Niasvizh_museum
285 subscribers
2.48K photos
204 videos
83 files
294 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
#ПазнавальныАўторак

У нашы дні ўсім шырока вядомыя сукенкі з крыналінам – жорсткім каркасам, які фармуе спадніцу сукенкі ў выглядзе купала. Аднак у другой палове ХІХ ст. з прычыны сваёй непрактычнасці крыналін значна відазмяняецца. Яму на змену прыходзіць турнюр. 👗💫

Турнюр (цюрнюр) — канструкцыя з маленькіх падушачак або металічных палос (паўабручоў), якая фіксуецца пад сукенкай ніжэй спіны і надае сукенцы пэўны сілуэт са знарочыста выпуклай ніжняй часткай цела (фота 1).

Яго вынаходства належыць французскаму мадэльеру англійскага паходжання, заснавальніку дома моды Ворт і аднаму з родапачынальнікаў высокай моды — Чарльзу Фрэдэрыку Ворту. Паводле яго слоў, ідэя турнюра прыйшла яму ў галаву пры відзе жанчыны, якая падмятала падлогу і падабрала спадніцу назад. Але ў цэлым дадзены сілуэт бярэ свой пачатак з моды галантнага стагоддзя — у эпоху Ракако былі ў модзе сукенкі, званыя «паланэз», з аб'ёмнай драпіроўкай на задняй частцы спадніцы. Такая драпіроўка была і ў сукенак 1860-х гг. (фота 2).

Бліжэй да сярэдзіны 1880-х спадніца зноў пачала станавіцца пышней. Для паўсядзённага касцюма другой паловы 1880-х гг. характэрны лягчэйшыя турнюры ў выглядзе валікаў або падушачак, сплеценыя з тонкага і гнуткага сталёвага дрота. Іх працягваюць насіць і ў 1890-х гг., у перыяд "Цудоўнай эпохі". У канцы стагоддзя яны паступова памяншаюцца і каля 1900 - 1910 гг. замяняюцца плоскімі паўкруглымі прасцёганымі падушачкамі, набітымі конскім воласам. 🐴

Як і многія іншыя модныя вынаходкі, турнюр у свой час стаў аб'ектам для мноства карыкатур і кпінаў. З-за характэрнай формы сілуэту дам параўноўвалі то з кентаўрамі, то са слімакамі. Але больш за ўсё шуму вакол турнюра навяла звычайная мыш. 🐭😄 Гэты выпадак быў апісаны ў адным з модных часопісаў XIX ст.: падчас спектакля ў оперным тэатры ў адной з дам здарыўся істэрычны прыпадак. Яе вывелі ў прыбіральню, каб прывесці ў пачуццё, а калі расшпілілі сукенку з турнюрам, адтуль нечакана выскачыла маленькая мышка. Як яна туды трапіла — невядома, аднак аўтар часопіса заўважыў, што ў падобным турнюры ўвогуле мог схавацца нават тыгр (фота 3).

Мода на турнюр працягнулася да 90-х гадоў XIX ст. Аднак з развіццём чыгунак і транспарту, з прычыны пэўнай непрактычнасці, паступова сышла. 🚂

Сёння палюбавацца раскошнай сукенкай з турнюрам можна на выставе «Прыгажосць і мода ХІХ – ХХ стагоддзе» ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля (фота 4). 🎨🏛

#Мода #Турнюр #ХІХст #Культура #Выстава #Несвиж #Сукенка #ГісторыяМоды