Министерство культуры Республики Беларусь
5.68K subscribers
33.1K photos
3.92K videos
18 files
6.32K links
Официальный телеграм-канал Министерства культуры Республики Беларусь.
加入频道
#выстава #маладняк #полымя

…І ЗНОЎ НА ХВАЛІ ЧАСУ. НЯЗГАСНЫЯ ЗНІЧКІ “ПОЛЫМЯ

08/12/2022 - 25/02/2023

📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13)

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “…І зноў на хвалі часу. Нязгасныя знічкі “Полымя” ствараецца ў межах выставачна-асветніцкага праекта па ўшанаванні памяці літаратараў міжваеннага пакалення “На хвалі часу, у плыні жыцця”, створанага ў адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і ўстановай “Выдавецкі дома “Звязда”.

У 2022 г. святкуе 100-гадовы юбілей беларускі часопіс “Полымя”. Сёлета гэтая дата і стане “адпраўнай кропкай” выставы. Назва цалкам змяшчае і плануемы экспазіцыйны змест. Амаль для ўсіх маладых літаратараў таго часу (у т.л. і “палыменцаў”) своеасаблівай “творчай калыскай” з’явіўся “Маладняк”, адкуль яны ўвайшлі ў буйны літаратурны свет. У пэўны час у пэўным месцы літаратурнае аб’яднанне “Маладняк” стала той самай свежай плынню ў беларускай савецкай літаратуры і дало жыццё іншым літаратурным суполкам. У яго шэрагах выхавалася цэлая плеяда маладых паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў, публіцыстаў, журналістаў, прапагандыстаў роднага слова. У 2022 г. мы адзначаем юбілейныя даты 14-ці пісьменнікаў міжваеннага перыяду (большасць з іх – “маладнякоўцы”), агляд жыцця і творчасці якіх таксама прадстаўлены на экспазіцыі.

Паспрабуем уявіць сабе той час і праз кінематограф, які яшчэ зусім маладым сусветным мастацтвам прыйшоў і ў Мінск. На выставе будзе дэманстравацца ўнікальная каштоўная кінахроніка часу.

Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Пятрусь Броўка, Максім Танк, Іван Шамякін, Іван Мележ, Янка Брыль… Гэтыя і іншыя вядомыя імёны засталіся ўпісанымі ў гісторыю часопіса “Полымя”. Нават у сваім салідным 100-гадовым узросце «Полымя» не спяшаецца падводзіць вынікі, бо актыўна жыве і рухаецца наперад. Агульная інфармацыя пра часопіс “Полымя” даступная і ў інтэрнэце, і ў бібліятэках. Мы паспрабуем “ажывіць” час, тыя грамадска-культурныя абставіны, калі ўзнікла “Полымя”, 1920-я — 1930-я гады, паглядзець на даўнія факты па-новаму.

🎟 1,5 – 3 руб.

📞 +375 (17) 363-56-21.