💐Калектыў музея віншуе ўсіх жанчын з Міжнародным жаночым днём!💐
Будзьце моцнымі, цудоўнымі і самымі лепшымі!
Будзьце моцнымі, цудоўнымі і самымі лепшымі!
#АртэФакт
🌤 Барометр – прыбор, прызначаны для вымярэння атмасфернага ціску. Ідэя стварэння прыбора для прадказання надвор'я належала Галілеа Галілею. У 1643 г. яго паслядоўнікі і вучні Эванджэліста Тарычэлі і Вінчэнца Вівіяні змаглі ўвасобіць у жыццё яго ідэю. Тарычэлі стаў першым, хто здолеў даказаць існаванне атмасфернага ціску. Ён разам Вівіяні выкарыстаў для вопыту запаяную з аднаго канца трубку, напоўніўшы яе ртуццю. Трубку апускалі ў посуд, дзе таксама знаходзілася ртуць. Сама ртуць паднімалася ў трубцы на пэўную вышыню, пры гэтым над ёй утваралася пустая прастора. Пры павелічэнні атмасфернага ціску рэчыва ў трубцы паднімалася ўгару, пры паніжэнні – апускалася. Сканструяваны Тарычэлі прыбор стаў першым ртутным барометрам.
❗️ Само слова "барометр" паходзіць са старажытнагрэчаскай мовы і складаецца з дзвюх частак: "βάρος" – цяжар і "μετρέω" – вымяраць – гэта значыць "вымяральнік ціску".
⛵️ Сёння барометры бываюць вадкасныя (як правіла, ртутныя) і металічныя – анероіды. Барометр на фота адносіцца да другога тыпу. Асноўнай працоўнай часткай анероіда з'яўляецца мембранная скрынка –плоская круглая металічная скрынка з гафрыраванымі донцамі, з якой адпампавана паветра. Пры змене вонкавага атмасфернага ціску донцы скрынкі прагінаюцца ў той ці іншы бок. Скрынка пры дапамозе механізма злучаецца са стрэлкай паказальніка. Такія барометры актыўна выкарыстоўваліся на флоце для прадказання надвор'я. Менавіта гэты прыбор быў выраблены арцеллю "Красный труд" у Ленінградзе ў 1941 г.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АртэФакт
☎️ Палявы тэлефон ТАІ-43 з індуктарным вызавам сістэмы з'яўляўся асноўным ваенна-палявым тэлефонам Чырвонай арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Быў распрацаваны пад кіраўніцтвам інжынера-палкоўніка Вольгі Іванаўны Рэпінай на аснове трафейнага нямецкага ваенна-палявога тэлефона FF-33. На ўзбраенне паступіў у 1943 годзе. Першыя "тапікі" манціравалі ў драўляных скрынях ахоўнага колеру. Да канца 1945 г. яны пачалі выпускацца ў карычневых бакелітавых карпусах.
📞 Апарат выкарыстоўвае для сілкавання мясцовую батарэю. Гэта акалічнасць важная ў палявых умовах падчас бою, таму што апарат, дзякуючы сваёй батарэі, можа працаваць аўтаномна, без дадатковага сілкавання ад тэлефоннай станцыі.
😯 Працуе тэлефон праз палявы кабель, які злучае яго з другім апаратам. Дзякуючы электрычнаму току, які паступае з цынкавай батарэі, адбываецца пераўтварэнне гукавога сігналу ў электрычны. Гэты электрычны сігнал па сталёвых правадах на адлегласці да 1 км паступаў да іншага апарата, дзе пераўтвараўся ў гукавы сігнал.
Апарат з калекцыі музея (на фота) быў выраблены ў лістападзе 1946 г.
Апарат з калекцыі музея (на фота) быў выраблены ў лістападзе 1946 г.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Давайце разам створым сапраўдную атмасферу свята кахання і традыцый!
+375 (152) 71 86 85 (аддзел фондаў), субота і нядзеля – выходныя
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🏛 Паважаныя сябры! 20, 21, 22 сакавіка ў 15.00 і 16.00 адбудуцца КУРАТАРСКІЯ ЭКСКУРСІІ па выставе новых паступленняў у музейныя калекцыі “Час. Музей. Экспанат”.
❗️ Увага! Экскурсіі праводзяцца па папярэднім запісе
тэл.: 71-86-83; +37533 3250058 і праз інстаграм-акаўнт NewCastle
🪙 Кошт уваходных білетаў: 3 руб., для школьнікаў – 1 руб., для студэнтаў і пенсіянераў –2 руб.
Экскурсія – 25.00 руб. з групы

Віншаванні жыхароў Гродзенскай вобласці з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АртэФакт
📺 Калі ў кіно ці тэлеперадачах паказваюць інтэр'еры кватэры, забяспечанай па савецкіх мерках сям'і, у кадры апроч іншых атрыбутаў савецкага дабрабыту часта можна ўбачыць чароўныя статуэткі з ГДР.
💃 Статуэтка “Танцоўшчыца” (1953-1962 гг.). Выраблена на фарфоравым заводзе “VEB Schaubach-Kunst Lichte-Wallendorf”.
📕 Гісторыя маркі фарфору Schaubach-Kunst бярэ пачатак у XVIII ст. Афіцыйнай датай заснавання завода прынята лічыць 1764 год, калі Ёган Вольфганг Хаманн атрымаў ліцэнзію на вытворчасць фарфору ў вёсцы Валендорф. З 1926 г. мануфактура стала належаць Х. Шаўбаху.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны Schaubach-Kunst была адной з першых кампаній, якая пачала нарошчваць выпуск фарфору.
⚫️ У 1953 г. завод быў нацыяналізаваны. Пасля аднаасобнага валодання прадпрыемствам на працягу амаль трох дзесяцігоддзяў Шаўбах, якому прапанавалі наёмную пасаду, адмовіўся ад далейшага супрацоўніцтва і пакінуў кампанію. Пасля рэарганізацыі прадпрыемства атрымала назву "VEB Schaubach-Kunst Lichte-Wallendorf".
⚫️ У 1990 г. прадпрыемства было прыватызаваны, у 2005 г. – рэканструявана і перададзена Gilitzer Porzellan-Manufaktur GmbH. У тыя часы і была спынена вытворчасць некаторых прадметаў з былога асартыменту, у тым ліку, знакамітых статуэтак з Валендорфа.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны Schaubach-Kunst была адной з першых кампаній, якая пачала нарошчваць выпуск фарфору.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АртэФакт
🛤 Развіццё чыгуначнага і марскога транспарту паспрыяла змене масіўных скрынь для перавозкі рэчаў на больш мабільныя. Скрыні і ўпакоўкі, неабходныя ў каюце, не павінны былі перавышаць памеры, прапісаныя кампаніяй перавозчыка, каб быць трывалымі і добра зробленымі, але здольнымі вытрымаць знос у выніку маніпуляцый.
🧳 У 1877 г. баварскі бізнесмен Джозэф Хартман стварае багаж для падарожжаў, які адпавядаў гэтым патрабаванням. З таго часу і пачынаецца гісторыя брэнда Hartmann. Кампанія хутка пашыраецца і ў пачатку ХХ ст. заваёўвае першую прэмію на выставе ў Сакрамэнта.
🧳 Дадзены дарожны куфар быў таксама створаны кампаніяй Hartmann у пачатку XX ст. Корпус выкананы з фанернага цвёрдага каркаса, абцягнуты скурай чорнага колеру. Куфар замыкаўся на ўнутраны замок з дзвюма зашчапкамі. Яшчэ ёсць зашчапка для навяснога замка, які, хутчэй за ўсе, зрабіў сам былы ўладальнік для большай надзейнасці.
🛤 Развіццё чыгуначнага і марскога транспарту паспрыяла змене масіўных скрынь для перавозкі рэчаў на больш мабільныя. Скрыні і ўпакоўкі, неабходныя ў каюце, не павінны былі перавышаць памеры, прапісаныя кампаніяй перавозчыка, каб быць трывалымі і добра зробленымі, але здольнымі вытрымаць знос у выніку маніпуляцый.
🧳 Дадзены дарожны куфар быў таксама створаны кампаніяй Hartmann у пачатку XX ст. Корпус выкананы з фанернага цвёрдага каркаса, абцягнуты скурай чорнага колеру. Куфар замыкаўся на ўнутраны замок з дзвюма зашчапкамі. Яшчэ ёсць зашчапка для навяснога замка, які, хутчэй за ўсе, зрабіў сам былы ўладальнік для большай надзейнасці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
Давайце разам створым сапраўдную атмасферу свята кахання і традыцый!
+375 (152) 71 86 85 (аддзел фондаў), субота і нядзеля – выходныя
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM