Средняя школа 189
752 subscribers
9.57K photos
535 videos
7 files
857 links
Новостной канал
加入频道
💠 Усе мы ведаем, чым карыстаюцца нашы дзеці ў школе на ўроках, якія вучэбныя рэчы яны выкарыстоўваюць.
☝️ Але мы ведаем назвы на рускай мове, а на беларускай?
🪄 Карандаш✏️- аловак.
🪄 Бумага📃- папера.
🪄 Кисточка- пэндзлік.
🪄 Ластик- гумка.
🪄 Учебник📖- падручнік.
🪄 Краски🎨- фарбы.
🪄 Тетрадь📒- сшытак.

💫 Карыстайцеся роднай мовай часцей!

#ведай_сваю_мову
#СШ189
💠 У беларускай мове ёсць словы, якія ўсім вядомыя.
☝️ Але некаторыя не маюць аднаслоўных адпаведнікаў у рускай мове.
👉 На нашай мове яны гучаць вельмі цікава.
🔅 ЖАРЫНКА - гарачы вугалёк🪨.
🔅 ЗГАРУСЦІЦЬ- зрабіць нешта абы- як🤷‍♀.
🔅 ХРУШЧ - майскі жук🪲.
🔅 ПАНЯВЕРКА - нявызначанае становішча, страта веры ў што- небудзь🤦‍♀.
🔅 ВАЛКАВАЦЬ - зграбаць скошанае сена ў валкі.
🔅 КОПАНКА - невялікі штучны вадаём.
🔅 ШАРШАТКА - таўстая і доўгая іголка🪡.
🔅 ПАКІДЗІШЧА - пакінуты кімсьці чалавек.
🔅 НАЎСЦЯЖ - ва ўсіх накірунках.

#ведай_сваю_мову
#СШ189
💫 Сёння мы пагаворым з вамі пра націск.
☝️ Вельмі часта ўзнікаюць пытанні на якую літару, на які склад трэба паставіць націск, як вымавіць тое ці іншае слова.
👉 Ёсць мовы, дзе націск падае заўсёды на апошні склад (фіксаваны націск у французскай мове).
У беларускай мове націск рухомы і можа быць адзіным сродкам адрознення аднаго слова ад другога.
🌀 Параўнайце:
🔅кавалІ— кавАлі
🔅карА — кАра
🔅парА — пАра
🔅свЯты — святЫ
❗️ Трэба быць уважлівымі з рускімі словамі, якія падобны да беларускіх:
🔅адзінАццаць- одИнадцать
🔅хОраша- хорошО
🔅вУсы- усЫ
🔅чатырнАццаць- четЫрнадцать
🔅прЫяцель- приЯтель
〽️ Націск - маленькая рысачка, якае мае вялікае значэнне ў мове!
#ведай_сваю_мову
#СШ189
💫 Сёння мы з вамі звернемся да яшчэ аднаго цікавага правіла беларускай мовы.
☝️ Гэта з´явы акання і якання.
👉 У беларускай мове галосныя О, Э заўсёды пад націскам.
Калі пры змене слова націск мянее месца (а мы з вамі памятаем, што у нашай роднай мове ён рухомы), то галосныя О, Э пераходзяць у літару А.
Гэта і ёсць аканне.
🥛 малако— малОчны,
❄️ марОз — марАзы,
🥕 мОрква — мАркоўны.
Калі ненаціскныя Е, Ё пераходзяць у Я- яканне.
🌳 лЕс — лЯсы,
🏘 сЁлы — сЯло.
Калі у словах ёсць спалучэнне літар РО, ЛО, то замест якання літары О і Э будуць чаргавацца з Ы.
Гэтую з´яву называюць гістарычным чаргаваннем.
🔅 брОвы — брЫво,
🔅 грОм — грЫмець,
🔅 крОў — крЫвавы.

#ведай_сваю_мову
#СШ189
💠 Мы працягваем знаёмства з беларускім правапісам.
🔆 Сёння пойдзе гаворка пра ПРЫСТАЎНЫЯ ЛІТАРЫ.
👉 Яны ёсць і галосныя, і зычныя.
☝️ Прыстаўныя і галоснымі з'яўляюцца літары А, І, якія пішуцца ў пачатку слова перад зычнымі Р, Л, М, Ў.
🔅 Аўторак
🔅 Аржаны
🔅 Ільготы (льготы).
👉 Прыстаўныя галосныя не пішуцца, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны.
Новыя льготы.
Прыстаўныя зычныя пішуцца і вымаўляюцца перад націскным О, У ў пачатку слова.
🔅 ВОчы
🔅 ВОсень 
🔅 ВОжык
❗️ Прыстаўных зычных няма ў словах, дзе націскны О пераходзіць у А.
ВОзера-Азёры.
📍ВЫКЛЮЧЭННІ:
🔅 востры— вастрыць,
🔅 вакол - ваколіца.

Вучыце мову і карыстайцеся ёй правільна!

#ведай_сваю_мову
#СШ189
💠 Добры дзень, паважаныя чытачы!
〽️ Мы разглядаем правіла "Правапіс слоў разам і праз дэфіс" (назоўнікі).
🌀 Разам:
1⃣ Словы з першай часткай
іншамоўнага паходжання
(фота, авія, мота, відэа, мета, тэле і інш.)
💳 Авіябілеты
📸 Фатограф
🎞 Кінастужка

2⃣ Словы з першай часткай ПАЎ+ агульныя назоўнікі
🥄 Паўлыжкі
🧂 Паўслоіка
Складаныя словы са злучальнай галоснай
🌳 Чарналессе
📑 Законапраект

🌀 Праз дэфіс:
1⃣ Назоўнікі без злучальнай галоснай
🌟 Горад-герой
🍄 Грыб-паразіт
2⃣ ПАЎ+уласныя назоўнікі
🔅 Паў-Мінска
🔅 Паў-Магілева

3⃣ Складаныя прозвішчы і геаграфічныя назвы
📍Бялыніцкі-Біруля
📍Давыд-Гарадок

💠 Заставайцеся з намі і ў наступны раз даведаецеся аб правапісе прыметнікаў!

#ведай_сваю_мову
#СШ189
🌀 Праз дэфіс пішуцца:
1⃣ Прыметнікі, ўтвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз дэфіс
🔖 генерал- губернатарскі,
🔖 давыд- гарадоцкі
;
2⃣ Складаныя прыметнікі, часткі якіх абазначаюць неаднародныя прыметы
🔅 нацыянальна- вызваленчы рух- нацыянальны вызваленчы рух,
🔅 інфармацыйна- аналітычная праграма-
інфармацыйная аналітычная праграма;

3⃣ Складаныя прыметнікі, якія абазначаюць якасць з дадатковым адценнем
🔖 ласкава- ліслівы,
🔖 жоўта-зялёны,
🔖 горка- кіслы;

4⃣ Складаныя прыметнікі, якія абазначаюць прамежкавыя напрамкі
🔅 паўднёва- ўсходні,
🔅 паўночна- заходні
.
☝️ Гэта ўсё толькі маленькая частка тых правіл, якія ёсць у беларускай мове.
👉 У наступны раз мы пазнаёмім вас з новым!

#ведай_сваю_мову
#СШ189
💠 Беларуская мова вельмі багатая, у ёй шмат цікавых слоў.
〽️ Некаторыя з іх вельмі рэдка выкарыстоўваюцца ў маўленні.
🔰 Мы прапануем вам некалькі такіх слоў, каб узбагаціць вашыя веды!
🔴 Гафтка- нитяная или проволочная
петля🪢 для застегивания крючка в одежде.
🔵 Клек- здравый смысл☝️.
🟢 Лёх (Леха)- ход, прорытый под
землей.
🟡 Мышак- конь🐎 серой (мышастой)
масти.
🟣 Ночвы- корыто для стирки.
🟠 Сліўняк- заросли слив.
🔴 Трунак- алкогольный напиток🍷.
🟢 Умаіць- украсить первой весенней
зеленью🍀.
🔵 Хромка- хроматическая гармонь.
☝️ Не ўсе з гэтых слоў можна выкарыстоўваць у сучасным маўленні, але ведаць і памятаць, што ў нас ёсць такія цікавасці - гэта цудоўна!
#ведай_сваю_мову
#СШ189
💠 Прапануем вашай увазе правіла "Падваенне зычных".
💢 У беларускай мове, у адрозненне ад рускай, падваенне зычных узнікае ў канцы слова паміж галоснымі.
Калі літары з, с, н, м, дз, ц, ж, ш, ч стаяць паміж галоснымі, то вымаўляюцца працягла: жыццё, пытанне, вяселле.
Літары ж, ш, ч заўсёды вымаўляюца цвёрда:
🔅 аблічча (облик), 
🔅 замужжа (замужество),
🔅узвышша (возвышенность).

❗️Ніколі не падвойваюцца губныя б, п, м, р.
☝️ Яны захоўваюць цвёрдасць.
У гэтых выпадках на пісьме ставіцца апостраф:
бязрыб’е, куп’ё, сям’я, надвор’е.
👉 Няма падваення і ў словах замежнага паходжання, імёнах людзей: тона, касір, Ала, Іна.
☝️ Але ёсць і выключэнні!
Манна, панна, мадонна, Ганна.
💢 Каб было прасцей, можна карыстацца такім спосабам: там, дзе ў рускіх словах на канцы стаяць -нье (-ние), -лье (-лие), па-беларуску будзе падваенне!
Напрыклад:
🔅 варенье — варэнне,
🔅 терпение — цярпенне,
🔅 зелье — зелле,
🔅 приволье — прыволле.

#ведай_сваю_мову
#СШ189
💠 У паўсядзённым жыцці амаль усе карыстаюцца рускай мовай.
☝️ Калі мы пераходзім на беларускую, то за намі "пераходзяць" рускія словы і выразы.
👉 Давайце пазнаёмімся з правіламі і словамі, якія характэрны для беларускай мовы і адрозніваюцца ад рускай.
1⃣ Час.
🔖 У беларускай мове іншыя формы абазначэння часу.
📍 Нам спатрэбіцца прыназоўнік.
🔸 Четверть пятого- чвэрць на пятую,
полшестого- палова на шостую.
❗️Можно гаварыць «у пяць» і «а пятай».

2⃣ Пазбягаем дзеепрыметнікаў (причастие).
🎸 Играющий на гитаре музыкант- музыкант, які грае на гітары.
💯 Сэнс такіх выказванняў не зменіцца, але выглядаць яны будуць больш правільнымі!

3⃣ Адрозніваем дзяўчынак і хлопчыкаў.
☝️ Каб зразумець, каму належыць які-небудзь прадмет, трэба правільна паставіць суфікс.
👉 Для дзяўчынак бяром суфікс -ін (-ын) - Сашын дом.
👉 Для хлопчыкаў бяром -аў/-оў (еў/ёў) - Сашаў дом.
🌐 На наступным тыдні мы працягнем знаёміць вас з момантамі нашай мовы, якія дапамогуць правільна ёй карыстацца.
#ведай_сваю_мову
#СШ189
5⃣ Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авіяцыя, ліяна, фартэпіяна.
6⃣ Спалучэнне йа на пісьме перадаецца:
🔅 пасля галосных і ў пачатку слова — праз я: раяль, пляяда, сакваяж, лаяльны, Савоя.
🔅 пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных н і з – праз ья, 🔅 пасля астатніх зычных – праз ямільярд, мільярдны, альянс.
#ведай_сваю_мову
#СШ189
〽️ Калі да абрэвіятуры дадаецца лічба, то яна пішацца праз злучок:
ВАЗ-21, МАЗ-200, МТЗ-82.
🌀 Калі абрэвіятура скланяецца, канчаткі пішуцца разам малымі літарамі:
🔅 у нашым ЖЭСе,
🔅 працаваў на МАЗе,
🔅 рамонт ЦУМа.

3⃣ Літарныя абрэвіятуры не трэба блытаць з умоўнымі графічнымі скарачэннямі, якія ўжываюцца на пісьме, але заўсёды чытаюцца поўнасцю.
📚 Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі:
📍 нельга скарачаць на галосную літару, на ь, на й і на ў;
📍 пры спалучэнні дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай: насен. фонд;
📍 пры збегу дзвюх або некалькіх зычных скарачэнне робіцца на апошнюю зычную:
народн. творчасць;
📍 калі імя або імя па бацьку пачынаецца з Дз, то ініцыялам выступае толькі літара Д:
Дзмітрый Дзмітрыевіч –– Д.Д.
4⃣ Стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных мер пішуцца без кропак:
га (гектар),
см (сантыметр),
кг (кілаграм),
км (кіламетр)
і інш.
❗️ Карыстайцеся правільнымі скарачэннямі!

#ведай_сваю_мову
#СШ189
🔖 Пішуцца праз злучок:
1⃣ парадкавыя лічэбнікі, напісаныя лічбамі, пры спалучэнні іх з канчаткамі, часткамі канчаткаў, састаўнымі часткамі ў выглядзе слоў: 25-ы, на 10-м км, 10-мільённы;
2⃣ лічэбнікі, напісаныя словамі або лічбамі, якія абазначаюць прыблізны лік: восем-дзевяць гадоў, дзве-тры гадзіны, 2-3 гады.
🔖 Ставіцца працяжнік:
1⃣ у складаных і састаўных лічэбніках прыблізнага ліку: 
праз трыццаць пяць –трыццаць сем гадоў, 50 – 60-я гады;
2⃣ пры ўмоўным пералічэнні: 
артыкулы 2 – 7, 1 – 10 класы.

💠 Жадаем поспехаў у вывучэнні беларускай арфаграфіі!
#ведай_сваю_мову
#СШ189
пішуцца разам прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спалучэння:
🔻прыназоўнікаў і склонавай формы назоўнікаў, якая самастойна не ўжываецца: 
дашчэнту, досыць, замуж, знянацку,
 наогул, напагатове, напалам, наперакор, наперарэз, насцеж.

🔻 прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў і іншых часцін мовы, калі да падобнай формы назоўніка не можа быць далучана азначэнне або пастаўлена склонавае пытанне з адпаведным прыназоўнікам: 
апоўдні, апоўначы, замужам.
🔻 прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок, гара і іншых пры адсутнасці пры іх азначэння або дапаўнення: 
зверху, наверх, уверх, уверсе (але: з верху да нізу), наніз, унізе; 
наперад, уперад; ззаду, назад; збоку, набок, убок; дагары, згары, угару; удалеч; навек, навекі; спачатку, упачатку; адразу, ураз; уночы.
пішуцца разам прыслоўі  таксама, гэтаксама, штодзень, штоноч , штовечар, штотыдзень, штомесяц, штогод і інш.
Далей знаёміцца з правапісам прыслоўяў будзем у наступны раз.
#ведай_сваю_мову
#СШ189
 блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі:
🔸 без
без упынку, без аглядкі, без разбору, без развагі, без толку, без канца;
🔻 але:
 бясконца, безупынна, безаглядна, безразважна, бесталкова;
🔹 да:
 да адвалу, да зарэзу, да ўпаду, да смерці;
🔸 на
на баку, на хаду, на ляту, на скаку, на віду, на смак, на слых, на вока, на грэх, на дзіва, на славу, на смех, на гвалт, на злосць, на жаль;
🔹 з:
з налёту, з разбегу, з разгону, з размаху, з наскоку, з ходу, з гарачкі.
выразы
усё роўна, усё адно, як бачыш, як след, як мага і інш.
#ведай_сваю_мову
💠 Мы працягваем знаёміць вас з правапісам часцін мовы.
☝️ Вас чакаюць
🔖 прыназоўнікі,
🔖 злучнікі,
🔖 часціцы і
🔖 выклічнікі.

Мы пачнем з прыназоўнікаў.
📝 Пішуцца разам:
1⃣ прыназоўнікі, якія ўтварыліся ў выніку зліцця прыназоўніка з назоўнікам: 
замест, наконт, накшталт, звыш;
2⃣ прыслоўі, якія ўжываюцца ў якасці прыназоўнікаў і з’яўляюцца вынікам зліцця склонавых форм назоўнікаў з прыназоўнікамі: 
зверху, наперадзе, наперакор, насустрач (насустрэчу), уперад, уперадзе, услед (услед за цягніком).
📝 Пішуцца праз злучок:
1⃣ Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, з-над, з-паміж, з-па-над, па-за, па-над;
2⃣ Займеннікі абы-хто і абы-што пры спалучэнні з прыназоўнікамі пішуцца асобна:
абы ў каго, абы да каго, абы з чым.
3⃣ Займеннік абы-які пры спалучэнні з прыназоўнікамі перадаецца
📍або трыма словамі (абы з якімі), 📍або
двума (з абы-якімі).

🌀 У наступны раз мы пазнаёмім вас з правапісам злучнікаў!
#ведай_сваю_мову
#СШ189
🔰 Пішуцца асобна:
Словы ў састаўных злучніках: таму што, так што, хіба што, як толькі, як быццам, перш чым, гэта значыць, то так, а таксама ў словазлучэннях, якія ўжываюцца ў функцыі пабочных слоў: можа быць, так кажучы, такім чынам і інш.
#ведай_сваю_мову
#СШ189