#МЫБеларусь🇧🇾
2.81K subscribers
64.7K photos
25.2K videos
46 files
23K links
Стабильность и Единство!

Чат канала @mylandbelarus_Chat
Бот для ваших сообщений
@mylandbelarus_bot
Наш Ютуб канал:
https://www.youtube.com/c/МЫБеларусь
Яндекс Дзен: https://zen.yandex.ru/id/61432b676210426b7094bfbc
加入频道
🇧🇾Добры вечар, даражэнькiя сябры.

Мы працягваем з Вамi знаёмства з творчасцю песняра беларускай зямлi — Якуба Коласа. I сёння я прапаную Вам верш, прысвечаны другому беларускаму паэту, Янцы Купале.

Прыемнага чытання🙌
Цалкам тэкст размешчаны нiжэй👇

#Колас
#паэтычны_куток
@bondareva_bez_kupjur
Якуб Колас

Янку Купалу

Узышоў юнак калісьці
На пагорак роднай вёскі.
Калыхаўся сум у лісці,
Млелі песень адгалоскі.
А ў разлогах далеч сініх
Летуцення ніклі межы,
Слаўся смутак па даліне
Ды туманам лес мярэжыў.
 
Крыж пануры, знак пакуты,
Вартаваў дарогі, гоні,
А мужык, худы, разуты,
Рукі з гора клаў на скроні.
 
Убіраў юнак у сэрца
Зʼяў тых сумныя акорды,
Каб у вочы крыважэрцам
Кінуць слова гневу цвёрда.
 
Клікаў ён народ свой к волі,
Сеяў зерні поўнай жменяй,
Каб дабра яму даць болей,
А каб крыўды стала меней.
 
І складаў ён песні-былі
Для раздумʼя і для ўцехі
Тым, каго здавён тулілі
У хібарках цёмных стрэхі.
 
Падымаў ён песняй ролі,
Будзіў песняй сон зацяты;
Іх спяваў пастух у полі,
Маладзіцы і дзяўчаты.
 
Шмат пуцін схадзіў ён з песняй,
Звонкай, яркай, як дзень ясны,
Ды ў імгле было прадвесне,
Цьмяны шлях быў яму ўласны.
 
Толькі бура-навальніца,
Гімн, што Леніным быў спеты,
Ясназорай бліскавіцай
Асвяціла зрок паэта.

 
Трон упаў. У прах тыраны
Тою бурай былі змяты.
Новы дзень, усход румяны
Гэтым гімнам быў зачаты.
Дык складай жа, пясняр, далей
Песні сонечным краінам,
Вольным людзям грознай сталі,
Іх узлётам сакаліным.
 
Дзень наш сённяшні — прасторы,
Зорны шлях прыгожай былі,
Тая казка, аб каторай
Людзі толькі цьмяна снілі.
 
Ідуць шляхам тым героі,
Каб здабыць працоўным славу,
І свет цалкам перакроіць,
І зрабіць камуны справу.

 
20.11.1935 г.

#Колас
#паэтычны_куток
@bondareva_bez_kupjur
Добры вечар, шаноу́ныя сябры. Ужо зоркi на небе запалiлiся, а гэта значыць, што надышоу́ час лiрычнага адпачынку.

Прапаную Вам сёння пазнаёмiцца яшчэ з адным творам Якуба Коласа, «Да 10-й гадавiны БССР».

😂Ох, i бамбане зараз у змагарскай дрыгве💥🧟‍♀💥🧟💥

Ну ды нiчога: пабесяцца i, магчыма, пачнуць уключаць галовы, какб зразумець, што сапрау́дны паэт той, якi любiць i шануе сваю Радзiму — а не здраднiк i не палiцай.

Тэкст твора, як зау́жды, нiжэй👇

#Колас
#паэтычны_куток
@bondareva_bez_kupjur
Якуб Колас

Да 10-й гадавіны БССР

Быў час — стаіўшыся знямела
Між пустак, пушчаў і балот,
Ты ў занядбанні быў, народ,
Твая зямля імя не мела,
Арлы клявалі тваё цела,
Кружыўся погані тут злёт.
 
Хаўрус паноў, ксяндзоў хлуслівы
Снаваў тут кросны павуцця
Ды зводзіў з ісціны-пуця,
І дар суліў табе ілжывы
Пад вэксаль жульніцкі, фальшывы,
І не даваў табе жыцця.
 
І ксёндз і поп даўгавалосы
Не раз узважвалі твой лёс,
А ты ярмо сваё ўсё нёс,
Хадзіў расхлістаны і босы,
Прыбіты, цёмны, безгалосы —
Ў людской сямʼі прыблудай рос.
 
І ты хоць меў сваё аблічча,
Ды быў слуга ў сваім краю,
І мову родную тваю
Не йначай звалі, як мужычай,
І скарб твой лепшы — слова, звычай
На здзек давалі халую.
 
Ды час прабіў. Дыхнула бура,
Пранёсся ўвосень грозны шквал,
Ўсё дачыста змёў перавал,
Не ўседзеў цар у сваіх мурах;
Як прусакі ў шпарах, пячурах,
Схаваўся ксёндз і поп-капрал.

Паны разбегліся, як мышы,
Каб зноў зашыцца дзе пад шчыт…
Плыві на Віслу, панскі плыт!
Няхай нянавісцю пан чмыша —
Працоўны сам закон тут піша
І сам свой ладзіць дабрабыт.
 
Былы нявольнік і падданы,
Ты вольным стаў, наш край, цяпер,
К жыццю Кастрычнікам прызваны.
Жыві ж, красуй, БССР
!
 
1928 г.

#Колас
#паэтычны_куток
@bondareva_bez_kupjur
Не знаю, кому как, а я люблю читать стихи Якуба Коласа.

Делюсь очередным произведением.
«Нашы днi», май 1933 г.
Да здравствует СССР🔥

Праімчаўся віхор, пыл і затхласць размёў,
Сцяг чырвоны разняўшы ўгары.
Вы, таварышы, вы ўладары
Гэтых фабрык, заводаў і вольных палёў.

Зарунела ралля,
Твар мяняе зямля —
Новы засеў вянкі перамогі заплёў.
У нябыт адыходзіць закляцце вякоў,
Гэты здзек, гэты жах кабалы,
Гэта цемра папоўскай імглы,
Гэта тхлань і насланне ліхіх ведзьмакоў.

Запалілі агні
Бальшавіцкія дні
І спалілі нашчэнт звон іржавых акоў.
Не пазнаеш зямлі і вясковых людзей —
Не, не тыя, не тыя яны!
Іншым клопатам людзі паўны:
Крута іх павярнуў бальшавік-чарадзей.
Новы гоман наўсцяж,
Замест «мой» громка «наш»
Вылятае з калгасных здаровых грудзей.

Знята ўлада зямлі, векавечны прыгон,
Што пракляццем лажыўся на нас.
Бляск фальшывы навекі пагас...
Я вітаю вялікі, шырокі разгон
Нашых дзён маладых,
Гоман творчасці іх.
Дык ярчэй жа гары, сонца радасных дзён!
 
29.05.1933 г.

#Колас
#паэтычны_куток
@bondareva_bez_kupjur
А мы продолжаем нести #культурувмассы. И сегодня я Вам предлагаю очередное стихотворение Якуба нашего Коласа «Калгасу "Слабада"».

Чытайце класiкау́, мае даражэнькiя!😉

Не дужа вялікі калгас «Слабада»,
Ды дужа прыемна яго грамада:
Жанчыны, як вішні, мужчыны — дубы,
А хлопцы, дык хлопцы — гвардзеец любы!
 
А дзеці!.. Ой слаўныя дзеці пайшлі!
Яны — аздабленне калгаснай зямлі,
Іх вочкі — жывыя і смеласць у іх...
Такіх не бывала у вёсках старых!
 
Не надта вялікі калгас «Слабада»,
Ды дружна працуе яго грамада.
Калгас ідзе ўгору, калгас — жывы вір,
Калгаснаю справай жыве брыгадзір.
 
Работа ў калгасе кіпіць і гудзе.
На месцы і сам старшыня ў «Слабадзе»,
І рэчка на месцы, на месцы шаша,
Глядзіш — і вясною квітнее душа.
 
1933 г.

#Колас
#паэтычны_куток
@bondareva_bez__kupjur
Шалёнага пса — на ланцуг!

Якуб
Колас

Дык так, пачалося. Забойца ў паходзе,
І спушчаны псы з ланцугоў.
У грознай навале, у цяжкай прыгодзе
Больш мірных няма берагоў.

Да зброі, народы раскутай краіны:
Разбойнік штурмуе наш дом!
Магутнаю раццю, патокам адзіным
Абрушым на ворага гром!

Той мусіць загінуць, хто меч узнімае
На голавы мірных трудзяг.
Няхай жа агорне ноч цёмна-нямая
Падступных падлюг і туляг!

Дык чуйце, народы: ў паход на бандыта,
На меч перакуйце ваш плуг.
Захочам — і Гітлер, як пёс, будзе біты:
Шалёнага пса — на ланцуг!
 
22 лiпеня 1941 г.

#Колас
#паэтычны_куток
@bondareva_bez_kupjur
Добры вечарочак, даражэнькiя мае сябры i сяброу́кi.

Штосьцi дау́но мы з Вамi не звярталiся да паэтычных радкоу́, напiсаных беларускiмi песнярамi. Напрыклад, Якубам нашым Коласам.

Выпрау́ляемся, з Вашага дазволу.

I сёння я прапаную Вам пазнаёмiцца з яшчэ адным патрыятычным творам беларускага паэта — вершам «Восеньскае».

И пусть националисты удавятся: в 1935 году Якуб Колас прославлял СССР, страну, подарившую белорусам свободу от рабства, достоинство и счастье быть тем, кем захочешь.

Текст, как всегда, ниже👇

#колас
#паэтычны_куток
@bondareva_bez_kupjur
Мужыцкія ж дзеці
Гібелі і мерлі.

 
Вось так і жылося
Пад Богам і панам,
Ды ўспомніў Кастрычнік
        Пра нас занядбаных.
 
Жахнула маланка
Нясцерпнага гневу,
Агнямі прабегла
Грымотнага спеву.
Апалі туманы,
Смуга векавая,
І выйшла ў прасторы
Дарога крывая.
 
Змоўкла сёння песня ліхаты-жалобы,
        Рухнула закляцце вякоў.
І мы сталі людзі, знатныя асобы,
Ды сапраўднай маркі і не нізкай пробы,
Хоць мы дзеці простых бацькоў.
А «мужык», як мера ганьбы і знявагі,
Кануў вечным правам і квіт.
Мы – народ калгасны, вольныя трудзягі
І зямлі Савецкай горда носім сцягі,
Новае аблічча ў нас, від.
Самі брыгадзіры, самі аграномы —
        Партыя дала нам правы.
З партыяй прайшлі мы навальніцы, громы,
Страсянулі крэпка панскія харомы,
Біліся з панамі, як ільвы.
Ды затое ж сёння ты не згледзіш пана,
Драла за граніцу даў пан
І адтуль цікуе хціва, надзімана.
Глядзі — не глядзі, пан, а зямля забрана,
Сунешся — і згубіш жупан.
І ў палацах панскіх самі гаспадарым,
        Ладзім клубы, яслі, сады,
Каб наш пот калішні не загінуў дарам,
І канец кладзём мы панскім глупым марам —
Досыць нам ксяндзоўскай брыды.
Сёння мы не тыя, іншыя мы сталі —
Новы нарадзіўся народ,
Перад намі яснасць, ветласць яркай далі,
Партыя нас вучыць, а вядзе нас Сталін.
Смела мы глядзім упярод.
 
4
 
За новую вёску
 
Драўляныя хаты, салома і мох
                Такая старынка, ох-ох.
Сляпыя акенцы, пабітае шкло
Не хаты, а так — барахло.

Кудлатыя стрэхі, ламачына, гніль —
Не наш ён, не наш гэта стыль.
Эх, хаты-хібаркі! Жабрачы ваш від
Сам просіцца, сам у нябыт.
 
Даволі глядзелі вы ў цемры вякоў,
Прытулкі нуды, прусакоў.
Вы — прыкрыя плямы, вы — шэрані цень,
                Што цьмяніць наш сонечны дзень.
 
Вы роблены горам, бядачай рукой —
Пара вам, пара на спакой.
А ваша убоства, сэнс даўніх падзей,
Пакажа нам заўтра музей.
 
Замест жа хібарак, панылых цямніц,
Наставім прыгожых святліц.
Аздобім садамі, дамо ім прастор
На наш, на савецкі узор.
 
Каб лашчылі вока і ўтульны былі –
                Мы ж людзі свабоднай зямлі.
Няхай заграніца, зірнуўшы на нас,
Адчуе, што значыць калгас.

25.09.1935

#колас
#паэтычны_куток
@bondareva_bez_kupjur
Как только нацисты атаковали нашу Родину, интеллигенция выступила с чёткой, однозначной позицией: все на защиту! Шалёного пса на цепь!

Это Якуб Колас. С первого дня Великой Отечественной войны поэт вдохновлял народ для отпора западным карателям.

#колас
#паэтычны_куток
@bondareva_bez_kupjur