Forwarded from Верашчака
#РазважанніПраГісторыю
https://yangx.top/dzermant/8451
Вельмі спрэчныя сцвярджэнні. Па-першае, значная частка тых літоўцаў і стала ў выніку беларусамі, пры гэтым стаўшы як праваслаўнымі, так і католікамі.
Па-другое, а ці быў на той час у літоўскай знаці выбар? Некалькі стагоддзяў яны былі пад ціскам з захаду, крыжакоў. Якія варыянты былі ў Ягайлы? Ажаніцца на дачцэ Дзмітрыя Данскога і стаць яго васалам? Пры гэтым хрышчэнне ў праваслаўе не спыніла б далейшага націску крыжакоў. Ці стаць каралём Польшчы і пры гэтым застацца вялікім князем літоўскім і разам з Польшчай змагацца з Тэўтонскім ордэнам - агульным ворагам? Пры гэтым на той час яшчэ Масква канчаткова не пазбавілася ад іга. Вось на той момант Ягайла выбраў другі варыянт. Заключылі Крэўскую унію, па якой Літва павінна была быць ахрышчана ў каталіцкую веру. Даволі складаныя адносіны тады былі вакол і ўпэўнена сцвярджаць, што літоўская знаць не тую канфесію выбрала, не навукова і не разумна. Любы выбар веры на той час у нашым рэгіёне, на скрыжаванні цывілізацый, не вырашыў бы канчаткова ні воднай праблемы.
Ну і па-трэцяе, як паказала далей гісторыя. Менавіта каталіцтва выратавала сучасных літоўцаў ад канчатковай славянізацыі, захавала іх ідэнтычнасць. І зараз літоўцы карыстаюцца сваёй мовай, у адрозненні ад беларусаў. І што будзе ў канцы стагоддзя яшчэ невядома. Дэмаграфія ў нас прыкладна аднолькавая - і мы, беларусы, і літоўцы выміраем.

Telegram
Дзермант
Литовские властители, конечно, сделали фатальную ошибку, выбрав в качестве религии католичество, а не православие. Да, литовцы сегодня все были бы белорусами, но при этом большой и важной частью Русско-евразийского мира. А так по факту остались небольшим…
Forwarded from Верашчака
#РазважанніПраГісторыю
Працягваем вывучаць гісторыю уніі і ўвогуле рэлігійнае пытанне ў часы ВКЛ і РП.
Таму што часта можна пачуць зараз абвінавачванні ў адрас знаці ВКЛ, што яны адракліся ад сваёй праваслаўнай веры і сталі католікамі. Але пры гэтым мала хто цікавіцца, чаму так атрымалася, якія былі прычыны і якое становішча.
І вось адказы на гэтыя пытанні я знаходжу ў кнізе "Гісторыя рускай царквы" Мітрапаліта Макарыя.
Зараз як раз чытаю пра перыяд, які быў непасрэдна да 1596-га года - да Брэсцкай уніі. Што адбывалася на нашых землях у гэтыя часы?
Сітуацыя #1.
Існавалі дзве асобныя мітраполіі тады - Маскоўская і Кіеўская, адпаведна адна для Маскоўскага княства, другая - для ВКЛ. Як можна зразумець з кнігі "Гісторыя рускай царквы", з урыўкаў на фота, адносіны паміж гэтымі мітраполіямі былі па сутнасці ніякімі. Хутчэй за ўсё па палітычных матывах.
Працяг будзе...