mova.how
1.4K subscribers
113 links
Каталог сучаснага кантэнту на беларускай мове https://mova.how.

Тут пішам пра найлепшае і найноўшае, а таксама дзелімся ўласнымі навінамі.

Зваротная сувязь
- @mova_how_bot
- https://forms.gle/TexVFVThuHjHbTAo6
- [email protected]
加入频道
Вітаем, шаноўныя падпісчыкі! На сайце за апошні час было шмат змен: мы перарабілі існуючыя катэгорыі і вылучылі новыя, таксама дадалі вялікую колькасць новых праектаў. І хочам падзяліцца з вамі некаторымі з іх.

Разнастайныя праекты 🔍

Салавейка#белмова
Тэлеграм-канал з глыбокім і якасным кантэнтам для вывучэння беларускай мовы. Вас чакаюць тэарэтычныя звесткі і практычныя заданні для найлепшага засвойвання матэрыялу.

Застой і перабудова#гісторыя
Інстаграм-старонка з выдатнымі архіўнымі фотаздымкамі Беларусі ў перыяд 1970-х гадоў і пазней.

Мапа станаўлення Беларусі#гісторыя
Прыгожы інтэрактыўны вэб-сайт з інфармацыяй пра істотныя перыяды ў гісторыі Беларусі. Праглядаць яго прапануем на настольным камп'ютары.

Беларускі ўрбанізм#урбаністыка
Аўтарскае меркаванне і досвед па тэме беларускага і памежнага горадабудаўніцтва ў тэкставых допісах у Тэлеграме і Youtube-відэа.

#праекты
Вітаем, спадарства.

На гэтым тыдні робім відавочны выбар і паглыбляем дасведчанасць пра падзею, што адбылася 85 год таму.

💎 Праект тыдня — сайт Ноч паэтаў.
Сайт, прысвечаны трагічнай даце, пра якую мусіць ведаць кожны беларус.

На сайце сабраныя звесткі, што датычацца расстраляных паэтаў, а таксама можна ўбачыць, дзе ў свеце запланаваныя вечары памяці рэпрэсаваных беларусаў.

#абранае #гісторыя #літаратура
Вітаем, сябры. Чарговы панядзелак — чарговы праект у рубрыцы.

💎 Праект тыдня — Vašeć Stach
Культура, мова і гісторыі Лагойшчыны.

Аўтар абяцае публікаваць архіўныя фотаздымкі, датычныя рэгіёну, звесткі пра асаблівасці мясцовай гаворкі і іншыя займальныя факты. Таксама плануе пісаць пра вядомых людзей, што нарадзіліся ці жылі ў гэтай мясцовасці.

Канал быў створаны зусім нядаўна, але пачатак добры. Калі тэма вас цікавіць, далучайцеся.

#абранае #гісторыя
Дзень добры, шаноўнае спадарства! На гэтым тыдні ўдзельнічаем у ўзаемнай рэкламе з шэрагам якасных беларускіх Тэлеграм-каналаў — прапануем спіс вашай увазе.

Разнастайныя праекты 🔍

Зорка Венера#тэхналогіі
Галоўныя таямніцы сусвету, неверагодныя адкрыцці і самыя актуальныя навіны космасу!

Палявая пошта#гісторыя
Беларусь на старых паштоўках і фотаздымках + сучасныя ракурсы!

BELSQUAD#гумар
Легендарны мемны канал, дзе шмат ёсць з чаго парагатаць, ціктокі і шчэ шмат цікавага.

sacral_BY#гісторыя
Адвечнае блуканне па закутках і цэнтрах Беларусі ў пошуках старога, забытага, закінутага і не зусім.

Шчыра раім кожны з іх.

#праекты
Вітаем, даражэнькія! Прапануем вам ужо чацвёртую падборку беларускіх YouTube-каналаў.

Беларускі YouTube ▶️

Для тых, хто забыўся на радзіму#літаратура
Відэапраект пра беларускую літаратуру, які робяць яе аматары. Дыялогі пра складаныя, але цікавыя лёсы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

Patelnia#кулінарыя
Нарэшце з'явіўся кулінарны YouTube-канал з вялікім патэнцыялам. Аўтар расказвае і паказвае, як прыгатаваць простую і смачную ежу для сябе і сяброў. А калі вас цікавіць гэта тэма, то паглядзіце падборку кулінарных праектаў, што мы рабілі раней.

Dasha Kastsiukevich#блогі
Влог на платформе YouTube, дзе вы знойдзеце звычайны для влогаў кантэнт: падарожжы, штодзённыя побытавыя справы, праблемы і думкі.

Альгерд ужо ня той#гісторыя
Гістарычны праект, які будзе цікавым перадусім школьнікам, іх бацькам і настаўнікам. Гэта якасна зробленыя ўрокі па гісторыі Беларусі, што адпавядаюць школьнай праграме.

Міфавлогія роднага краю#міфалогія
Малады праект пра беларускую міфалогію ў фармаце відэаблога ці, як кажуць самі аўтары, гэта навукова-папулярны влог з элементамі рэаліці-шоў.

Міла-Гучна#агучка
Канал з трэйлерамі вядомых фільмаў і серыялаў у беларускай агучцы.

Папярэднія спісы знойдзеце па спасылках: першы, другі і трэці 👈

#праекты
Дзень добры, спадарства! Свежая парада добрага праекта для вас.

💎 Праект тыдня — Супер мова.
Праект пра беларускае і для беларусаў.

У канале вы знойдзеце шмат карысных публікацый пра годных асоб Беларусі і сімвалічныя для краіны падзеі, тэматычныя рубрыкі (напрыклад, па вывучэнні правіл беларускай лацінкі), а таксама штотыднёвую афішу анлайн- і афлайн-мерапрыемстваў.

Апроч згаданага вышэй Тэлеграм-канала ініцыятыва прадстаўленая і на іншых пляцоўках: у Інстаграме, Твітэры, Фэйсбуку і ТыкТоку.

Шчыра запрашаем!

#абранае #белмова #гісторыя #падзеі
Вітаем, даражэнькія! Прапануем вам некалькі праектаў прысвечаных гістарычнай і архітэктурнай спадчыне Беларусі.

Гістарычная і архітэктурная спадчына 🏛

Тут вы знойдзеце славутасці, якія варта захаваць, гістарычныя факты і фота, абмеркаванне рэстаўрыраваных і знішчаных аб'ектаў і папросту шмат лакацый для вашых падарожжаў.

Тэлеграм
Сцежкі Беларусі
Спадчына
Пошукі старога Гомеля
Sacral_BY

Інстаграм
Старонка @another_belarus
Старонка @pra.belarus
Спячая спадчына
Беларускі мадэрнізм

Іншае
Драўляная спадчына Беларусі

Калі ласка, падтрымлівайце аўтараў, падпісвайцеся на каналы і распаўсюджвайце гэты допіс. Дзякуй!

#праекты #спадчына #гісторыя #архітэктура
Добры дзень, сябры! Працягваем пісаць пра беларускія ініцыятывы.

💎 Праект тыдня — Архіварта.
Ініцыятыва па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.

Малады праект, што маецца вырашыць вялікую задачу: сабраць, каталагізаваць і, наколькі гэта магчыма, захаваць аб'екты архітэктурнай і дэкаратыўна-манументальнай спадчыны Беларусі.

Гэта інтэрактыўны партал, што змяшчае інфармацыю пра замкі і манастыры, брамы і скульптуры — ужо больш за дзве тысячы кропак на мапе. Апроч інфармацыі непасрэдна пра культурныя каштоўнасці, тут вы знойдзеце і натхняльныя тэматычныя артыкулы.

На дадзены момант сайт у распрацоўцы, аўтараў можна падтрымаць на платформах Patreon і Boosty. А сачыць за развіццём праекта — у Твітэры.

#абранае #спадчына #архітэктура #гісторыя