Niasvizh_museum
285 subscribers
2.48K photos
204 videos
83 files
294 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
🌸 #ПазнавальныАўторак

Мода пачатку ХХ стагоддзя была вельмі неадназначнай. Вузкі гарсэт змяняецца свабоднымі элегантнымі сукенкамі. 👗💖 Дамы могуць уздыхнуць на поўныя грудзі, аднак у літаральным сэнсе аказваюцца абмежаванымі ў перамяшчэннях. Звязаны такія змены з імем вядомага парыжскага мадэльера таго часу — Поля Пуарэ. 🎨👠

Пуарэ замяніў шкодныя для жаночага здароўя гарсэты, якія лічыў неэстэтычнымі і здзеклівымі, свабоднымі сукенкамі кашульнага крою. 👚 Але разам з імі ён увёў у моду вузкія прамыя ці звужаныя дадолу спадніцы, хадзіць у якіх было вельмі няёмка. 😅 Ніз такой спадніцы звычайна ўмацоўваўся шчыльнай устаўкай. Дамы маглі перамяшчацца ў ёй толькі дробнымі крокамі, з-за чаго часта спатыкаліся і падалі. 😳 І выглядала гэта збоку даволі дзіўна, нібы дамы кульгалі адразу на абедзве нагі. Менавіта па гэтай прычыне спадніцы падобнага фасону празвалі "кульгавымі". (фота 1) 📸

Існуе версія, што мадэльер натхніўся вобразам амерыканкі Эдыт Берг – першай жанчыны, якая праляцела на аэраплане ў якасці пасажыра. ✈️👩‍✈️ Перад пачаткам палёту яна перавязала ніз спадніцы вяроўкай, каб тая не раздзімалася на ветры, а прыземліўшыся, яшчэ некаторы час хадзіла з перавязанай спадніцай, мабыць, забыўшыся аб наяўнасці вяроўкі. (фота 2) 📸

Фасон вокамгненна ўвайшоў у моду, аднак у паўсядзённым жыцці апынуўся вельмі няёмкім і прывёў да шматлікіх смяротных зыходаў. ⚠️😔 Дамы падалі на лесвіцах, атрымлівалі траўмы пры выхадзе з трамваяў і аўтамабіляў, занадта павольна пераходзілі дарогу, з-за чаго траплялі пад машыны, падалі ў рэкі, спатыкаючыся на мастах, не маглі спусціцца з тратуараў, таму ў некаторых амерыканскіх штатах урад нават пастанавіў зменшыць іх вышыню. 🚗💔

Такім чынам, «кульгавая» спадніца хутка стала аб'ектам мноства кпінаў, карыкатур і анекдотаў. 😂🖼 Аднак дамы на працягу амаль чатырох гадоў трывалі такія жудасныя нязручнасці, абы выглядаць модна і прывабна, але Першая сусветная вайна паклала канец папулярнасці дадзенага фасону. 🌍✈️ Існуе меркаванне, што «кульгавая» спадніца Поля Пуарэ стала прататыпам сучасных спадніц-алоўкаў. (фота 3) 📸

Сёння палюбавацца сукенкай з «кульгавай» спадніцай можна на выставе «Прыгажосць і мода XIХ – XХI стагоддзе». 🎨👗 (фота 4) 📸

#Мода #ПольПуарэ #КульгаваяСпадніца #МодаXXстагоддзя #Культура #Выстава #Традыцыі #ЖаночыСтыль