Бах, Моцарт, Беліні, Даніцэці, Манюшка, Барадзін будуць гучаць увечары 27 жніўня ў Тэатральнай залі замка Радзівілаў у рамках фестывалю камернай музыкі "Нясвіж. Даўніна і сучаснасць". У праграме, якую падрыхтавала Таццяна Старчанка, прымуць удзел артысты Вялікага тэатра Беларусі - сапрана Таццяна Гаўрылава, тэнар Юрый Гарадзецкі, музыкі Віктар Пузыня (кларнет), Міхаіл Канстанцінаў (вібрафон). #лета #фестываль #музыка #тэатр