#пазнавальныаўторак
На працягу ўсяго XVII ст. сімвалам ваеннай магутнасці Рэчы Паспалітай былі крылатыя гусары – вершнікі, якія вылучаліся прымацаванымі да спінной часткі панцыра металічнымі планкамі з устаўленымі птушынымі пёрамі. Узброеныя доўгімі дзідамі, пускаючы коней з крока на рысь, а потым у галоп і кар’ер, яны так імкліва атакавалі пяхоту, што тая паспявала зрабіць у лыпшым выпадку два-тры залпа. Пасля гэтага кавалерыйская лавіна літаральна змятала варожыя шэрагі са свайго шляху.
Менавіта гусарскія атакі прадвызначылі перамогі ў славутых бітвах пад Кірхгольмам, Хацінам, Клушынам, Венай. У наш час яны сталі неад’емным кінематаграфічным атрыбутам батальных фільмаў. І многія падчас прагляду задаваліся пытаннем: “Навошта вершнікам гэтыя высокія крылы?”.
Пералічым найбольш папулярныя версіі адказаў:
шум крылаў нібыта палохаў варожых коней падчас атакі;
на вершніка, над якім уздымаюцца крылы, нельга накінуць аркан, а яго спіна дадаткова абаронена ад сякучых удараў;
на адлегласці “крылатае” войска падаецца больш колькасным чым на самой справе, што стварае адпаведны псіхалагічны эфект.
Але найбольш слушнай варта прызнаць версію паводле якой крылы выкарыстоўваліся як параднае ўпрыгожванне. Іх чаплялі толькі падчас урачыстых шэсцяў і ўзнікла такая традыцыя ўжо на зыходзе “эпохі гусарыі”. А ў атакі ваяры ішлі без крылаў. Яны больш спадзяваліся на ўласны вопыт, надзейны панцыр, таварышаў па харугве і Божую дапамогу.
Убачыць рэканструкцыю даспехаў крылатых гусар можна на выставе “Gloria arme…” у Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля.
#нясвiж #несвиж #несвижскийзамок #выстава #exhibit #nesvizh #niasvizh #niasvizhcastle

#дворцовоекафе
Приглашаем в кафе "Дворцовое" провести корпоратив, банкет, фуршет или семейное торжество.
Подробности по тел.: +375 25 515 90 41, +375 1770 3 70 52.
#кафе #Праздник #кафедворцовое #несвиж #несвижскийзамок🏰 #нясвiж #десерты #niasvizhmuseum #niasvizh #nesvizhcastle #nesvizh

#30радкоўна30гадоў
🔹Нясвіжская Ратуша з'яўляеццацэнтральным элементам гарадской плошчы. Яе гісторыя ўзнікненнянепарыўназвязана з гісторыяйгорада і прадстаўнікамі роду Радзівілаў.
🔹Мікалай Хрыстафор Радзівіл Сіротка адыграў адметную ролю ва ўзнікненні гарадской Ратушы пасля атрымання Нясвіжам магдэбурскага права 23 красавіка 1586 г. і падпісання прывілея ў тым жа годзе князем, згодна з якім, гараджане былі абавязаны пабудаваць за свой кошт "мураваную ратушу". Магнат–будаўнік, руплівы каталік, падарожнік і дзяржаўны дзеяч, ён запрасіў да сябе італьянскага архітэктара Джавані Марыя Бернардоні для яе пабудовы.
🔹Зараз тут знаходзіцца музей, а раней у Ратушы размяшчаўсямагістрат —орган гарадскогасамакіравання і суда. Будаўніцтва яе было завершана ў 1596 г.
Падчас Паўночнай вайны, у 1706 г., Нясвіж быў захоплены і зруйнаваны шведскімі войскамі. Ратуша гарэла, зноўку яе адбудавалі ў 1752 г. у стылі позняга барока. Яна ўяўляла сабой 2-х павярховую пабудову з 6-яруснай вежай над уваходам. Каля Ратушы былі пабудаваныя гандлёвыя рады. Першапачаткова яны размяшчаліся сіметрычна з двух бакоў будынка, а ў сярэдзіне XVIII ст. — атрымалі П-вобразную форму, унутраны дворык выкарыстоўваўся для падвозу тавараў.
🔹У так званы "магдэбургскі перыяд" у падвалах знаходзілася турма, на першым паверсе —гандлёвыя крамы і складскія памяшканні, гарадская вагавая, дзе знаходзіліся эталоны мер і вагаў, кантрольныя бочкі, якімі мералі збожжа, памяшканні для варты, склад зброі для гарадскога апалчэння, месца для захоўвання пажарных інструментаў. Другі паверх адводзіўся пад установы магістрата. Тут размяшчаліся зала Рады, зала суда, канцылярыя, казна, кабінеты войта і бурмістраў. Тут жа захоўваўся і гарадскі архіў.
У кампетэнцыю Рады ўваходзілі пытанні фінансавай палітыкі, гандлю, арганізацыі кірмашоў, яна сачыла за адпаведнасцю мер і вагаў, бараніла агульныя інтарэсы горада і бяспеку яго жыхароў.
🔹Падчас пажару 1836 г. будынак Ратушы быў моцна пашкоджаны: два верхніх яруса вежы абрынуліся, а пасля на чацвёртым ярусе вежа была перакрытая чатырохгранным купалам і ў такім выглядзе будынак прастаяў больш за 150 гадоў.
🔹З 1849 г. і больш за 10 гадоў у Ратушы знаходзілася праваслаўная царква. У 1852 г. быў распрацаваны праект яе перабудовы пад праваслаўны храм. Аднак ён не быў рэалізаваны. Пазней тут месцілася гарадская Дума, якая, у адрозненні ад магістрата, выконвала вельмі абмежаваныя функцыі.
У 1894 г. яна была пераўтворана ў Гарадское грамадскае кіраванне. З канца XIX ст. у будынку Ратушы зноў размясціліся органы гарадской адміністрацыі.
#Нясвiж