Forwarded from 🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
ПÍЛЬНЫ (pilny)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Які патрабуе неадкладнага выкананьня, неабходны, тэрміновы.
🔸️Толькі сыдзе сьнег — і да позьняе восені не было часу займацца падрыхтоўкаю: хапала іншае, больш пільнае работы! (С. Александровіч)
🔸️Радыё — бясспрэчна, цудоўная рэч, але ж які неасьцярожны гэты Віцька Радзюк, калі карыстаецца ім бязь пільнае патрэбы — няхай чуе ўвесь сьвет. (Хадкевіч)
2. Старанны, руплівы, дбайны.
🔸️— Але ж вы кажаце, што ён паслухмяны. А калі чалавек паслухмяны, то і пільны. (Пальчэўскі)
3. Уважлівы, неаслабны.
🔸️Жыцьцё і творчасьць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прыцягваюць пільную ўвагу дасьледчыкаў яшчэ з тых часоў, калі выйшла ў сьвет першая яго кніжка. (Навуменка)
3. Зоркі, чуйны, праніклівы.
🔸️Анісім спалохаўся пільнага Алімпінага позірку. (Сабаленка)
#словы_П

Forwarded from Лёгкая Мова
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ПАЛЯВÁЦЬ (palavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. На каго, каго і без дапаўненьня Займацца паляваньнем.
🔸️— Той, хто хоча паляваць на вялікую зьверыну, павінен мець і вялікую цярплівасьць... (Пасьлядовіч)
2. За кім, на каго. Высочваючы, імкнуцца напасьці на чый-н. сьлед, злавіць каго-н.
🔸️— Не, — адказаў Былінскі — Вы для гэтае справы не падыходзіце. За вамі гестапа даўно палюе. (Гурскі)
3. Пераноснае значэньне; на што. Размоўнае слова: імкнуцца здабыць, атрымаць, украсьці што-н.
🔸️Асабліва ўдала Лукаш умеў паляваць на каўбасы або сыры. (Лобан)