#елкивзамке
Окунитесь в новогоднюю атмосферу несвижского дворца
#радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем

#пазнавальныаўторак
✨ Пасля рэвалюцыі 1917 г. святкаванне Новага года, а дакладней Раства, апынулася пад забаронай. Аж да турэмнага зняволення за прытрымліванне “буржуйскіх традыцый”.
🎄 Сітуацыя змянілася 28 снежня 1935 г. пасля прапановы другога сакратара ЦК Кампартыі Украіны П. Постышава ў “Праўдзе” вярнуць гэтае свята савецкім дзецям: “Давайце арганізуем дзецям да Новага года добрую ёлку”. Ініцыятыву негалосна падтрымаў кіраўнік савецкай дзяржавы І. Сталін.
Пасля доўгага забыцця, у 1937 г., для дзяцей рабочых і сялян была ўсталявана першая крамлёўская навагодняя елка.
🎉 Потым эстафета перайшла на школьныя елачкі, елкі Палацаў піянераў, клубаў і гарадскіх плошчаў. Вось для іх і сталі вырабляць цацкі-гіганты. Гэта незвычайныя елачныя цацкі з тоўстага шкла, вельмі вялікіх памераў, такія, якія вытрымае не кожная елачка. Большасць з іх паўтаралі звычайныя цацкі, аднак былі буйнейшымі (вышынёй ад 12 см да 18 см). Сёння такія цацкі называюць “крамлёўкамі”, бо раней лічылася, што іх выпускалі толькі для елак у Крамлі…
🌲 Не кожная сям’я магла сабе дазволіць прыбраць на сустрэчу Новага года вялікую хвойную прыгажуню, але свята прыходзіць у кожны дом, і ўпрыгожвалі яловую галінку, якая стаяла ў вазе, альбо елачку-малютку. Вось для іх і выпускалі выдатныя наборы міні-цацак.
🎄 Сёння ўбачыць і вялікія, і маленькія навагоднія цацкі можна на выставе “У Новы год прыходзіць казка…”, якая дзейнічае ў Малай выставачнай зале Палацавага ансамбля.
#музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем #выстава

#30радкоўна30гадоў
1992 год. У Венецыі праходзіць першая беларуска-італьянская навуковая канферэнцыя, прысвечаная культурнаму ўзаемадзеянню дзвюх краін. На ёй гучыць даклад «Нясвіж як еўрапейскі цэнтр культуры». Яго аўтар пераканаўча даводзіць неабходнасць уключэння радзівілаўскага манументальнага комплекса ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У былым палацы яшчэ дзейнічае санаторый, а размовы пра музеефікацыю толькі пачынаюцца, і тым не менш аўтар упэўнены ў сваіх словах. Гэтым чалавекам быў Анджэй Цеханавецкі (1924–2016) – нашчадак князёў Мсціслаўскіх і Заслаўскіх.
Правёўшы большую частку жыцця ў Вялікабрытаніі, князь ніколі не забываўся пра свае беларускія карані і імкнуўся пашырыць веды пра нашу краіну ў свеце. Нясвіж быў адным з галоўных аб’ектаў яго зацікаўлення. На пачатку 1990-х ён ініцыяваў прыезд сюды групы навукоўцаў з розных краін. Вывеўшы іх на замкавыя валы, заклікаў кожнага даць клятву зрабіць усё, каб «некаранаваная сталіца Беларусі» набыла новае гістарычнае дыханне. Як ганаровы старшыня беларуска-польскай камісіі па сумеснай культурнай спадчыне прымаў чынны ўдзел у абмеркаванні праблем рэстаўрацыі, спрыяў набыццю экспанатаў для музея-запаведніка. У 2008 г., будучы цяжка хворым, у інвалідным вазку ён наведаў палац і агледзеў новаадкрытую першую чаргу экспазіцыі.
Заслугі Анджэя Цеханавецкага адзначаны на ўрадавым узроўні. У 2010 г. ён быў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, а яшчэ раней — медалём Францыска Скарыны. Ажыццявілася тое, да чаго ён заклікаў 30 гадоў таму: архітэктурны і жылы комлекс Радзівілаў у Нясвіжы ўнесены ў Спіс ЮНЕСКА, а ў яго гісторыі пачаўся новы этап – музейны…
#нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем

#экспонатмесяца
Напольные часы с лунным календарём
🔅В «Охотничьем зале» Несвижского замка экспонируются напольные часы с лунным календарём.
🔅Произведены они в конце ХVІІІ – начале ХІХ вв. в Англии. Клеймо "I * H" на корпусе механизма свидетельствует, что часовым мастером является Джеймс Бэрри Понтефракт ("James Berry Pontefract").
🔅Корпус часов, изготовленный из дуба, состоит из тумбы, шкафчика и верхней части с механизмом. Декор весьма выдержанный, основное внимание притягивает расписной циферблат с аркой.
🔅Над стрелками – секундомер с арабскими цифрами, под стрелками – дата.
🔅В арке расположен лунный календарь с крупными арабскими цифрами, украшенный ручной росписью с изображением солнца, луны, сельского пейзажа, кораблей.
🔅В ХVІІІ в. среди часовых мастеров Европы стало популярным на полукруглой поверхности циферблата отображать движение солнца, звезд и луны. Снабженные примитивным механизмом, объекты могли двигаться вверх-вниз, из стороны в сторону и выполнять другие маневры. На циферблатах писали лозунги с философско-назидательным оттенком, как, например: «Время дорого», «Человек еще не родился, а дни его уже сочтены», «Время идет».
🔅Оформление циферблатов превратилась в индустрию; в одном только Бирмингеме было 40 фирм, делавших циферблаты на заказ с конкретными именами и названиями местностей, с похвальными афоризмами на бирмингемском и других диалектах.
#радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем #выстава

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#юбилей
По часовой стрелке навстречу юбилею «Несвижа». Первый в стране Национальный историко-культурный музей-заповедник в этом году отмечает свое 30-летие. Символическая точка отсчета – экспозиция ретромеханизмов в старой ратуше. И на ней – куранты. Увы, не исторические XVI века, но очень верные. К слову, музейный «Экспонат месяца» тоже с боем. А еще пунктуальный. Он ведь истинный британец.
Александр Матяс и съемочная группа ОНТ посетили Несвиж.

Зорная зала палаца Радзівілаў у Нясвіжы
*️⃣ Зорная зала ці, як яе яшчэ называюць, зала з зоркай, — адзін з самых цікавых невялікіх пакояў нясвіжскага замка. Сваю назву атрымала дзякуючы дэкору столі, якую ўпрыгожвае фармаваная васьміканцовая зорка.
*️⃣ Дакументы XVIII стагоддзя сведчаць, што памяшканне было “пярэдняй княгіні” і ўжо ў той час насіла сваю незвычайную назву.
*️⃣ Большую частку свайго існавання Зорная зала была прахадным салонам, а ў XIX стагоддзі ў ёй нават пражывалі чыноўнікі Галоўнага ўпраўлення маёнткамі князя Антонія Радзівіла.
*️⃣ Да нашага часу ў Зорнай зале захаваліся старадаўнія дубовыя панэлі на сценах. Узрост дрэва, з якога яны зроблены, згодна з радыёвугляроднай экспертызай, складае каля дзесяці вякоў.
Захавалася таксама і цудоўная печ 80-х гадоў XIX стагоддзя. Як і ў часы Радзівілаў, фасад печы ўпрыгожвае жывапісны герб Мікалая Радзівіла Чорнага (1515-1565). Менавіта ён, канцлер вялікі літоўскі, у 1547 годзе атрымаў ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V тытул князя на Нясвіжы і Алыцы.
*️⃣ У пострадзівілаўскі час, калі ў замку быў размешчаны санаторый (1945 – 2001), Зорная зала была прахадным салонам, і яе ўпрыгожвалі мастацкія жывапісныя творы. Згодна з павевамі таго часу гэта былі партрэты знакамітых палкаводцаў мінулага: М.І. Кутузава, П.С. Нахімава, А.В. Суворава і Дзмітрыя Данскога. Ёсць падставы меркаваць, што аўтарам гэтай серыі быў заслужаны дзеяч мастацтваў і Старшыня Саюза мастакоў Беларускай ССР Натан Воранаў (1916-1978). Пасля закрыцця санаторыя гэтыя творы, сярод іншай яго маёмасці, былі перададзены іншым установам сістэмы аховы здароў’я Беларусі. У апошні час, дзякуючы намаганням навуковых супрацоўнікаў музея-запаведніка “Нясвіж”, адзін з гэтых гістарычных партрэтаў быў знойдзены, і цяпер вядзецца работа па яго вяртанні ў Нясвіж.
*️⃣ Сёння Зорную залу ўпрыгожваюць партрэты князёу Радзівілаў, антыкварная мэбля і ўнікальны гадзіннік у стылі шынуазры, якія даюць магчымасць гасцям замка поўнасцю акунуцца ў гістарычную атмасферу мінулых часоў.
#нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаемзапокупками

Музей-запаведнік “Нясвіж” — гэта не толькі палац князёў Радзівілаў, але і шэраг іншых цікавых аб’ектаў. Адзін з іх — Слуцкая брама.
У к. XIV ст. князь М. К. Радзівіл Сіротка пачынае перабудову драўлянага Нясвіжа па еўрапейскім узоры. Новая планіроўка ўключала стварэнне абарончай сістэмы, у склад якой уваходзілі і традыцыйныя для таго часу ўязныя брамы, дзе пастаянна дзяжурылі вартаўнікі.
У Нясвіж можна было трапіць праз 5 уязных брам — Клецкую, Віленскую, Замкавую, Мінскую (Бернардзінскую), але да нашых дзён захавалася толькі Слуцкая. Самую раннюю яе выяву можна ўбачыць на гравюры Томаша Макоўскага (1604 г.).
Пазней абарончая функцыя брамы адыходзіць на другі план. Брама была перабудавана ў стылі позняга барока і змяніла сваё прызначэнне. На першым паверсе размясціліся вартаўнікі і чыноўнік, які збірае пошліну з тых, хто ўязджае ў горад, а на другім — капліца з разьбяным дубовым алтаром і абразом Божай Маці з немаўлём Езусам, якая дзейнічала са значнымі перапынкамі да XX ст.
Падчас баёў у ліпені 1944 г. быў разбураны дах, знішчаны інвентар капліцы. Адрамантаваны яны былі толькі ў 1958 г.
У ХХ ст. брама прыцягнула ўвагу даследчыкаў. У 1970-1971 гг. тут праходзілі рэстаўрацыйныя працы пад кіраўніцтвам архітэктара Д. Мохава. Вакол помніка была пабудавана кальцавая дарога (дагэтуль транспарт рухаўся праз браму).
У 2005 г. праводзіліся архітэктурна-археалагічныя даследаванні пад кіраўніцтвам А. Мяцельскага. У 2006-2007 гг. у Слуцкай браме праведзены капітальны рамонт і добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя. У 2012 г. было адрамантавана і адкрыта для наведвальнікаў памяшканне капліцы. Пачынаючы з 2015 г., штогод у летні сезон у Слуцкай браме арганізоўваюцца часовыя экспазіцыі.
#музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем

#выставка
1 февраля 2023 г. Союз творческих деятелей «Международная Гильдия Мастеров» (г. Санкт-Петербург) и Национальный историко-культурный музей-заповедник «Несвиж» в Малом выставочной зале Несвижского дворца открыли потрясающе образную, содержательную выставку авторских кукол «Непричастный оборот» (авторы кукол – участники Арт-группы «Девушка с веслом», художественный руководитель — Ирина Юрьевна Москвина).
Эта выставка адресована широкому кругу читателей. Именно читателей, не зрителей. Потому что «в оборот» тут попала Русская Классическая Литература.
Миссия проекта состоит в том, чтобы познакомить читателей, зрителей с живой, трепетной, нежной и злой, настоящей стороной литературы. Художники Санкт-Петербурга создали ряд арт-кукол, объектов, графических композиций, которые показывают, рассказывают, изображают русских писателей XIX-XX веков. И изображают с самых разных, неожиданных, непарадных сторон. Писатели тут выходят к аудитории без прикрас, не скрывая своих пороков, тайных страстей, сомнений и слабостей. Каждая работа выполнена с огромной любовью и уважением.
Даже совершенно далекие от литературной темы люди смогут узнать много нового, захватывающего. И, наверняка, вернувшись домой, захотят сличить свои впечатления с первоисточником. И раскрыв страницы книги, прочтут ее уже совсем другими глазами, без чувства принуждения, «обязаловки» и скуки, что и является главной целью «Непричастного оборота».
Действие выставочного проекта: с 01.02.2023 г. по 28.05.2023 г.
Тел. для справок: +375 1770 24667, +375 1770 24281.
Место проведения: Малый выставочный зал Несвижского дворца Радзивиллов,
г. Несвиж, ул. Замковая, 2.
#несвижскийзамок #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем #выстава #выставка

📜
Музей-запаведнік “Нясвіж” – не толькі былы палац Радзівілаў. Адразу за касцёлам Божага Цела размешчана некалькі будынкаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці інфармацыйна-касавага цэнтра, фондасховішча, рэстаўрацыйных майстэрняў і інш.
Гэта тэрыторыя былога езуіцкага калегіума, якая пачала забудоўвацца ў канцы XVI ст., калі Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка запрасіў у Нясвіж езуітаў. Калегіум быў пабудаваны паводле праекту, прысланага з Рыму, і яго двухпавярховы будынак на некалькі стагоддзяў стаў адным з рэлігійных і інтэлектуальных цэнтраў на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.
У розныя гады пры калегіуме дзейнічала музычная школа, аптэка, а з 1751 г. – друкарня, адноўленая намаганнямі Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі. Іншыя будынкі, размешчаныя на гэтай тэрыторыі з канца XVI да канца XVIII ст., выконвалі гаспадарчыя функцыі, звязаныя з патрэбамі навучэнцаў і выкладчыкаў калегіума. Тут жа знаходзіліся сажалка і сад.
Пасля забароны ў Рэчы Паспалітай ордэна езуітаў, будынак калегіуму быў перададзены Адукацыйнай камісіі, якая размясціла ў ім свецкую навучальную ўстанову. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі гэта месца прыцягнула ўвагу ваенных. Больш за стагоддзе ваеннае міністэрства выкарыстоўвала пляцоўку для размяшчэння пяхотных, кавалерыйскіх і артылерыйскіх частак. Тут з’явіліся новыя каменныя і драўляныя пабудовы. Яшчэ да першай чвэрці XIX ст. езуіцкі калегіум выкарыстоўваўся ў якасці казарм, а пасля быў разабраны, верагодна, па прычыне агульнай састарэласці будынка. Імаверна на яго месцы з’явіліся – афіцэрскі клуб, які будзе разабраны ў міжваенны час, і двухпавярховая казарма, якая захавалася да нашых дзён і выкарыстоўваецца мясцовай праваслаўнай грамадой.
У 1920–1930-я гг. на гэтай тэрыторыі размяшчаліся аддзелы кавалерыйскага палка Войска Польскага, а пасля 1939 г. – савецкія ваенныя. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны шэраг будынкаў быў пашкоджаны. Вайскоўцы знаходзіліся тут да 1994 г., калі тэрыторыя былога езуіцкага калегіума, з ацалелымі пабудовамі, была перададзена музею-запаведніку “Нясвіж”.
📌1. Тэрыторыя былога іезуіцкага калегіума на плане канца XVIII ст.
2. Від на тэрыторыю былога калегіума і касцёл Бажага цела з боку замка, канец XIX – пачатак XX стст.
3. Касцёл Божага Цела ў 1920-я гг.
4. Від на тэрыторыю былога калегіума і Слуцкую браму, 1920 – 1930-я гг.
#нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем

#концертНесвиж
ОТ РОКА ДО БАРОККО
🔥🔥🔥1 апреля в 15:00 впервые в Несвижском замке!
🎹🎹🎹Шоу 3-х ФОРТЕПИАНО выступит на сцене Театрального зала.
TrioTime – единственное, виртуозное, фортепианное трио в стране!
🎼В этот день вашему вниманию будет представлена программа, которая отхватывает различные эпохи и стили музыкального искусства, а также отражает широту наших музыкальных интересов.
👉Вы услышите множество уже полюбившихся шедевров классической, современной, а так же рок-музыки в яркой интерпретации и необычных аранжировках!
⚡️⚡️⚡️Мощное звучание инструментов, невероятная энергия профессиональных музыкантов, – все это позволит погрузиться и насладиться незабываемой атмосферой Театрального зала под звуки самых популярных и любимых мировых хитов!
📃В программе прозвучат: Бетховен, Вивальди, Моцарт, Прокофьев, Пьяццолла, ABBA, Hans Zimmer, Queen и др.
💥💥💥Приобрести билеты https://www.kvitki.by/.../rok/ot-roka-do-barokko-385958/
✅Получить дополнительную информацию можно в информационно-кассовом центре по телефонам: +375 (17) 702-06-02, +375 29 551 80 51 МТС, +375 29 569 29 59 МТС, +375 29 190 31 82 А1, +375 29 190 31 49 А1.
#нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем #несвижскийзамок #музейзаповедник #нясвіжскізамак #Праздник #Музей #Museum #Nesvizh #концерт

www.kvitki.by
От Рока до Барокко 01.04.2023 Дворцовый ансамбль купить билеты
От Рока до Барокко (01.04.2023 15:00): Дворцовый ансамбль - 23.00 - 28.00 р.. ОТ РОКА ДО БАРОККО 1 апреля в 15:00 впервые в Несвижском замке! Шоу 3-х ФОРТЕПИАНО выступит на сцене Театрального зала.TrioTime – единственное, виртуозное, фортепианное тр