12 кастрычніка 1920 года на Віленшчыне была ўтворана протадзяржава Сярэдняя Літва, з тэрыторыяй 15 тыс. кв.км і насельніцтвам каля 490 тысяч чалавек.
Вялікую частку насельніцтва Сярэдняй Літвы складалі ліцьвіны-беларусы (90%). Дзяржава праіснавала толькі два гады, і ў сакавіку 1922 яе тэррыторыя стала часткай Польшчы.
У яе склад уваходзіла частка Мядзельшчыны: тэрыторыя ад Свіры да Мядзела

Свірскі касцёл 13 кастрычніка 2024 годзе і на малюнку Язэпа Драздовіча 1924 года
Дакладны ракурс сёння перадаць цяжка з-за вялікай колькасці дрэў, якія закрываюць сабой касцёл Святога Мікалая
І якраз у гэты дзень, 13 кастрычніка 1888 года, у засценку Пунькі Дзісенскага павета нарадзіўся выдатны беларускі мастак, Язэп Нарцызавіч Драздовіч
#сучаснасцьvsмінуласць

План і фота інтэнданцкіх складоў на ст. Будслаў, збудаваных у час І Сусветнай вайны.
Крыніца: Archiwum Główne Akt Dawnych, sygn. 1/262/0/0/1380
Сканамі падзяліўся Кастусь Шыталь

Стары дуб каля хаты Максіма Танка
Урывак з дзённікаў паэта, у якім згадваецца гэтае дрэва:
3 мая 1935
«Раніцай мы з бацькам спілавалі на дварышчы сухую бабіну грушу. Чамусьці яна неспадзявана ссохла, хоць была яшчэ не такой старой. Думалі спілаваць і высокі яловы падтрухнелы пень, што служыў прывяззю для коней, але адклалі на другі раз.
Цяпер ля варот засталіся толькі дзве маміны рабінкі і дуб, перасаджаны бацькам з Нявераўскага яшчэ ў першую восень, калі мы вярнуліся з бежанства. За апошнія гады шчодра пачаў пасыпаць восеньскі мурог дварышча сваімі залатымі жалудамі. За плотам разлапушыўся куст грэцкага арэха, што вырас з зярняці, пасаджанага дзядзькам Фадзеем, калі той вярнуўся з Чэхаславакіі. Куст гэты кожную зіму вымярзае, але кожную вясну зноў выпускае маладыя атожылкі, пакрытыя шырачэзнымі цёмна-зялёнымі клёнападобнымі лістамі.»

Бераг возера Свір ў 1917 і ў сучаснасці
У мястэчку Свір, як і раней, хаты часам стаяць ледзь не ля самой вады
#сучаснасцьvsмінуласць
У мястэчку Свір, як і раней, хаты часам стаяць ледзь не ля самой вады
#сучаснасцьvsмінуласць
Абмеры старога алтара ў Будславе
Гэты алтар 1649 года, славуты сваёй ілюзорнай перспектывай, у свой час быў наватарскім для ўсёй Рэчы Паспалітай.
Мінулымі выходнымі ў будслаўскім касцёле праводзіліся яго абмеры ў межах падрыхтоўкі да праектных работ. Абмеры праводзіў атэставаны спецыяліст. Плануецца рэстаўрацыя алтара, падчас якой будзе зменена яго геаметрыя, каб раскрыць цэнтральную частку. Стан аздобных матэрыялаў патрабуе асаблівай увагі: у некаторых месцах яны абсыпаюцца, назіраюцца ўсаджванні і страты асобных элементаў. Раней памеры алтара змяняліся, з-за чаго ён стаў вузейшым. Цяперашнія абмеры праводзяцца з мэтай пашырыць і аптымальна размясціць алтар, каб вярнуць яму першапачатковыя формы і падкрэсліць яго гістарычную каштоўнасць.
• Унікальнасць алтара
• Пазалочаныя фігуры на алтары
Крыніца: budslau