Мода На Мову
2.09K subscribers
120 photos
3 links
Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

#народныяПараўнанні
#згадаймаВыраз
#слоўнік
#клёвыяСловы
#выразДня
加入频道
Channel created
Мода На Мову зноўку вітае Вас!
🤕 Лянота нярэдка апраўдваецца хваробай.

#прымаўкі
👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Пякотка — пякучае адчуванне ў вобласці грудзіны праз патраплянне кіслага змесціва страўніка ў стрававод — ізжога.


#згадаймаЗначэнне
😎 Калі чалавек адмаўляецца прызнаць, убачыць відавочнае.

#прымаўкі
😞 Прыгаворвае чалавек, які вельмі сумуе па радзіме.

#прымаўкі
💨 ЯК АПАРАНЫ.

💁 Пра імклівы, хуткі, панічны бег.
🖌 бегаць, як апараны

💁 Пра чалавека, які хутка, знянацку выскоквае адкуль-небудзь.
🖌 выскачыць як апараны

💁 Пра хуткую, рашучую, панічную бегатню, мітусню.
🖌 кідацца як апараны

💁 Пра раптоўную, рэзкую рэакцыю на што-небудзь нечаканае.
🖌 падскочыць як апараны

#народныяПараўнанні
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Во всё горло.

Усім голасам.
Як варона на дождж.

Крычаць як наняты.

#згадаймаВыраз
📖 НАБЫЦЬ

👉 нажыць, дастаць, узяць, прыдбаць, займець, здабыць, раздабыць, расстарацца, выстарацца, прыстарацца, разжыцца, агораць.

#слоўнік
❤️ Усіх хто святкуе са святам!

🎄 Адвент

Падрыхтоўка да Калядаў у беларускіх каталікоў пачынаецца за чатыры тыдні да свята. Гэты перыяд мае назву Адвент. Лічыцца, што падчас Адвенту трэба прысвячаць асаблівую ўвагу ачышчэнню душы, рабіць дабро.

🕊 Царкоўныя набажэнствы
Увечары 25 снежня – час, які беларускія каталікі называюць Вігілія. Ва ўсіх каталіцкіх храмах краіны адбываюцца святочныя набажэнствы.

🥘 Стол на Каляды
Увечары перад Калядамі 24 снежня, беларусы збіраюцца ўсёй сям’ёй за сталом. Вернікі пачыналі трапезу, калі ў небе з’яўлялася першая зорка. Традыцыйна на Вігілію на стол ставілі 12 посных страў – з грыбоў, рыбы, гародніны.

#віншаванні
🤨 Патрапіўшы ў бяду, пойдзеш на любыя саступкі.

#прымаўкі
❤️ Усіх з надыходзячымі Новым Годам і Калядамі! 🎄🎉🎁

#віншаванні
📆 Акурат чатыры гады таму быў створаны гэты канал.

❤️ То ж хачу выказаць падзяку ўсім, хто быў увесь гэты час на канале, ставіў свае падабайкі 👍 пад допісамі (ці ганебкі 👎🏻🤭) чым і матываваў вышукваць для вас цікавосткі роднай мовы і весці гэты канал. 🤗

#віншаванні
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Во всю ивановскую.

На ўсе застаўкі.
На ўсю покалатку.

Крычаць як у карчме.

#згадаймаВыраз