Мода На Мову
2.08K subscribers
121 photos
4 links
Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

#народныяПараўнанні
#згадаймаВыраз
#слоўнік
#клёвыяСловы
#выразДня
加入频道
🌡 ЯК У АПТЭЦЫ

💁 Пра вельмі даругую рэч
🖌 дорага як у аптэцы

💁 Пра штосьці вельмі дакладнае
🖌 дакладна як у аптэцы

🧑‍🎓 Калісьці лекі каштаваші вельмі дорага. Адтуль і параўнанне.

#народныяПараўнанні
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Волосы становятся дыбом.

Шапка на галаве расце.
Нешта за каўнер бярэ.

Вочы слупа (слупам) сталі.

#згадаймаВыраз
📖 ХІБА

👉 недахоп, брак, няспраўнасць, недаробка, дэфект, загана, вада, завада, агрэх, пахіба, пахібка, непаладкі, грэх, прарэха, слабасць, ценявы бок, ахілесава пята.

#слоўнік
👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Абалоніна — гэта від складаных вугляводаў , якія змяшчаюцца ў раслінных прадуктах — клятчатка.


#згадаймаЗначэнне
🌡 ЯК АСІНАВЫ

💁 Пра дрыжачага ад ліхаманкі ці страху чалавека.
🖌 дрыжаць як асінавы ліст

🧑‍🎓 Асінавае лісце нават пры слабым ветры трапеча — адсюль і параўнанне.

#народныяПараўнанні
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Время от времени.

Час ад часу.
Калі-нікалі.

Зрэдчас.
Часамі (часам).

#згадаймаВыраз
📖 НЕЛЬГА

👉 няможна, немагчыма, не трэба, няма як, няма чаго, як без рук.

#слоўнік
👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Азызласць — анамальнае назапашванне вадкасці ў пэўных тканках арганізма — ацёчнасць.


#згадаймаЗначэнне