Niasvizh_museum
285 subscribers
2.48K photos
204 videos
83 files
294 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
#ПазнавальныАўторак 🌟

За ўсю гісторыю існавання мода правяла скрозь сваю прызму мноства дзіўных трэндаў, якія немагчыма злічыць. Часам адбываецца так, што адзін трэнд можа замяніць іншы, выконваючы яго функцыю. Размова пойдзе аб супярэчлівым трэндзе XIX ст. рукаве “жыго”, які стаў некаторым штуршком да моды на рукавы-буфы і на шырокія плечы. 🎨👗

Рукавы “жыго” былі так названы дзякуючы іх незвычайнай форме: яна ўтваралася ў верхняй частцы рукі з-за залішняй навалы тканіны, якая звужалася да шчыльнага прылягання ад локця да запясця.

Упершыню рукаў “жыго” з’яўляецца ў касцюме ў сярэдзіне XVI ст. у арыстакратычным асяроддзі цэнтральнай і паўночнай Італіі. Пышныя рукавы можна разглядзець на гістарычных партрэтах, датаваных яшчэ XVI ст., аднак папулярнымі яны сталі толькі ў XIX ст. Кацярына Медычы, прадстаўніца галоўнага Фларэнтыйскага дома, стаўшы жонкай французскага караля, вывозіць у Парыж свой двор і модныя аксэсуары. 🇮🇹👑

Пышны рукаў “жыго” быў эфектным і стыльным, але не вельмі практычным. Для таго, каб тканіна трымала форму шара ў верхняй частцы рукі, выкарыстоўваліся кітовы вус, набіванне і нават каркас з дроту. 🧵⚙️ Усё гэта ўскладняла жанчынам не толькі выкарыстанне рук, але нават уваход у вузкія дзвярныя прыёмы. Некаторыя модныя крытыкі палічылі гэтую дэталь адзення недарэчнай. Тым не менш, іх насілі многія жанчыны, і нават некаторыя дзяўчынкі і хлопчыкі да шасці гадоў былі ў сукенках з мініятурнымі варыянтамі рукавоў “жыго”. 👶👧

З часам гэтыя элементы адзення ў гісторыі моды больш не з’яўляліся, аднак у 1980-х у модзе былі рукавы-буфы – бліжэйшыя сваякі “жыго”. Галоўным прыкладам у модзе сукенкі тых гадоў з падобнымі рукавамі варта лічыць вясельную сукенку прынцэсы Дыяны ад Дэвіда і Элізабэт Эмануэль. 👰💍 У сярэдзіне-канцы 80-х сукенкі і жакеты з такімі рукавамі сталі пастаяннымі ўдзельнікамі паказаў мод. Рукавы-буфы з’яўляюцца ў калекцыях Лакруа і Сэн Ларана. 👗 Многія дызайнеры і зараз спаборнічаюць, хто ж зробіць рукавы больш арыгінальнымі і аб’ёмнымі.

Сёння можна ўбачыць рукаў “жыго” на выставе “Прыгажосць і мода XIX-XXI стст.” у Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля. 🖼🏛

#Мода #Гісторыя #Трэнды #Культура #Выстава #Нясвіж