Forwarded from 🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
ПÍЛЬНЫ (pilny)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Які патрабуе неадкладнага выкананьня, неабходны, тэрміновы.
🔸Толькі сыдзе сьнег — і да позьняе восені не было часу займацца падрыхтоўкаю: хапала іншае, больш пільнае работы! (С. Александровіч)
🔸Радыё — бясспрэчна, цудоўная рэч, але ж які неасьцярожны гэты Віцька Радзюк, калі карыстаецца ім бязь пільнае патрэбы — няхай чуе ўвесь сьвет. (Хадкевіч)
2. Старанны, руплівы, дбайны.
🔸— Але ж вы кажаце, што ён паслухмяны. А калі чалавек паслухмяны, то і пільны. (Пальчэўскі)
3. Уважлівы, неаслабны.
🔸Жыцьцё і творчасьць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прыцягваюць пільную ўвагу дасьледчыкаў яшчэ з тых часоў, калі выйшла ў сьвет першая яго кніжка. (Навуменка)
3. Зоркі, чуйны, праніклівы.
🔸Анісім спалохаўся пільнага Алімпінага позірку. (Сабаленка)
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск

Прыгожае, праўда? 😍
ЛЮСТРАВÁЦЬ (lustravać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Блішчаць, адсьвечваць, як люстра.
🔸Люструе гладзь возера.
2. Адлюстроўваць.
🔸Страха ўжо даўнавата пасьпела замшэць і грузна апускалася над вокнамі, якія люстравалі ў сабе тыя медныя блікі, што доўгаю палосаю застылі далёка над цёмнымі палямі. (Пестрак)

Ці ведалі вы, што ў арэгана, ці па-расейску "душицы", ёсьць нашая беларуская назва? 💚
"Мацярдушка" — безумоўна наш сёлетні фаварыт 😅
МАЦЯРДУШКА (maciarduška)
(назоўнік, жаночы род)
Травяністая лугавая расьліна сямейства губакветных зь вельмі дробнымі пахучымі лілова-ружовымі кветкамі, сабранымі ў суквецьце.
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
"Мацярдушка" — безумоўна наш сёлетні фаварыт 😅
МАЦЯРДУШКА (maciarduška)
(назоўнік, жаночы род)
Травяністая лугавая расьліна сямейства губакветных зь вельмі дробнымі пахучымі лілова-ружовымі кветкамі, сабранымі ў суквецьце.
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Forwarded from 🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
МЯСЬЦÍЦЦА (miaścicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Зьмяшчацца, знаходзіцца, разтмяшчацца.
🔸Там жа, дзе пачынаўся за вясковымі платамі выган, мясьціўся і будынак школы. (Галавач)
2. Займаць зручнае месца; уладкоўвацца.
🔸Хутка сястра пайшла, а хворы, крэкчучы і стогнучы, пачаў мясьціцца пад коўдраю. (Быкаў)
3. Умяшчацца, зьмяшчацца.
🔸У галаве ня месьціцца, як гэта можна пайсьці супраць начальства? (Колас)

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
УЛЮБЁНЫ (ulubiony)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Закаханы ў кагосьці.
🔸А гэты... улюбёны твой што — таксама на сэмінар? — Улюбёны? — дзяўчына ўскінула бровы і ўсьміхнулася: Які ўлюбёны? Ці вы жартуеце? (Ракітны)
2. Ачараваны, захоплены кім-, чым-н.
🔸Валодзька па-дзіцячы быў улюбёны ў Корзуна, як у добрага казачніка. (Кірэйчык)
3. Такі, якому аддаецца перавага ў параўнаньні з чымсьці іншым; аблюбаваны.
🔸Гэта вуліца часта вадзіла Ільіча на Жураўліную горку — яго ўлюбёнае месца адпачынку. (Сіпакоў)

Гэтае слова прыйшло да нас з французскае мовы ("percale"). Ці ведалі вы яго? ☺️
ПАРКÁЛЬ (percale)
(назоўнік, мужчынскі род)
Лёгкая баваўняная аднаколерная або з набіўным малюнкам тканіна.
🔸У скрутку быў паркаль — мэтраў з чатыры — у чорную крапінку. (Лупсякоў)
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ПАРКÁЛЬ (percale)
(назоўнік, мужчынскі род)
Лёгкая баваўняная аднаколерная або з набіўным малюнкам тканіна.
🔸У скрутку быў паркаль — мэтраў з чатыры — у чорную крапінку. (Лупсякоў)
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Forwarded from 🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
Для добрага настрою сьпяшаемся падзяліцца з вамі працамі ў новым фармаце
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Forwarded from 🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Якія адпаведнікі існуюць да выразу "Яблоко от яблони недалеко падает?"
🔸Якая матка, такое й дзіцятка
🔸Якое дрэва (які целяш, дуб, явар), такі клін, які бацька, такі сын
🔸Якая хатка, такі і тын, які бацька, такі і сын
🔸Які млын, такі і ставок, які бацька, такі і сынок
🔸Яблычак ад яблыні далёка не адкочваецца
Які з выразаў вам больш даспадобы? 😻
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
🔸Якая матка, такое й дзіцятка
🔸Якое дрэва (які целяш, дуб, явар), такі клін, які бацька, такі сын
🔸Якая хатка, такі і тын, які бацька, такі і сын
🔸Які млын, такі і ставок, які бацька, такі і сынок
🔸Яблычак ад яблыні далёка не адкочваецца
Які з выразаў вам больш даспадобы? 😻
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Forwarded from 🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
КРЫГА (kryha)
(назоўнік, жаночы род)
1. Ільдзіна на рацэ, на возеры.
🔸З глухім шумам і скрыгатам, напаўзаючы адна на адну, плылі вялізныя крыгі. (Краўчанка)
2. Рыбалоўная снасьць у выглядзе двух рухомых палазоў зь сеткамі, якою ловяць рыбу ў неглыбокіх зарослых месцах.
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
(назоўнік, жаночы род)
1. Ільдзіна на рацэ, на возеры.
🔸З глухім шумам і скрыгатам, напаўзаючы адна на адну, плылі вялізныя крыгі. (Краўчанка)
2. Рыбалоўная снасьць у выглядзе двух рухомых палазоў зь сеткамі, якою ловяць рыбу ў неглыбокіх зарослых месцах.
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Forwarded from 🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
СКУБЦІ (skubci)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Цягнуць рыўкамі; цягнучы, браць патроху.
🔸Каля самага прыгуменьня [Курловіч] пачуў, як нехта шастае саломаю, скубучы яе са стажка. (Дуброўскі)
2. Расскубваць што-н. пальцамі, разрываць на дробныя часткі.
🔸Пакрысе .. [маці] скуплівала воўну, прамывала і скубла. (Бядуля)
3. Вырываць, адрываць (пра траву і пад.).
🔸Поле травіцаю соннай адзелася,
Вышла скацінка і дружна скубе. (Купала)
4. Перабіраць пальцамі, патузваць.
🔸Хвалююся. Гімнасьцёрку скубу, абцягваю, пілотку папраўляю. (Ракітны)
5. Тузаць, трэсьці.
🔸— Дай мне слова! — скубе за рукаў старшыню Гарбач. (Мурашка)
6. Зашчэмліваючы пальцамі скуру, прычыняць боль.
🔸— Анэлька, баліць, дурная ты! — азвалася ціха Яніна. — Баліць... Я ж і хачу, каб балела... — праказвала яна, скубучы тую, дзе пападзе. (Мурашка)
7. Пераноснае значэньне: непакоіць, дакучаць; патрабаваць штосьці.
🔸Тут табе і яблычак сьвежы, і мядок пахучы, не якая-небудзь ферма, дзе цябе кожны скубе, а павагі ніякай. (Ермаловіч)
8. Крыўдзіць.
🔸— [Іру] ўсе тузаюць і скубуць у клясе. (Гарбук)