Мая Краіна Беларусь
19.8K subscribers
24.8K photos
11.2K videos
20 files
17.8K links
Галоўны канал пра Беларусь!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Не сілай, а розумам!
加入频道
⚔️ Паўстанне Касцюшкі

🔥 Трэба памятаць, што ў нас доўгая традыцыя змагання з расійскім акупантам! Адным з прыкладаў з'яўляецца паўстанне Касцюшкі, якое пачалося 24 сакавіка 1794 года.

⚔️ Узброенае выступленне было накіраванае супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі ды за аднаўленне Рэчы Паспалітай, якая складалася з Кароны Польскай і нашай гістарычнай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага. Паўстанне 1794 года стала першым этапам паступовага фарміравання ўласнага нацыянальна-вызваленчага руху ў наступныя часы.

Наш Касцюшка слаўны быў,
Маскалёў ён добра біў...


Historyja I Мая краіна Беларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ад шматдзетнай маці да дармаедкі: як палітыка Лукашэнкі змяняе лёсы беларусаў
Каліноўцы знішчаюць ворага, дзе б ён ні быў!

Байцы FPV Палка Каліноўскага працягваюць ліквідацыю акупантаў і іх тэхнікі на Запарожскім кірунку.

Падтрымайце збор на патрэбы БПЛА Палка Каліноўскага!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускія зубры зрабілі сюрпрыз 😀
Галаграмa Лукашэнкі напярэдадні інаўгурацыі з’явілася ў небе над усім светам.

Метеаслужбы паведамляюць: набліжаецца цыклон аўтарытарнасці. Ціск — зашкальны.
🎉 З Днём Волі, сябры! 🎉

🇧🇾 Мая Краіна Беларусь віншуе ўсіх беларусаў з самым светлым і натхняльным святам – Днём Волі! Менавіта 25 сакавіка 1918 года наш народ заявіў усяму свету: Беларусь – незалежная!

Гэта дзень, калі мы з гонарам узгадваем тых, хто стаяў ля вытокаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны далі нам не толькі дзяржаўнасць, але і сімвалы свабоды – бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня". Сімвалы, якія дагэтуль натхняюць беларусаў на змаганне за сваю будучыню!

Сёння мы працягваем справу нашых продкаў. Нам засталося толькі адно – перамагчы супольнага ворага і здабыць сапраўдную свабоду для Беларусі! Мы ведаем, што гэты дзень набліжаецца, бо беларусы ўжо даказалі свету сваю сілу, смеласць і адзінства.

Як бы ні баяўся Лукашэнка гэтага свята, як бы ні спрабаваў запавольваць інтэрнэт і хаваць праўду, ён не зможа схавацца ад гісторыі! 25 сакавіка – гэта не проста дата, гэта нашая памяць, гонар і будучыня!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Дзень Волі – гэта адно з самых галоўных беларускіх святаў. Менавіта 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі і тым самым адноўленая наша дзяржаўнасць, але ўжо ў навейшай, сучаснай нацыянальнай форме. Больш за тое, гэта таксама была заява аб тым, што беларусы зноў маюць намер быць гаспадарамі ў сваёй краіне, дзе хочуць жыць свабодна. Таксама ўлады БНР абвясцілі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг і гістарычны герб Пагоня дзяржаўнымі сімваламі.

Лагічным працягам дэкларацыі аб незалежнасці ў 1918 годзе было яе паўторнае абвяшчэнне пад канец XX ст. у час распаду савецкай турмы народаў. У выніку намагання не аднаго пакалення, мы маем сваю дзяржаву. Але адзінае, што нам засталося, гэта разам з суседзямі перамагчы супольнага гістарычнага ворага - Масковію і дамагчыся свабоды ўнутры нашай краіны, у нашым агульным доме. А яшчэ памятайма словы Рыгора Барадуліна:

Дваццаць пятага сакавіка –
Наша свята,
Пароль
І прысяга!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыве Беларусь!

Украінскія заўзятары на матчы Бельгія — Украіна павіншавалі беларусаў з Днём Волі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка зноў заявіў, што паўсвету марыць пра беларускую дыктатуру. Ну канешне, асабліва Швецыя не спіць — усё думае, дзе б дастаць АМАП і калгас.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
✌️ "Беларусь! Маці мая Радзіма! Клянуся вызваляць і бараніць Цябе!"

25 сакавіка 2022 года, сімвалічна ў Дзень Волі, у Кіеве беларускія добраахвотнікі тады яшчэ Батальёну імя Кастуся Каліноўскага ўпершыню прынялі свой урачысты зарок. З таго часу сотні рэкрутаў Палка прымалі гэты зарок. Чытаючы яго, таксама развітваліся з загінулымі ваярамі.

🌑 Сакавік нажаль стаў чорным месяцам для беларускіх добраахвотнікаў:

• 3 сакавіка 2022 года ў баі за Бучу загінуў Ілля "Літвін" Хрэнаў.
• 13 сакавіка 2022 года пад Кіевам загінуў беларус, старэйшы сяржант Сіл Спецыяльных Аперацый Украіны Аляксей "Тур" Скобля.
• 25 сакавіка 2022 года ў баях за Ірпень загінуў Зміцер "Тэрор" Апанасовіч.
• 12 сакавіка 2024 года на ўсходзе Украіны загінулі два пехацінцы батальёна "Волат".
• На пачатку сакавіка 2025 года загінуў ваяр Палка Каліноўскага з пазыўным "Лыч".

💔 Мы памятаем кожнага героя. Іх адвага і ахвярнасць натхняюць нас працягваць барацьбу далей.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
25 сакавіка — Дзень Волі

Гэта важная дата для беларусаў. У 1918 годзе менавіта ў гэты дзень была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі — з гэтай падзеі пачалася сучасная барацьба беларусаў за свабоду і самастойную дзяржаву.

Сёння, як і сто гадоў таму, беларусы зноў вымушаныя змагацца — супраць дыктатуры, рэпрэсій і залежнасці ад Расіі. Найважнейшая частка гэтай барацьбы адбываецца тут, ва Украіне. Бо перамога Украіны — гэта і шанец для вольнай Беларусі.

Беларускія добраахвотнікі з падраздзялення «Тур» 225-га асобнага штурмавога палка, ваююць разам з украінцамі не толькі за вашу свабоду, але і за сваю.

Дзякуем за давер. І трымаем строй — разам да Волі!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Як людна сёння на вуліцах Мінска!"

Ого, якое таўкатня ў Мінску сёння! Ну, вядома, беларусы проста рвуцца на вуліцы, каб выказаць сваю бязмежную «любоў» і «падтрымку» свайму незмяняльнаму лідару. Такая шчырая, непадробная захопленасць – ажно дух захоплівае! 😁
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Лукашенко, Трамп, Россия – что думают поляки? | Łukaszenka, Trump, Rosja – co myślą Polacy?

https://youtu.be/wmuQVgkh9N4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Бясплатная медыцына ў Беларусі – голас народа!
Фонд «Вольная Беларусь» разам з Сіламі абароны Украіны ўсталявалі новы білборд на мяжы з Беларуссю каля пункта пропуску Гарадзішча ў Ровенскай вобласці з надпісам:
«Беларусы і ўкраінцы — агульная барацьба праз стагоддзі».

Беларусы падтрымліваюць Украіну.
Беларусы працягваюць свой шлях да волі.
27 сакавіка 1891 года нарадзіўся Клаўдзі Дуж-Душэўскі – беларускі дзеяч, дыпламат БНР, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі, архітэктар. Менавіта ён лічыцца аўтарам беларускага нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга.

Historyja I Мая краіна Беларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Віцебскім заапарку часова знаходзяцца два мядзведзяняці-блізняты 🧸🧸 🌲. Іх знайшлі адных у лесе.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы вельмі любяць ваенную тэхніку і вайскоўцаў.
Вольгу Бондараву, вядомую даносчыцу і прарасейскую актывістку, нарэшце арыштавалі і далі 13 сутак. Чалавек, які столькі гадоў стараўся рабіць зло іншым, пісаў даносы і супрацоўнічаў з рэжымам, нарэшце сам адчуў, як гэта – быць па другі бок рэпрэсій.
Гэта, вядома, толькі дробязь у параўнанні з тым, што перажылі людзі, якіх яна здала. Але нават такі паварот падзей паказвае, што сістэма пажырае і сваіх. Пытанне толькі ў тым, ці зробіць яна з гэтага якія-небудзь высновы…