Министерство культуры Республики Беларусь
5.67K subscribers
33K photos
3.91K videos
18 files
6.29K links
Официальный телеграм-канал Министерства культуры Республики Беларусь.
加入频道
#Сёння Вялікі тэатр Беларусі стаў цэнтрам, дзе прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дзён еўрапейскай спадчыны: https://bolshoibelarus.by/rus/novosti-novye/4641-gistoryya-teatr-spadchyna.html #гісторыя #тэатр #спадчына
Паважаныя гледачы! "Беларусь 3" робіць вам #падарунак - #сёння на тэлеканале сапраўдных каштоўнасцей дзве пастаноўкі Вялікага тэатра - балет С. Пракоф'ева "Рамэа і Джульета" у харэаграфіі В. Елізар'ева, а таксама опера-пераможца VI Нацыянальнай тэатральнай прэміі - "Фаўст" Ш. Гуно ад рэжысёра Г. Маторнай. Пачатак тэлеверсій - у 16:30 і ў 21:05. Прыемнага прагляду!
🤍 Творчы шлях кампазітараў XX-XXI стагоддзяў – у новым праекце тэлеканала «Беларусь 3». #Сёння, 7 лістапада, у 20:10 на «Беларусь 3» – прэм’ера дакументальнага цыкла «Кампазітары Беларусі».
Генетыка, асяроддзе, адукацыя альбо дар – што абуждала талент у беларускіх музычных геніяў розных часоў?
Цікоцкі, Картэс, Багатыроў, Лучанок, Мдывані – наша краіна ведае шмат імёнаў творцаў, якія якасна ўзбагацілі не толькі нацыянальны свет музыкі. Іх творы сталі візітоўкамі Беларусі, вывучаюцца ў музычных школах, кансерваторыях і акадэміях і дагэтуль застаюцца ў рэпертуары шматлікіх калектываў. Кожны выпуск праекта «Кампазітары Беларусі» прысвячаецца адной са знакавых асоб у гісторыі айчыннага музычнага мастацтва.
Тэмай першай серыі стане творчасть кампазітара, дырыжора і педагога, народнага артыста СССР Яўгена Глебава.
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха". Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Таццяна Гаўрылава (Надзея Яноўская), Уладзімір Громаў (Андрэй Беларэцкі), Аляксандр Міхнюк (Андрэй Свеціловіч), Андрэй Валенцій (Рыгор), Сяргей Франкоўскі (Дубатоўк), Андрэй Сялюцін (Алесь Варона), Юрый Балацько (Берман), Андрэй Мацюшонак і Ілля Пеўзнер (Шляхцічы). За дырыжорскім пультам - Уладзімір Авадок.
#премьера
#Сёння 21 лістапада 2021 года ў 19.00 у Каміннай зале Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбудзецца прэм'ера музычна-паэтычнага вечара "Сніўся мне сон...".

Рэжысёр гэтага вечара - Данііл Філіповіч так глыбока пранікнуўся творамі беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло, што гэта навеяла яму дадзеную кампазіцыю. Назва гэтага "літаратурна-музычнага сну" ўзята з верша самой паэтэсы. Яно - аўтабіяграфічна і было напісана ў 1914 годзе.
Акцёры і музыканты тэатра разам стварылі фантазію па матывах вершаў Канстанцыі Буйло.

Вас чакаюць лірычныя творы паэтэсы, якія будуць пераклікацца з класічнай музыкай у выкананні аркестра тэатра. Усё дзеянне адбываецца ў каміннай зале тэатра.
#Сёння ў Камернай залі тэатра пануе музыка Алоўнікава, Абеліёвіча, Мдзівані, Лукаса, Семянякі, Вагнера, Солтана, Смольскага, Пукста і іншых беларускіх кампазітараў. "Маё каханне" - такую назву праграме дала канцэртмайстар Ірына Целяпнёва. Беларускія сучасныя рамансы на словы Русака, Коласа, Бядулі, Багдановіча і інш. прагучаць у выкананні Ніны Шарубінай, Алены Бундзелевай, Алены Золавай, Таццяны Гаўрылавай, Таццяны Пятровай, Вольгі Маліноўскай, Крыскенціі Стасенка, Святланы Марусевіч, Іны Русіноўскай, Ганны Гур'евай, Марыны Аксёнцавай, Андрэя Мацюшонка, Аляксандра Краснадубскага. Пасля канцэрта артысты запрашаюць гледачоў далучыцца да цікавай размовы пра музыку, тэатр, мастацтва...
Пачатак у 19:30.
🎤 #Сёння госцейкай прамога эфіра Першага канала Беларускага радыё на хвалях 106,2FM стане салістка оперы Вялікага тэатра Беларусі Таццяна Пятрова. У праграме "Настрой!" артыстка разыграе квіткі на свой сольны канцэрт, які адбудзецца ў Камернай залі 7 снежня. Пачатак а 14-й. Далучыцца да размовы можна #анлайн: https://radio1.by/ru
#радио #прямойэфир #онлайн #настрой
#Сёння, 26 снежня, беларуская культурная супольнасць азначае 130-годдзе з дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў беларускай кампазітарскай школы - беларускага класіка ХХ стагоддзя Яўгена Цікоцкага. Менавіта яго опера "Міхась Падгорны" адкрывала ўласны будынак Тэатра оперы і балета ў 1939 годзе. А 79 год таму - 24 снежня 1944-га ў зале Дома Чырвонай Арміі адбылася прэм'ера оперы "Алеся". Гэта сапраўды стала значнай падзеяй для вызваленага Мінску і для ўсёй рэспублікі, на тэрыторыі якой яшчэ ішлі баі...
#bolshoibelarus91

З гэтай нагоды Вялікі тэатр Беларусі прапануе зноў "прыйсці" на анлайн-выставу - пагартаць старонкі гісторыі беларускай оперы.
#выстава #гісторыя #Беларусь #тэатр #музыка #опера #Вялікітэатр #глядзець #абавязкова #юбілей #легенда

Глядзім экспазіцыю тут