Новости. Белая Русь
2.44K subscribers
78.2K photos
2.83K videos
3 files
3.44K links
加入频道
"Закалыхванне" па- салiгорску.
У вёсцы Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна на Дабравешчанне на арэлях «закалыхвалі» да самага неба з даўніх часоў, а некалькі гадоў таму мясцовыя жыхары аднавілі традыцыю.
Трохі слоў аб абрадзе. У дахрысціянскія часы ў славян на свята вясновага раўнадзенства прынята было выпускаць на волю злоўленых птушак. Пры гэтым ім загадвалі жаданні. Лічылася, што вясной разам з прылётам птушак з выраю (ірыя) жывых наведваюць душы іх продкаў, якія дапамагаюць ажывіць нанава маці-прыроду і паспрыяць урадлівасці. Таму ў вясновых абрадах людзі часта пераймалі птушак: залазілі на ўзгоркі і дахі, спявалі песні, пяклі печыва ў выглядзе птушачак і падкідвалі яго да неба або пакідалі на галінках дрэў. І вядома ж, імкнуліся ўзляцець - на арэлях («калыханцы»). Адсюль і абрад.
#закахайсяўбеларусь #белаярусь #Беларусь🇧🇾 #дожинки #роднае