Naračanščyna | Нарачанскі край
1.11K subscribers
1.39K photos
39 videos
208 links
Naračanščyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён. Тут вас чакаюць цікавыя гістарычныя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю!

Сувязь: @Narachanski_bot

Вашы ўспаміны: @vashy_uspaminy_itp_bot
加入频道
Мікалаеўскі касцёл, Свір. 2024 год

У руках можаце пабачыць фотаздымак 1930 года Юліуш Клоса — польскага архітэктара і гісторыка, які даследаваў архітэктурныя помнікі паўднёва-ўсходняй Летувы і Заходняй Беларусі. Ён таксама рабіў фотаздымкі ў Мядзеле, Кабыльніку і Будславе.

#сучаснасцьvsмінуласць
Вулачкі і дворыкі мястэчка Свір

Сёння мы даслалі зварот у мядзельскі райвыканкам з прапановай надаць забудове Свіры статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Будзем чакаць адказу і спадзявацца што гэтая прыгажосць будзе ўзятая пад ахову!
Габрэйскія могілкі ў Свіры

Чэрвень 1916 і кастрычнік 2024

У Свіры захаваліся рэшткі старадаўніх яўрэйскіх могілак, якія знаходзяцца на беразе возера. Некалькі гадоў таму будавалі новую дарогу, і частку магіл перакапалі.

Дзякуючы намаганням грамадзяніна ЗША Майкла Лозмана – дырэктара праекта па аднаўленні жыдоўскіх могілак ва Усходняй Еўропе, стаматолага з горада Олбані, у Свіры зроблена агароджа вакол могілак, ды і само кладзьбішча было ачышчана ад кустоў і паваленых дрэў.

#сучаснасцьvsмінуласць
Усіх вітаем 👋

Наш краязнаўчы канал жыве дзякуючы вашым рэпостам, рэакцыям, а таксама энтузіязму двух адмінаў дадзенага праекта!

Наша адміністрацыя патрабуе і фінансавай падтрымкі, бо стваральнікамі пастоў з’яўляюцца звычайны школьнік і студэнт. Будзем вам вельмі ўдзячны, калі вы яшчэ падтрымаеце гэты канал фінансава 💸

🟢 Беларусбанк: 9112 3800 5247 9120
Дата карткі: 06/25


Большасць сродкаў будзе ісці на развіццё канала: вандроўкі, стварэнне сайту, набыццё фотаздымкаў і т.п. За кожны данат будзем шчыра ўдзячны!

Той, хто кідае данат - пішыце ў каментары ці ў бот, аддзячым вам у канцы будучых пастоў
Свір, 1917 і 2024

Як можна пабачыць, гэта адзін і той жа будынак, які быў перабудаваны, але захаваў свае рысы: падмурак і размяшчэнне вокнаў

#сучаснасцьvsмінуласць

Усім дзякуй за данаты!
Фантастычна прыгожыя дзверы ў мястэчку Свір!

Верагодна, яны аздаблялі ганак карчмы яшчэ з часоў, калі тая была драўлянай. Майстар невядомы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2 лістапада 1942 года касцёл Святога Станіслава ў Новым Мядзеле згарэў і больш не аднаўляўся.

Касцёл быў пабудаваны пад такім жа тытулам у Старым Мядзеле прыкладна да 1433 года, фундатарам з’яўляўся кашталян Андрэй Саковіч.

У 1500 годзе, падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, мястэчка было знішчана, а касцёл — спалены. У 1543 годзе на месцы былога касцёла былі пабудаваныя капліца і двор.

Сам касцёл быў адноўлены ў Новым Мядзеле ў 1520-я гады.

У міжваенны час набажэнствы тут праводзіў ксёндз Лобач (станам на 1928 г.), які жыў у Старым Мядзеле. Арганістам у касцёле быў Жачыцкі, а званаром – Пашкевіч. У плябаніі насупраць (станам да 1939 г.) пэўны час пражываў ксёндз Буйвіс.

Святыня дзейнічала да пажару ў часы Другой Сусветнай вайны.

✏️ Чаму касцёл Маці Божай Шкаплернай у Старым Мядзеле часам называюць Станіслаўскім?
Вітаем!

Шчыра запрашаем вас палюбавацца шыкоўным фотапраектам, прысвечаным асобе Якуба Коласа ў інстаграме маладой творчай суполкі "Кілямэтры"!

Спасылка
Малюнкі Свірскай гары, зробленыя ў 1924 годзе Язэпам Драздовічам

У 1920-я гады нейкую частку гарадзішча Свір проста зрэзалі. Драздовіч у той час там адпачываў і бачыў, як знішчылі амаль палову помніка. Да нашага часу захаваліся некалькі замалёўкаў і малюнкаў стратыграфій якія ён зрабіў у Свіры ў той час.