МЫ РАЗАМ
111 subscribers
14.9K photos
2.34K videos
12 files
18.9K links
ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ПАЛЯВÁЦЬ (palavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. На каго, каго і без дапаўненьня Займацца паляваньнем.

 🔸— Той, хто хоча паляваць на вялікую зьверыну, павінен мець і вялікую цярплівасьць... (Пасьлядовіч)

2. За кім, на каго. Высочваючы, імкнуцца напасьці на чый-н. сьлед, злавіць каго-н.

🔸— Не, — адказаў Былінскі — Вы для гэтае справы не падыходзіце. За вамі гестапа даўно палюе. (Гурскі)

3. Пераноснае значэньне; на што. Размоўнае слова: імкнуцца здабыць, атрымаць, украсьці што-н.

🔸Асабліва ўдала Лукаш умеў паляваць на каўбасы або сыры. (Лобан)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як сказаць па-беларуску "За ушами трещит"?

🔸Аж нос гайдука скача (гайдук — від пляскі)
🔸Аж нос у прысядкі гуляе (ідзе)
🔸Аж нос угінаецца
🔸Аж вушы трашчаць
🔸Мала вочы не павылазяць

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
НЕСПАДЗÉЎКА (niespadzieŭka)
(назоўнік, жаночы род)

Размоўнае слова: нечаканы, непрадбачаны выпадак, здарэньне і пад.

🔸Параход так раўнуў, што Сашка ад неспадзеўкі аж прысеў. (Даніленка)
🔸Для мяне прапанова выступіць была неспадзеўкаю, і я неяк аж зьбянтэжыўся. (Сабаленка)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
🥰1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Час Калыханкі

Слоўцы Вам на дабранач, даражэнькія 💫

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
ЗВАЖÁЦЬ (zvažać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Зьвяртаць увагу на каго-, што-н., надаваць значэньне каму-, чаму-н.

🔸Даходзілі да Кастуся чуткі пра тое, што вучыцца там [у сэмінарыі] нялёгка, выкладчыкі муштруюць вучняў, але ён на гэта зважаў мала. (С. Александровіч)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
👍1
ГРУВÁСТКІ (hruvastki)
(прыметнік, мужчынскі род)

Вельмі вялікі, грузны, масіўны.

🔸Першыя радыёпрыёмнікі былі з ладны чамадан, вялікія і грувасткія. (Шыловіч)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
На дабранач 🧡

ГНУТКІ (hnutki)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Здольны лёгка гнуцца; гібкі.

🔸Пад хатаю тонкая рабіна
Да клёна хіліць гнуткі стан. (Ляпёшкін).
🔸Гусі шчыпалі мураву жоўтымі дзюбамі. Часта схілялі нізка, над самаю муравою, свае доўгія белыя гнуткія шыі і, выцягваючы іх на ўсю даўжыню, сіпелі ў бок на дзяцей. (Галавач).

2. Пераноснае значэньне: багаты адценьнямі, зьменлівы ў сваім руху (пра голас, мову і пад.).

🔸Гнуткі голас артыста лёгка зьліўся з цудоўным вакальным малюнкам вобраза. («Беларусь»).
🔸Антон Корж — чалавек гнуткага розуму і дыялектычнага мысьленьня. (Лойка).

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
2
Forwarded from Верашчака
Чароўная нашая беларуская мова нават такія слоўцы мае 🌿 Якраз для гэтага сонечнага і цёплага красавіцкага надвор’я ☺️

УМÁІЦЬ (umaić)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

Аздобіць першаю вясноваю зелянінаю.

🔸І хаты майскім дзераўцом не ўмаіў селянін, як прадзеды умайвалі, як вучыць абычай... (Купала)

🔸І вясна хоча плошчы ўмаіць у зелень каштанаў. (Танк)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
КРÁТАЦЦА (kratacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Рухацца, варушыцца.

🔸Ледзь-ледзь краталася толькі бляшанае лісьце асін. (Броўка)
🔸На левай вудзе кратаўся паплавок. (Ваданосаў)

2. Пераноснае значэньне: абуджацца, узьнікаць (пра пачуцьці, думкі і пад.).

🔸Стараста быў узбуджаны і ўсхваляваны, але гэта ўсё не дасягала глыбіні душы, і недзе ў схаваным кутку краталася радасьць. (Самуйлёнак)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
УСУТЫЧ (usutyč)
(прыслоўе)

Вельмі блізка, ушчыльную.

🔸Пачатак наступленьня быў ўдалы: за першыя суткі прарвалі адну моцную лінію абароны і падышлі ўсутыч да другой. (Мележ)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск