Мода На Мову
2.09K subscribers
120 photos
3 links
Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

#народныяПараўнанні
#згадаймаВыраз
#слоўнік
#клёвыяСловы
#выразДня
加入频道
✍️ Калі вы жадаеце каб беларуская з'явілася на Amazon KDP, падпішыце петыцыю і падзяліцеся з сябрамі ды аднадумцамі 🤗❤️

#пашыраймаБеларускую
🍄‍🟫 ЯК БАРАВІК

💁 Пра здаровага ці моцнага чалавека
🖌 Моцны, як(што) баравік

#народныяПараўнанні
📆 24 лютага 1935 года, на хутары Верасоўка, Ушацкага раёна, Віцебскай вобласці нарадзіўся Народны паэт Беларусі, эсэіст і перакладчык Рыгор Іванавіч Барадулін ✍️.

🖋️ Радзіма там, дзе начуе душа.

🖋️ Якім бы велічным не здаваўся трон, усё роўна на ім сядзіць задніца.

🖋️ Паэт – ён гарыць, як балючы гузак на лобе абражанага народу.

#вартаВедаць
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Груши околачивать.

Вуглы абціраць.
Мухі лавіць.

Па завуголлі туляцца.

#згадаймаВыраз
📖 НЯГОДНІК

👉 нікчэмнік, мярзотнік, вылюдак, вырадак, ліхадзей, паршывец, паскуднік, паскуда, поскудзь, брыда, брыдота, паганец, падла, падлюга, падлюка, шэльма, гіцаль, акаянец, абармот, плюгавец, прахвост, гад, гадасць, латрыга, дзяржыморда, сволач, свалата, злыдзень, жываглот, псяюха, псялыжнік, злодзей, разбойнік, пачвара.

#слоўнік
👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Вогнік — гэта заразны вірус, які выяўляецца ў выглядзе запальванняў на скуры і слізістых тканках чалавека — герпес.


#згадаймаЗначэнне
🍄‍🟫 ШТО БАРАН

💁 Пра пустую, недарэчную гаворку
🖌 бляяць, што баран

💁 Пра няўцямнае ўзіранне ў штосьці незразумелае
🖌 утаропіцца, як баран на новыя вароты

💁 Пра моцна падпітага
🖌 п'яны, што баран

#народныяПараўнанні
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Гусь свинье не товарищ.

Раўня як свіння да каня.
Качар курыцы не пара.

Воўк сабаку не радня.

#згадаймаВыраз