогія” прадстаўлена незвычайная сякера з свідраваннем, зробленая першабытнымі людзьмі.
Сякера V-падобнай формы з выразным закругленым працоўным краем. Бліжэй да тыльнай часткі, троху змешчаная да аднаго з бакоў, знаходзіцца не да канца прасвідраваная адтуліна. Тыльная частка ўяўляе сабой два выступы з няроўнымі краямі. Паміж імі знаходзяцца рэшткі свідраванай адтуліны, што разам з характарам краёў сведчыць аб верагодным расколе сякеры ў гэтым месцы падчас яе выкарыстання альбо вырабу. Асаблівасці тыльнай часткі, а таксама не да канца прасвідраваная адтуліна могуць сведчыць аб спробе верагоднага паўторнага выкарыстання сякеры пасля магчымага яе расколу ў папярэднім месцы мацавання.
Да нашага часу дакладна невядома, чаму людзі паўторна выкарыстоўвалі каменныя прылады. Некаторыя даследчыкі лічаць, што гэтыя інструменты для старажытных людзей мелі сентыментальную каштоўнасць і падбіраліся зноў з-за тых пачуццяў, якія яны выклікалі пры поглядзе на іх, а, можа, і з-за канкрэтнай сувязі з мінулымі падзеямі. Пасля перапрацоўкі гэтыя свайго роду памятныя артэфакты ўсталёўвалі сувязь новага ўладальніка з мінулым і папярэднімі пакаленнямі — а таксама з нейкімі месцамі, падзеямі і сябрамі.
1.Выраб прылад працы.
2.Сякера каменная з свідраваннем.