Новости. Белая Русь
2.44K subscribers
78.1K photos
2.83K videos
3 files
3.42K links
加入频道
🇧🇾 Старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ала Гародка:

У дамашніх архівах пасялкоўцаў захаваліся фотаздымкі 40-гадовай даўніны, калі на гэтым месцы [Трахімавічы] таксама праводзіліся мерапрыемствы з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і школьнікаў. Мы працягваем гэтую добрую традыцыю, з павагай і шанаваннем ставімся да памяці аб ваенным мінулым каб перадаць яе нашчадкам.

💪 У юбілейны год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Дзятлаўшчыне праходзіць шмат мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў улады, арганізацый раёна і грамадскасці. 😀

🇧🇾 #дятловский_район #память #чтобы_помнили #беларусь_помнит #освобождение_Беларуси
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾  Яркія фарбы, эмоцыі і дабрыня – дзецям

Напярэдадні Дня моладзі і студэнцтва ў Беларусі  праходзіць тэматычны тыдзень, слоган ягога сёлета – «Moladz.by: цэнім мір, ствараем будучыню!»

Кожны дзень тыдня моладзі і студэнцтва мае свой напрамак. Так, 27 чэрвеня – дзень дабра. 😀У рамках яго па краіне праходзяць акцыі для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, адзінокіх пажылых людзей, ветэранаў.

У Дзятлаўскім раёне падарыць часцінку сваёй дабрыні і прызы выхаванцам, а таксама яркія цацкі і развіваючыя гульні ўстанове ад раённых арганізацый ГА «Белая Русь» 😀 і ГА «БРСМ» 🔸 добраахвотнікі накіраваліся ў Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.


💪 #дятловский_район #день_молодежи #вседетинаши #вместе
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3️⃣🟥🟩 Нам даверана памяць

Віншаванні з надыходзячым Днём Незалежнасці прымала 98-гадовая працаўніца тылу Марыя Цімафейчык, якая жыве ў аграгарадку Дзераўная Слонімскага раёна.

💪 Віншавальны ліст ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і святочную паштоўку ад кіраўніка раёна Андрэя Садоўскага жанчыне ўручыла намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская. Яна пажадала Марыі Якаўлеўне мірнага неба, моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Далучыліся да віншаванняў і ўручылі Марыі Цімафейчык памятныя падарункі да свята намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» 😀 Вольга Рагачова і старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ала Гародка.

🇧🇾 #дятловский_район #ветеран #поздравляем #освобождение_Беларуси
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3️⃣🟥🟩 Нам даверана памяць. Зноў гучыць «Кацюша» і слёзы на вачах

Прадаўжаецца эстафета ўзнагароджвання юбілейнымі медалямі і ўручэнне віншавальных лістоў ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Юбілейны медаль «80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» 💪 устаноўлены ўказам Прэзідэнта ад 29 лютага 2024 года. Імі адзначаюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкіх лагераў, турмаў, гета, іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых.

🇧🇾 На Дзятлаўшчыне такія ўзнагароды да Дня Перамогі ўжо атрымалі ветэран вайны Аляксандр Лях і тылавік Марыя Цімафейчык. Цяпер «віншавальная» дэлегацыя 😀 накіравалася па адрасах былых вязняў нямецкіх канцлагераў, усяго ў «маршрутным лісце» пазначаны сем прозвішчаў.

🇧🇾 #дятловский_район #ветеран #поздравляем #освобождение_Беларуси
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8️⃣0️⃣🟩🟩🟩🟩 Нам даверана памяць. Патрыятычны аўтапрабег на Дзятлаўшчыне

«Дарогамі мужнасці і стойкасці» праехалі ўдзельнікі аднайменнага патрыятычнага аўтапрабегу, прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Дзятлаўскага раёна і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 🟥🟩

Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, праваахоўнікі, члены прафсаюзных арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку РГА «Белая Русь»..😀

🇧🇾 Вадзім Бялятка, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА  «Белая Русь:

Сёння мы праводзім аўтапрабег па месцах славы Дзятлаўскага раёна... 3 ліпеня 1944 года была вызвалена сталіца нашай Радзімы – горад-герой Мінск, 9 ліпеня – горад Дзятлава, да 12 ліпеня – уся сучасная тэрыторыя Дзятлаўскага раёна. Гэта Перамога дасталася савецкаму народу вялікай цаной. На тэрыторыі раёна дзейнічаў актыўны партызанскі рух, з-за чаго фашысты правялі мноства карных аперацый, у выніку якіх загінула шмат мірнага насельніцтва. 23 вёскі нашага раёна знішчаны, 7 з іх – практычна цалкам. Ні адзін з гэтых населеных пунктаў не аднавіўся ў поўным аб’ёме. Бачачы актыўны ўдзел жыхароў раёна, работнікаў арганізацый Дзятлаўшчыны ў патрыятычнай акцыі «Дарогамі мужнасці і стойкасці», я ўпэўнены, што памяць аб воінах, партызанах, якія вызвалялі наш раён, не будзе занядбана.

🇧🇾 #дятловский_район #автопробег #беларусь_помнит  #освобождение_Беларуси #день_независимости #вместе
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💪 Дзятлаўчане адзначылі 80-годдзе вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

🇧🇾 Урачыстыя мерапрыемствы распачаліся мітынгам каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову і брацкай магілы загінулых воінаў.

Тут сабраліся прадстаўнікі ўлады, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, 😀 працоўных калектываў, навучэнцы школ, каб ушанаваць воінаў, 🌺🌺 якія аддалі жыццё за мірнае неба

80 гадоў таму доўгачаканую свабоду ад нацысцкага прыгнёту прынеслі войскі Чырвонай арміі разам з партызанамі Ленінскай брыгады, часцямі 3-й арміі і авіяцыі.

💪 На працягу дня дзятлаўчан і гасцей чакала святочная праграма.

🇧🇾 #дятловский_район #освобождение_Беларуси #чтобы_помнили #беларусь_помнит
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 Горад Дзятлава першым сустрэў акцыю «Марш Перамогі»

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 💪 напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, улічыўшы інтарэс беларусаў і гасцей краіны да рарытэтных узораў тэхнікі, якія прымалі ўдзел у ваенным парадзе ў горадзе Мінску ў Дзень Незалежнасці, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь арганізавала акцыю «Марш Перамогі».

💪 Легендарныя танкі Т-34  пабываюць у населеных пунктах, якія асабліва вызначыліся ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і ў лютым 2024 года былі ўзнагароджаны вымпеламі «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». 🚩Сёлета гэтага ганаровага знака ўдастоены гарады Дзятлава, Баранавічы, Дзяржынск, Калінкавічы, Любань, Асіповічы, Чавусы, гарадскія пасёлкі Обаль і Асвея.

🇧🇾 #дятловский_район #чтобы_помнили #память
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 «Гродзеншчына: ты багацце маё і любоў»

Пад такой назвай у Дзятлаўскай Граённай бібліятэцы ладзілася дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да 80-годдзя з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці. 💪

Менавіта ў верасні 1944 года пачалася новая веха ў гісторыі развіцця Прынёманскага краю. Гэта юбілей знакавы для ўсіх жыхароў рэгіёна.

🇧🇾 #дятловский_район #юбилей #диалоговая_площадка #вместе
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 В Дятловском районе прошло торжественное мероприятие в честь Дня учителя

С лучшими пожеланиями и поздравлениями к учителям обратился представитель Дятловской районной организации РОО «Белая Русь» 😀 Вадим Белятко и вручил активистам памятные подарки.

🇧🇾 #дятловский_район #вместе #спасибо_учитель
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 Няхай будзе побач любімая сям’я, большага не трэба – мама, тата, я

Гэта радкі верша «Два крылы» навучэнкі Гезгалаўскай сярэдняй школы Алісы Ліцкевіч, якая ў рэспубліканскім конкурсе «Сям’я разам – душа на месцы» заняла ІІІ месца сярод аўтараў лепшых вершаў уласнага сачынення 11-12 гадоў.

Конкурс быў адным з цыклу іншых творчых для дзяцей і моладзі, што праходзілі ў нашай краіне ў рамках Тыдня бацькоўскай любові. Ладзіўся ён пад патранажам рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» 😀  і Беларускай праваслаўнай Царквы.

Павіншаваць таленавітую навучэнку ў школу з падарункамі прыехалі намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама, дэлегат Усебеларускага народнага сходу, актывістка РГА “Белая Русь» 😀Таццяна Умоўская і благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель.

🇧🇾 #дятловский_район #семья #молодая_беларусь #вместе
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 Тата можа ўсё, што заўгодна!

У гэтым упэўніліся ўсе, хто сабраўся на святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня бацькі, якое праходзіла ва ўтульнай зале Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Віншаванні прымалі самыя лепшыя таты – апора і абарона сям’і.

Цікавым момантам сустрэчы стала знаёмства з гасцямі. Даведаліся, што таты любяць рабіць разам са сваімі дзецьмі, чым цікавяцца. А ў час жартоўнай віктарыны высвятлялі, ці ўсё яны ведаюць пра сваіх сыноў і дачок, пачынаючы з першага дня іх жыцця. Быў і конкурс на самага дужага тату – тут перамагло сяброўства, усе аказаліся і самымі ўважлівымі – пазналі сваіх дзяцей па голасе.

🇧🇾 #дятловский_район #семья #вместе
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🟥🟥🟩 Предвыборные пикеты по сбору подписей для выдвижения кандидатов в Президенты Республики Беларусь стартовали в Дятловском районе

В первый же день, 7 ноября, сбор подписей проводили члены инициативной группы – активисты Дятловской районной организаций РОО «Белая Русь». 😀

🇧🇾 #дятловский_район #инициативная_группа #выборыПрезидента2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🟥🟥🟩  Выбары Прэзідэнта патрэбныя, каб быў мір

Другі дзень на Дзятлаўшчыне працуюць ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі. Чарговы пікет, арганізаваны раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь», 😀 прайшоў у гарпасёлку Наваельня.

Ён быў адметны актыўнасцю пасялкоўцаў і прыўзнятым настроем, якому паспрыяў выхадны дзень. Былі тыя, хто мэтанакіравана прыйшоў паставіць подпіс за вылучэнне пэўнага кандыдата, і тыя, хто выйшаў у цэнтр па сваіх справах і разам з тым праявіў грамадзянскую актыўнасць.

🇧🇾 #дятловский_район #инициативная_группа #выборыПрезидента2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🟥🟥🟩  Беларусы жадаюць міру, спакою, дабрабыту

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца кампанія па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

12 лістапада чарговы пікет ініцыятыўных груп раённых арганізацый «Белая Русь», 😀 «Беларускі саюз жанчын», 💙 Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 🔹 прайшоў у гарадскім пасёлку Наваельня на пляцоўцы каля мясцовага кірмаша.

Жыхары актыўна падыходзілі да члена ініцыятыўнай групы ад «Белай Русі» 😀 Алы Хрышчановіч.

Радуе, што людзі праяўляюць зацікаўленасць да электаральнай кампаніі, да нашай будучыні. Збор подпісаў стартаваў 7 лістапада, літаральна за некалькі дзён мне ўдалося сабраць значную іх колькасць.

🇧🇾 #дятловский_район #инициативная_группа #вместе #выборыПрезидента2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🟥🟥🟩 Выбары-2025. Людзі жадаюць стабільнасці і міру

У гарадскім пасёлку Казлоўшчына прайшлі пікеты ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Збор подпісаў праводзілі члены ініцыятыўнай групы ад раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь», 😀 «Беларускі саюз жанчын», 💙 прафсаюзных – работнікаў аграпрамысловага комплексу і работнікаў адукацыі і навукі. 🔹

Людзі, якія пакінулі свае подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў, дзяліліся думкамі, чаго чакаюць для сябе і сваёй краіны.

🇧🇾 #дятловский_район #инициативная_группа #вместе #выборыПрезидента2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🟥🟥🟩  Выбары-2025. «Прэзідэнцкая Рэспубліка» – асветніцкі праект «Белай Русі» 😀 👍

Дзятлаўшчына далучылася да інфармацыйнага праекта, у межах якога па ўсёй краіне праходзяць дыялогавыя пляцоўкі пад адзінай назвай «Прэзідэнцкая Рэспубліка».

Чарговая з іх адбылася ў Наваельні, дзе да адкрытай размовы мясцовых жыхароў запрасіла старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч.

🇧🇾 #дятловский_район #президентская_республика #вместе
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🟥🟥🟩 В период электоральной кампании во всех общественных приёмных «Белой Руси» 😀работают представители Белорусской республиканской коллегии адвокатов.

В общественной приёмной Дятловской районной организации РОО «Белая Русь» 😀 первый правовой приём граждан осуществляла заведующий юридической консультацией Дятловского района Перожок Эдита Александровна.

📌 За юридической помощью обратился дятловчанин, который получил разъяснения по интересующему вопросу .

🇧🇾 #дятловский_район #общественная_приемная #адвокаты #вместе #выборыПрезидента2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🟥🟥🟩 Выбары-2025. Каб і надалей захаваць мiр i стабільнасць

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла чарговая дыялогавая пляцоўка ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта «Прэзідэнцкая Рэспубліка».

З яе ўдзельнікамі сустрэліся старшыня раённага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, дэлегат Усебеларускага народнага сходу, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» 😀 Вольга Рагачова.


🇧🇾 #дятловский_район #президентская_республика #вместе
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎄 Акцыя «Нашы дзеці». Навагодняя вандроўка з аўдыёгідам

Найлепшае, што могуць зрабіць дарослыя ў пераднавагодні і перадкалядны час, – гэта падарыць дзецям казку

Турыстычны інфармацыйны цэнтр і сектар спорту і турызму райвыканкама пры падтрымцы раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» 😀 прапанавалі шматдзетным сем’ям Дзятлаўшчыны далучыцца да раённай дабрачыннай акцыі «Казачнае Дзятлава: падарожжа з аўдыёгідам».

🇧🇾 #дятловский_район #в_новый_год_с_белой_русью #все_дети_наши
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM