Министерство культуры Республики Беларусь
5.65K subscribers
32.9K photos
3.9K videos
18 files
6.27K links
Официальный телеграм-канал Министерства культуры Республики Беларусь.
加入频道
#выстава
У красавіку 2021 года адзначыў 40-гадовы юбілей Літаратурны музей Максіма Багдановіча, а неўзабаве, 9 снежня, уся краіна будзе адзначаць 130-годдзе з дня нараджэння самога Максіма Багдановіча. У межах святкавання, з 23 лістапада 2021 г. у музеі паэта будзе адкрыта часовая экспазіцыя “КП – 2021”. На выставе будуць прадстаўлены прадметы, якімі папоўнілася фондавая калекцыя за гэты юбілейны год.
Пошукавая кампанія па выяўленню матэрыялаў, звязаных з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча і яго акружэння, вялася і самімі супрацоўнікамі, і аматарамі творчасці паэта. Наведвальнікі часовай экспазіцыі “КП – 2021” змогуць аднымі з першых убачыць адметныя экспанаты, якіх яшчэ год назад не было ў фондавай калекцыі.
Запрашаем наведаць часовую экспазіцыю “КП – 2021” і на свае вочы ўбачыць скарбы, якімі маюць поўнае права ганарыцца не толькі музейшчыкі, але і кожны грамадзянін Беларусі.
#выстава #Кандрат_Крапіва #адкрыццё_выставы
4 сакавіка 2022 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Таямніцы дзеда Кандрата”, прысвечанай 100-годдзю пачатку творчай дзейнасці народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
⌚️Пачатак а 16-й гадзіне.
Праект рэалізаваны пры ўдзеле Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, філіяла “Гасцёўня Уладзіслава Галубка” Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Прадметны шэраг экспазіцыі будзе прадстаўлены матэрыяламі з фондаў музея (рукапісы, фотаздымкі розных гадоў, дакументы, сувеніры, асабістыя рэчы, кнігі) і прадметамі ўстаноў-партнёраў. Дапоўняць выставу матэрыялы з сямейнага архіва пісьменніка, якія ніколі раней не экспанаваліся.
#выстава #Марк_Шагал
Да 135-годдзя з дня нараджэння Марка Шагала ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачала працу літаратурна-мастацкая выстава “А вы не из Витебска?..”.
На выставе прадстаўлены маляванкі, выкананыя мастачкамі з розных куткоў Віцебшчыны і Міншчыны па матывах творчасці Шагала. Гэтыя сюжэты падказаныя паэтыкай мастака і іншых творчых ператварэнняў. Літаратурная частка выставы прадстаўлена тэматычнай падборкай кніг з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і шагалаўскімі ілюстрацымі да “Мёртвых душ”.
Выстава працуе з 21 мая па 30 чэрвеня 2022 г.
Уваходны квіток: 1,5-3 руб.
Тэлефон для даведак і запісу на экскурсіі: +375 (17) 363 56 21.
Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.
#выстава #дзіцячая_кніга
👫Да Міжнароднага дня абароны дзяцей у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася часовая інтэрактыўная літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Цудоўны свет дзіцячай кнігі”.
На выставе прадстаўлены:
📖дзіцячая мастацкая літаратура даваеннага і пасляваеннага часоў з фондаў музея;
📖ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў знакамітай беларускай мастачкі і педагога;
📖мастацкія працы вучняў ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г.Мінска” і дзіцячыя малюнкі, прадастаўленыя выдавецтвам «Адукацыя i выхаванне».
💥Адметнасцю выставы з’яўляецца інтэрактыўная карта “Азбука гарадоў” – цікавая і пазнавальная гульня-падарожжа па краіне, якая знаёміць дзяцей і дарослых з гісторыяй беларускіх гарадоў. Пасля сканавання QR–кодаў карыстальнікам адкрываюцца кароткія відэа-расповяды пра тыя ці іншыя гарады.
Відэакантэнт да выставы прадастаўлены Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм".
Выстава разлічана на дзіцячую школьную і сямейную аўдыторыю.
🙂Шчыра запрашаем!
6 ліпеня а 18-й гадзіне ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Шчамялёва адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Аляксандра Аляксандравіча Касцючэнкі ў рамках праекта “Класікі – Сучаснікі”.
Аляксандр Касцючэнка (09.02.1958–26.08.2019) – беларускі тэатральны мастак, галоўны мастак Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, мастак-жывапісец.
...Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі быў адзінай планетай для А.Касцючэнкі, прыдатнай па маштабе і габарытах. Тут ён максімальна і шчыра раскрываўся ўсё больш нечаканымі гранямі ў кожнай новай пастаноўцы, тут ён быў як рыба ў вадзе і як птушка ў небе, і тут ён быў абсалютна шчаслівы. Мастак часта гаварыў: “Тэатр – маё жыццё, мой другі дом”....
#выстава #тэатр #дом #мастак
Forwarded from Niasvizh_museum
❗️Внимание!!!
Только до 30 сентября в памятнике архитектуры Слуцкие ворота действует временная экспозиция «Храмовое зодчество Несвижа».

Время работы: 9:00 — 18:00, обеденный перерыв: 13:00 — 14:00.
Выходные дни — понедельник, вторник.
#слуцкаябрамаНесвиж #выставка #годгістарычнайпамяці #музей #музейбеларусь #музейнесвиж #museum #Nesvizh #travelling #несвиж #радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #выстава #приглашаем #брама
#выстава #маладняк #полымя

…І ЗНОЎ НА ХВАЛІ ЧАСУ. НЯЗГАСНЫЯ ЗНІЧКІ “ПОЛЫМЯ”

08/12/2022 - 25/02/2023

📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13)

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “…І зноў на хвалі часу. Нязгасныя знічкі “Полымя” ствараецца ў межах выставачна-асветніцкага праекта па ўшанаванні памяці літаратараў міжваеннага пакалення “На хвалі часу, у плыні жыцця”, створанага ў адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і ўстановай “Выдавецкі дома “Звязда”.

У 2022 г. святкуе 100-гадовы юбілей беларускі часопіс “Полымя”. Сёлета гэтая дата і стане “адпраўнай кропкай” выставы. Назва цалкам змяшчае і плануемы экспазіцыйны змест. Амаль для ўсіх маладых літаратараў таго часу (у т.л. і “палыменцаў”) своеасаблівай “творчай калыскай” з’явіўся “Маладняк”, адкуль яны ўвайшлі ў буйны літаратурны свет. У пэўны час у пэўным месцы літаратурнае аб’яднанне “Маладняк” стала той самай свежай плынню ў беларускай савецкай літаратуры і дало жыццё іншым літаратурным суполкам. У яго шэрагах выхавалася цэлая плеяда маладых паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў, публіцыстаў, журналістаў, прапагандыстаў роднага слова. У 2022 г. мы адзначаем юбілейныя даты 14-ці пісьменнікаў міжваеннага перыяду (большасць з іх – “маладнякоўцы”), агляд жыцця і творчасці якіх таксама прадстаўлены на экспазіцыі.

Паспрабуем уявіць сабе той час і праз кінематограф, які яшчэ зусім маладым сусветным мастацтвам прыйшоў і ў Мінск. На выставе будзе дэманстравацца ўнікальная каштоўная кінахроніка часу.

Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Пятрусь Броўка, Максім Танк, Іван Шамякін, Іван Мележ, Янка Брыль… Гэтыя і іншыя вядомыя імёны засталіся ўпісанымі ў гісторыю часопіса “Полымя”. Нават у сваім салідным 100-гадовым узросце «Полымя» не спяшаецца падводзіць вынікі, бо актыўна жыве і рухаецца наперад. Агульная інфармацыя пра часопіс “Полымя” даступная і ў інтэрнэце, і ў бібліятэках. Мы паспрабуем “ажывіць” час, тыя грамадска-культурныя абставіны, калі ўзнікла “Полымя”, 1920-я — 1930-я гады, паглядзець на даўнія факты па-новаму.

🎟 1,5 – 3 руб.

📞 +375 (17) 363-56-21.
Forwarded from Niasvizh_museum
#пазнавальныаўторак

🌟З лістапада 2022 г. па 22 студзеня 2023 г. у Малай выставачнай зале Палацавага ансамбля дзейнічае часовая экспазіцыя “У Новы год прыходзіць казка…”. На выставе прадстаўлены ёлачныя цацкі з 30-х гадоў мінулага века да нашых дзён віцебскага калекцыянера Наталлі Кавалёвай.

🌟Як жа з’явілася традыцыя ўпрыгожваць на Новы год ялінку?
Лічыцца, што яна з’явілася задоўга да самага Раства. Яе родапачынальнікамі сталі германскія і балтыйскія плямёны. Яны шчыра верылі, быццам у сцюдзёную зіму злыя духі, якія жывуць у лесе на дрэвах, становяцца асабліва злоснымі. І каб іх задобрыць, на галінках развешвалі разнастайныя прысмакі.

🌟Таксама існуе думка пра тое, што пачатак традыцыі ўпрыгожваць ёлку паклаў нямецкі рэфарматар Марцін Лютэр. У 1513 г., вяртаючыся дадому напярэдадні калядаў, Лютэр быў зачараваны і захоплены прыгажосцю зорак, што абсыпалі начны небасхіл так густа, што, здавалася, нібыта і кроны дрэў зіхацяць зорачкамі. Дома ён паставіў на стол ёлачку і ўпрыгожыў яе свечкамі, а на верхавіну ўзняў зорку ў памяць аб зорцы Віфліемскай.

🌟А вось першая шкловыдзімальная майстэрня была заснавана ў 1597 г. у невялікім нямецкім мястэчку Цюрынгіі Лаўша. Легенда гаворыць, што адзін бедны шкловыдзімальшчык з Лаўшы не мог дазволіць сабе звычайныя ўпрыгожванні з пачастункаў, каб прыбраць сваю калядную ёлку, таму замяніў іх шклянымі.

🌟Іншае паданне звязвае з’яўленне святочных цацак з неўраджаем яблык у Германіі ў 1848 г. Тады шкловыдзімальшчыкі ў мястэчку Цюрынгіі нарабілі шкляных “яблык” і з поспехам іх распрадалі, што паклала пачатак рэгулярнай вытворчасці ўпрыгожванняў да свята.

🌟
Да самых 1920-х г.г. Лаўша доўгі час была сусветным цэнтрам вытворчасці шкляных елачных упрыгожванняў.

#музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем #выстава
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#юбилей
По часовой стрелке навстречу юбилею «Несвижа». Первый в стране Национальный историко-культурный музей-заповедник в этом году отмечает свое 30-летие. Символическая точка отсчета – экспозиция ретромеханизмов в старой ратуше. И на ней – куранты. Увы, не исторические XVI века, но очень верные. К слову, музейный «Экспонат месяца» тоже с боем. А еще пунктуальный. Он ведь истинный британец.
Александр Матяс и съемочная группа ОНТ посетили Несвиж.
#радзивиллы #музейзаповедник #нясвіжскізамак #нясвіжскіпалац #нясвіж #nesvizhcastle #nesvizh #гісторыятваёйкраіны #belarus #беларусь #beautiful #travel #замакНясвіж #запрашаем #приглашаем #выстава
#Адам_Багдановіч #выстава

АДАМ БАГДАНОВІЧ. МАЕ ЎСПАМІНЫ…
мастацка-дакументальная
выстава
да 160-годдзя з дня нараджэння А.Я.Багдановіча

23/01/2023 - 23/04/2023

📍Літаратурны музей Максіма Багдановіча

У аснову выставачнага праекта пакладзены мемуары Адама Ягоравіча Багдановіча (1862–1940) – вядомага этнографа, педагога, мемуарыста, бацькі класіка беларускай літаратуры М.Багдановіча.

На выставе прэзентуюцца арыгінальныя каштоўныя экспанаты з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і копіі матэрыялаў з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Архіва А.М.Горкага, Дзяржаўнага архіва Пермскага края, прыватнага архіва Марыі Стараверавай.

Падрабязней

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
+375 17 355 22 95
28 февраля в 16.00 в галерее «Окно» Минского государственного художественного колледжа состоится открытие выставки «Глебовка собирает друзей. Минск».
Выпускники колледжа сегодня занимают самые разные ниши белорусского и мирового искусства. Художественный колледж им.А.К.Глебова стремится к сохранению самых теплых отношений со своими выпускниками и всегда гордится их успехами.
Выставка, на которой будут представлены работы наших выпускников-минчан, является началом общего цикла и, несомненно, это яркое событие не только для самих глебовцев, но и для минчан и гостей города!
#glebovka #art #Minsk #выстава #глебаўка
#выстава

КАПІТАН ДАЛЁКІХ ВАНДРОВАК
да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра

11/05/2023 - 01/10/2023

📍 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Літаратурны музей захоўвае вялікі архіў пісьменніка Янкі Маўра. З нагоды 140-годдзя з дня яго нараджэння, запрашаем наведвальнікаў на часовую літаратурна-дакументальную экспазіцыю “Капітан далёкіх вандровак”.

Уклaд Янкi Maўpa ў paзвiццё бeлapycкaй дзiцячaй лiтapaтypы вымяpaeццa нe cтoлькi caмaкaштoўнacцю ягo твopaў як з'яў мacтaцтвa, кoлькi тым, штo ён, як пepшaпpaxoдцa, вызнaчыў дaлeйшы кipyнaк яe paзвiцця ў гaлiнe пpoзы. Пісьменнік cтaў cтвapaльнiкaм нoвыx жaнpaвыx фopмaў: пpыгoднiцкaгa paмaнa, пpыгoднiцкaй aпoвecцi, a тaкcaмa aпoвecцeй aўтaбiягpaфiчнaй i нaвyкoвa-фaнтacтычнaй.

На выставе прадстаўлены рукапісы, кнігі, лісты, фатаграфіі, дакументы, а таксама шматлікія асабістыя рэчы Янкі Маўра. Адметным з’яўляецца партрэт Янкі Маўра мастачкі Алы Замай і фотаздымкі, якія ўзнаўляюць творчую лабараторыю мастачкі. Таксама наведвальнікі пазнаёмяцца з матэрыяламі, звязанымі з эсперантысцкім рухам, актыўным удзельнікам якога быў і сам пісьменнік.

Падрабязней - http://bellitmuseum.by/news_/vystava-da-140-goddzya-z-dnya-naradzhennya-yanki-maura/
#Сёння, 26 снежня, беларуская культурная супольнасць азначае 130-годдзе з дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў беларускай кампазітарскай школы - беларускага класіка ХХ стагоддзя Яўгена Цікоцкага. Менавіта яго опера "Міхась Падгорны" адкрывала ўласны будынак Тэатра оперы і балета ў 1939 годзе. А 79 год таму - 24 снежня 1944-га ў зале Дома Чырвонай Арміі адбылася прэм'ера оперы "Алеся". Гэта сапраўды стала значнай падзеяй для вызваленага Мінску і для ўсёй рэспублікі, на тэрыторыі якой яшчэ ішлі баі...
#bolshoibelarus91

З гэтай нагоды Вялікі тэатр Беларусі прапануе зноў "прыйсці" на анлайн-выставу - пагартаць старонкі гісторыі беларускай оперы.
#выстава #гісторыя #Беларусь #тэатр #музыка #опера #Вялікітэатр #глядзець #абавязкова #юбілей #легенда

Глядзім экспазіцыю тут