Министерство культуры Республики Беларусь
6.2K subscribers
38.6K photos
4.76K videos
19 files
7.56K links
Официальный телеграм-канал Министерства культуры Республики Беларусь.
加入频道
#Камернаязала
❤️ 23 лістапада ў Камернай зале будзе гучаць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка беларускіх кампазітараў. «Маё каханне» – так назвала праграму канцэртмайстар оперы Ірына Целяпнёва. Яна ж прыдумала для гледачоў #новы #фармат сустрэчы.
❤️ "Я вельмі спадзяюся, што пасля праграмы мы з вамі, дарагія гледачы, застанемся і пагаворым. Давайце паспрабуем вынайсці новы фармат сустрэчы. Каб атрымалася не так традыцыйна: паапладзіравалі адзін аднаму – і разышліся ў розныя бакі. Я гатова адказаць на любое пытанне, што тычыцца музыкі. Гарантую, што буду адказваць вельмі шчыра, але і вы зможаце гэтак жа адкрыта выказаць, што вам спадабалася ці не спадабалася, што б вы інтэрпрэтавалі па-іншаму, ды і ўвогуле вельмі актуальна пагаварыць пра беларускую музыку ў прынцыпе. Для нас, артыстаў, такая сустрэча будзе вельмі важная. Спадзяюся, што і вам будзе цікава застацца і паразмаўляць…»
Падрабязнасці: https://bolshoibelarus.by/rus/novosti-novye/4681-kontsert-v-kamernom-novyj-format.html
У кастрычніку гэтыя беларускія спектаклі едуць у Вялікі тэатр Расіі - на гастролі. А ў верасні пастаноўкі Ганны Маторнай - опера Ул. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" - і Валянціна Елізар'ева - балета П. Чайкоўскага "Шчаўкунок", - упэўнены, зноў збяруць аншлагі ў родным Вялікім тэатры Беларусі. Звярніце ўвагу на 14 і 30 верасня ("Шчаўкунок") і 17 верасня ("...Паляванне..."): https://bolshoibelarus.by/rus/afisha-ru/afisha-ru/month.calendar/2022/08/06/-.html

#афіша #квіткі #восень #верасень #балет #опера #тэатр #музыка #афіша #сезон #новы