Мода На Мову
2.09K subscribers
120 photos
3 links
Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

#народныяПараўнанні
#згадаймаВыраз
#слоўнік
#клёвыяСловы
#выразДня
加入频道
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Голод не тётка.

Галоднаму ўсё смакуе.
На галодны зуб усё смачна.

Галоднаму асцюкі не колюцца.
Чорт з голаду й мухі еў.

#згадаймаВыраз
📖 НЕПАКОІЦЦА

👉 трывожыцца, турбавацца, хвалявацца, перажываць, бедаваць, нервавацца.

#слоўнік
👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Балонка — тонкая пругкая плёнка, якая падзяляе, злучае або ахінае штосьці ў жывым арганізме — перапонка.


#згадаймаЗначэнне
🌡 ЯК АЧМУРЭЛЫ

💁 Пра панічную, ненармальную беганіну чалавека, якая нагадвае паводзіны псіхічна хворага.
🖌 насіцца, як ачмурэлы

#народныяПараўнанні
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Гори всё синим пламенем.

А няхай яно дымам возьмецца.
Хай яго агні высмаляць.

Бадай ты без агню згарэў.

#згадаймаВыраз
📖 НЕПРЫКМЕТНА

👉 незаўважна, няўзнакі, неўзаметку, неўшманкі, няўлоўна.

#слоўнік
👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Банька — шырокае металічнае кольца для прымацавання касы да касся.


#згадаймаЗначэнне