Мода На Мову
2.08K subscribers
124 photos
4 links
Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

#народныяПараўнанні
#згадаймаВыраз
#слоўнік
#клёвыяСловы
#выразДня
加入频道
Channel created
Мода На Мову зноўку вітае Вас!
🤨 Патрапіўшы ў бяду, пойдзеш на любыя саступкі.

#прымаўкі
❤️ Усіх з надыходзячымі Новым Годам і Калядамі! 🎄🎉🎁

#віншаванні
📆 Акурат чатыры гады таму быў створаны гэты канал.

❤️ То ж хачу выказаць падзяку ўсім, хто быў увесь гэты час на канале, ставіў свае падабайкі 👍 пад допісамі (ці ганебкі 👎🏻🤭) чым і матываваў вышукваць для вас цікавосткі роднай мовы і весці гэты канал. 🤗

#віншаванні
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Во всю ивановскую.

На ўсе застаўкі.
На ўсю покалатку.

Крычаць як у карчме.

#згадаймаВыраз
📖 НАВОКАЛ

👉 навакол, вакол, вакола, вокала, укола, наўкол.

#слоўнік
👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Агмень — прыстасаванне для развядзення і падтрымання адкрытага агню ў жытлах альбо па-за імі для абагрэву — ачаг.


#згадаймаЗначэнне