МЫ РАЗАМ
113 subscribers
14.2K photos
2.26K videos
10 files
18.1K links
ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ
加入频道
Гэтае слова прыйшло да нас з французскае мовы ("percale"). Ці ведалі вы яго? ☺️

ПАРКÁЛЬ (percale)
(назоўнік, мужчынскі род)

Лёгкая баваўняная аднаколерная або з набіўным малюнкам тканіна.

🔸У скрутку быў паркаль — мэтраў з чатыры — у чорную крапінку. (Лупсякоў)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Для добрага настрою сьпяшаемся падзяліцца з вамі працамі ў новым фармаце

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Якія адпаведнікі існуюць да выразу "Яблоко от яблони недалеко падает?"

🔸Якая матка, такое й дзіцятка
🔸Якое дрэва (які целяш, дуб, явар), такі клін, які бацька, такі сын
🔸Якая хатка, такі і тын, які бацька, такі і сын
🔸Які млын, такі і ставок, які бацька, такі і сынок
🔸Яблычак ад яблыні далёка не адкочваецца

Які з выразаў вам больш даспадобы? 😻

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
КРЫГА (kryha)
(назоўнік, жаночы род)

1. Ільдзіна на рацэ, на возеры.

🔸З глухім шумам і скрыгатам, напаўзаючы адна на адну, плылі вялізныя крыгі. (Краўчанка)
  
2. Рыбалоўная снасьць у выглядзе двух рухомых палазоў зь сеткамі, якою ловяць рыбу ў неглыбокіх зарослых месцах.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
СКУБЦІ (skubci)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Цягнуць рыўкамі; цягнучы, браць патроху.

🔸Каля самага прыгуменьня [Курловіч] пачуў, як нехта шастае саломаю, скубучы яе са стажка. (Дуброўскі)

2. Расскубваць што-н. пальцамі, разрываць на дробныя часткі.

🔸Пакрысе .. [маці] скуплівала воўну, прамывала і скубла. (Бядуля)

3. Вырываць, адрываць (пра траву і пад.).

🔸Поле травіцаю соннай адзелася,
Вышла скацінка і дружна скубе. (Купала)

4. Перабіраць пальцамі, патузваць.

🔸Хвалююся. Гімнасьцёрку скубу, абцягваю, пілотку папраўляю. (Ракітны)

5. Тузаць, трэсьці.

🔸— Дай мне слова! — скубе за рукаў старшыню Гарбач. (Мурашка)

6. Зашчэмліваючы пальцамі скуру, прычыняць боль.

🔸— Анэлька, баліць, дурная ты! — азвалася ціха Яніна. — Баліць... Я ж і хачу, каб балела... — праказвала яна, скубучы тую, дзе пападзе. (Мурашка)

7. Пераноснае значэньне: непакоіць, дакучаць; патрабаваць штосьці.

🔸Тут табе і яблычак сьвежы, і мядок пахучы, не якая-небудзь ферма, дзе цябе кожны скубе, а павагі ніякай. (Ермаловіч)

8. Крыўдзіць.

🔸— [Іру] ўсе тузаюць і скубуць у клясе. (Гарбук)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Мы ні ў якім разе не схіляем вас да ўжываньня алькаголю а 12й дня. 🍷

ТРУ́НАК (trunak)
(назоўнік, мужчынскі род)

Абласное слова: алькагольны напой.

🔸Прыемна ў дом зайсьці з дарогі,
Дзе рады вам гаспадары,
Дзе вас частуюць, што ёсьць змогі,
Дзе трунак знойдзецца стары.
Такі, што чарачка-другая
Вам разагрэе ў сэрцы кроў. (Колас).

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ГÁЛІЦЦА (halicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Квапіцца на што-н., імкнуцца завалодаць чым-н.

🔸Галіцца на чужое дабро.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Кахайце і будзьце каханымі 💞

А як сказаць па-беларуску "С милым рай и в шалаше"?

❤️ Хоць у будане жыць, абы з каханым быць
❤️ Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець
❤️ Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу
❤️ Хоць у адной лёлі (сарочцы), абы па любові

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
КÓЎЗАЦЦА (koŭzacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Ссоўвацца са свайго месца, не ўтрымліваючыся на гладкай, сьлізкай паверхні; сьлізгацца.

🔸Чалавек шырока махае рукамі, коўзаецца ботамі па сьлізкай дарозе і паціху ідзе, пазіраючы сабе пад ногі. (Галавач).

2. Сьлізгаць, сьлізгацець

🔸Ногі грузнуць па самыя шчыкалаткі і коўзаюцца назад. (Дуброўскі).

3. Катацца па сьлізкай паверхні.

🔸Хлапчукамі большую частку нашага вольнага часу мы праводзілі на гэтай рацэ — зімою коўзаліся на каньках. (Глебка).

❗️КÓЎЗАНКА — рас. "каток".

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ПАЛЯВÁЦЬ (palavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. На каго, каго і без дапаўненьня Займацца паляваньнем.

 🔸— Той, хто хоча паляваць на вялікую зьверыну, павінен мець і вялікую цярплівасьць... (Пасьлядовіч)

2. За кім, на каго. Высочваючы, імкнуцца напасьці на чый-н. сьлед, злавіць каго-н.

🔸— Не, — адказаў Былінскі — Вы для гэтае справы не падыходзіце. За вамі гестапа даўно палюе. (Гурскі)

3. Пераноснае значэньне; на што. Размоўнае слова: імкнуцца здабыць, атрымаць, украсьці што-н.

🔸Асабліва ўдала Лукаш умеў паляваць на каўбасы або сыры. (Лобан)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск