МЫ РАЗАМ
113 subscribers
14.6K photos
2.3K videos
12 files
18.5K links
ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ
加入频道
Мы ні ў якім разе не схіляем вас да ўжываньня алькаголю а 12й дня. 🍷

ТРУ́НАК (trunak)
(назоўнік, мужчынскі род)

Абласное слова: алькагольны напой.

🔸Прыемна ў дом зайсьці з дарогі,
Дзе рады вам гаспадары,
Дзе вас частуюць, што ёсьць змогі,
Дзе трунак знойдзецца стары.
Такі, што чарачка-другая
Вам разагрэе ў сэрцы кроў. (Колас).

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ГÁЛІЦЦА (halicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Квапіцца на што-н., імкнуцца завалодаць чым-н.

🔸Галіцца на чужое дабро.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Кахайце і будзьце каханымі 💞

А як сказаць па-беларуску "С милым рай и в шалаше"?

❤️ Хоць у будане жыць, абы з каханым быць
❤️ Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець
❤️ Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу
❤️ Хоць у адной лёлі (сарочцы), абы па любові

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
КÓЎЗАЦЦА (koŭzacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Ссоўвацца са свайго месца, не ўтрымліваючыся на гладкай, сьлізкай паверхні; сьлізгацца.

🔸Чалавек шырока махае рукамі, коўзаецца ботамі па сьлізкай дарозе і паціху ідзе, пазіраючы сабе пад ногі. (Галавач).

2. Сьлізгаць, сьлізгацець

🔸Ногі грузнуць па самыя шчыкалаткі і коўзаюцца назад. (Дуброўскі).

3. Катацца па сьлізкай паверхні.

🔸Хлапчукамі большую частку нашага вольнага часу мы праводзілі на гэтай рацэ — зімою коўзаліся на каньках. (Глебка).

❗️КÓЎЗАНКА — рас. "каток".

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ПАЛЯВÁЦЬ (palavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. На каго, каго і без дапаўненьня Займацца паляваньнем.

 🔸— Той, хто хоча паляваць на вялікую зьверыну, павінен мець і вялікую цярплівасьць... (Пасьлядовіч)

2. За кім, на каго. Высочваючы, імкнуцца напасьці на чый-н. сьлед, злавіць каго-н.

🔸— Не, — адказаў Былінскі — Вы для гэтае справы не падыходзіце. За вамі гестапа даўно палюе. (Гурскі)

3. Пераноснае значэньне; на што. Размоўнае слова: імкнуцца здабыць, атрымаць, украсьці што-н.

🔸Асабліва ўдала Лукаш умеў паляваць на каўбасы або сыры. (Лобан)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як сказаць па-беларуску "За ушами трещит"?

🔸Аж нос гайдука скача (гайдук — від пляскі)
🔸Аж нос у прысядкі гуляе (ідзе)
🔸Аж нос угінаецца
🔸Аж вушы трашчаць
🔸Мала вочы не павылазяць

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
НЕСПАДЗÉЎКА (niespadzieŭka)
(назоўнік, жаночы род)

Размоўнае слова: нечаканы, непрадбачаны выпадак, здарэньне і пад.

🔸Параход так раўнуў, што Сашка ад неспадзеўкі аж прысеў. (Даніленка)
🔸Для мяне прапанова выступіць была неспадзеўкаю, і я неяк аж зьбянтэжыўся. (Сабаленка)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ЗВАЖÁЦЬ (zvažać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Зьвяртаць увагу на каго-, што-н., надаваць значэньне каму-, чаму-н.

🔸Даходзілі да Кастуся чуткі пра тое, што вучыцца там [у сэмінарыі] нялёгка, выкладчыкі муштруюць вучняў, але ён на гэта зважаў мала. (С. Александровіч)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ГРУВÁСТКІ (hruvastki)
(прыметнік, мужчынскі род)

Вельмі вялікі, грузны, масіўны.

🔸Першыя радыёпрыёмнікі былі з ладны чамадан, вялікія і грувасткія. (Шыловіч)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск