Новости. Белая Русь
2.4K subscribers
82.9K photos
2.99K videos
3 files
3.93K links
加入频道
З чаго выткана родная мова?
Адказ на гэтае пытанне разам з юнымі мовазнау́цамі і педагогамі 16-й гімназіі у́ Міжнародны дзень роднай мовы шукала і наша Цэнтральная раённая "Белая Русь".

Гаварылі пра славутыя імёны Бацькау́шчыны, традыцыі, мау́ленчы этыкет, уласна беларускую лексіку. Як шчыра гучала мілагучнае, спеўнае, сакавітае слова! Наша!
Дзеці чыталі вершы, праводзілі віктарыны, перакладалі назвы кветак, посуду і ...цукерак!
Да паэтычнай эстафеты далучылася старшыня ЦРА "Белая Русь" Галіна Гузоу́ская з наказам:

- Наша нацыянальная самабытнасць пачынаецца з мовы! Дзяржау́ных моу́ у нас дзве. А значыць падвойваецца і наша адказнасць - вывучаць, ведаць і паважаць кожную з іх!

#центральнаябелаярусь #центральный_район #минск #роднаямова
Выстава "Ураджай друкаванага слова"📚 адкрылася сёння у́ літаратурным музеі Янкі Купалы пры дапамозе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. 28 рарытэтных кніг на месяц стануць здабыткам грамадскасці.

Удзел у імпрэзе у́зялі артысты, кірау́ніцтва музея і бібліятэкі, паэты. З прывітальным словам выступіла старшыня ЦРА "Белая Русь" Галіна Гузоу́ская.

Працягнулася свята акцыяй "Грамадзянская пазіцыя": трое супрацоу́нікау́ музея атрымалі членскія білеты "Белай Русі".

#центральнаябелаярусь #центральный_район #музейянкикупалы #роднаямова