Министерство культуры Республики Беларусь
5.93K subscribers
36.6K photos
4.47K videos
19 files
7.16K links
Официальный телеграм-канал Министерства культуры Республики Беларусь.
加入频道
🍂 Сёння, у суботу, 13 лістапада, тэлеканал "Беларусь 3" прапануе паглядзець #канцэрт нашых оперных дзіў - Настассі Масквіной і Аксаны Волкавай. Сядайце ўтульненька - атрымлівайце асалоду. Канцэрт быў запісаны ў Вялікім тэатры Беларусі 30 траўня 2019 года.
#канцэрт #Каляды #АдамМіцкевіч
🌠Зорка Адама Міцкевіча заззяла на небасхіле ў святы вечар, на Вігілію - 24 снежня 1798 года.
Напярэдадні падвойнага свята ў залах Літаратурнага музея загучаць самыя розныя мелодыі і спевы - ад класічных да калядных. У выкананні салістаў філармоніі Тамары Рэмез і Аляксея Загоскага, і музыколага Святлены Немагай.

Паспяшайцеся набыць квіткі!
https://24afisha.by/ru/minsk/events/concert/314892
Чакаем вас, каб стварыць святочны ўзнёслы настрой разам! 🌟
#канцэрт
17-га сакавіка а 19-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на канцэртную праграму “ЦІХІ, ЯСНЫ ГІМН ВЯСНЕ…” ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.
Кожны год вясна прыносіць аднаўленне ў прыродзе і робіць нешта магічнае ўнутры нас, быццам не толькі дрэвы напаўняюцца жыццёвымі сокамі, але і людзі, якія правялі зіму ў зберагальным рэжыме і прывыклі да манахромных краявідаў навокал.
Спадзяемся, што творы сусветна вядомых кампазітараў у выкананні цудоўных музыкаў ансамбля, як і першыя промні вясновага сонца, разбудзяць найлепшыя нашы якасці, якія мы зберагалі цягам доўгай зімы.
У выкананні салістаў, лаўрэатаў шматлікіх міжнародных конкурсаў прагучаць кампазіцыі І.С.Баха, А.Вівальдзі, М.Бруха, М.Ракава, Дж. Расіні.
Квіток – 10 рублёў (можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/315984 або ў касе музея).
📞+375 (29) 850 73 27, +375 (17) 363 07 61.
#канцэрт_класічнай_музыкі
11 чэрвеня 2022 г. а 19-й гадзіне рады запрасіць вас у Літаратурны музей Максіма Багдановіча на выступленне ансамбля салістаў “Класік-авангард” з праграмай “Музыка летняга вечара”.

Для вас прагучаць творы Ф.Крэйслера, Э.Ізаі, Дж.Расіні, П.Сарасатэ, І.Фралова, А.Вiвальдзi, А.П’яцолы.

Выканаўцы: лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў Юрый Каліноўскі, Алеся Носава, Эла Іванова, Марыя Доўжык, Максім Забара, Вікторыя Янушкевіч, Кірыл Целяпнёў, Андрэй Іваноў, Канстанцін Дарашэнка, Юлія Ражкоўская, Аляксей Карчэўскі, Сяргей Багачоў.

Вас таксама чакае беларуская паэзія XX стагоддзя і літаратурныя партрэты яе стваральнікаў ад загадчыка музея Міхала Бараноўскага.

Квіток – 10 рублёў (можна набыць анлайн https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/317560 або ў касе музея).

Тэл. +375 (29) 850-73-27, +375 (17) 363-07-61.