Мода На Мову
2.11K subscribers
107 photos
9 videos
13 links
Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

#народныяПараўнанні
#згадаймаВыраз
#слоўнік
#клёвыяСловы
#выразДня
加入频道
Галаваломка | Вэрхал у галаве | Inside Out | 2015

Што адбываецца ў галаве дзіцёнка? Мультфільм "Галаваломка" у надзвычай цікавы спосаб адкрывае гэтую таямніцу. Пазнаёмцеся з 5 базавымі эмоцыямі 12-гадовай Райлі: гэта Радасць, Сум, Гнеў, Страх і Агіда. Яны дапамагаюць Райлі і кіруюць яе паводзінамі. Але што адбудзецца, калі Радасць і Сум згубяцца ў глыбінях падсвядомасці?

Пераклад і агучка #1: Дубляж (Кінаконг)
Пераклад і агучка #2: Прафесійны двухгалосы закадравы (Gavarun.by)

Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2316/ (Dub + DVO)

IMDb (8,1/10): https://www.imdb.com/title/tt2096673/
Rotten Tomatoes (8,9/10): https://www.rottentomatoes.com/m/inside_out_2015
Kinopoisk (8/10): https://www.kinopoisk.ru/film/645118/

#мультфільм@kinakipa #камедыя@kinakipa #сямейны@kinakipa #агучка@kinakipa
🧂На халяву, на дурніцу, за дарма здабыць нешта ахвотнікі знойдуцца заўжды.

#прымаўкі
🪓 ЯК АБУХ.

💁 Пра дурнога, тупаватага чалавека.
🖌 дурны, як ябух

💁 Пра нейкую рашучую расправу.
🖌 расправіцца, як абух з клінам

💁 Пра моцны, грубы грукат.
🖌 ляснуць, бы абухам

💁 Пра агаломшанасць.
🖌 бы абухам па галаве

#народныяПараўнанні
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Вверх тормашками

Дагары нагамі.
Дагары дрыкам.

Потырч галавою.
Сторч галавою.

#згадаймаВыраз
📖 НЯШМАТ

👉 нямнога, мала, небагата, недастаткова, крыху, крышку, трохі, трошкі, вобмаль, нягуста.

параўнанні: як кот наплакаў, каціныя слёзы, як панюхаць, на панюх табакі, на макава зерне, хоць на зуб, хоць запалі, пад языком, з камароў нос, як у камара, не бог ведае колькі, як бабе сесці.


#слоўнік
🩳 Прыгаворваюць, калі чалавек бярэцца не за сваю справу.

#прымаўкі
👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Каштарыс — фінансавы дакумент з поўным разлікам або планам маючых адбыцца расходаў на ажыццяўленне якой-небудзь дзейнасці — смета.


#згадаймаЗначэнне
🤪 Калі шмат дарадцаў ды загадчыкаў, то ладу няма.

#прымаўкі
🤪 Няма сэнсу прыхарошваць неахайнага чалавека.

#прымаўкі
🪓 ЯК АДРЫНА.

💁 Пра высокага поўнага чалавека.
🖌 агромністы, як адрына.

💁 Пра вялікую і бедна абстаўленую хату.
🖌 хата, што адрына

🧑‍🎓 Адрына, пуня, сянніца — гаспадарчая пабудова для захоўвання неабмалочанага збожжа, сена, саломы, а таксама прылад працы.

#народныяПараўнанні
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

В два счета

Як бачыш (як бач).
Адным скокам.

Хутчэй ад ведзьмінага піва.

#згадаймаВыраз
📖 МАРНА

👉 дарэмна, дарма, бескарысна, безнадзейна, напуста, попусту, нанішто, нізавошта, без карысці, тунна, прахам, пылам-дымам, ні за што ні пра што, ні да чаго, на вецер, на ўзві-вецер, за бывай здароў, ні за нюх табакі, ні за панюх табакі, ні за грош, што кіем па вадзе, дзе там.

#слоўнік
📆 26 лістапада 1930 нарадзіўся беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву — Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч.

🙍Біягрфія
📚 Творы
🎙 Песня на верш Дзе мой край

#вартаВедаць
🥀 Без рэчаў не першай неабходнасці можна і абысціся.

#прымаўкі
👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Цаля — адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 2,54 см — дзюйм.


#згадаймаЗначэнне