ЖАВАРОНАЧКІ ПРЫЛЯЦІЦЕ,
ЗЯМЛЮ-МАТУХНУ АБУДЗІЦЕ
☀️Вясна са старажытных часоў – пачатак не толькі земляробчага года🌱, а і пачатак новага жыцця, таму яе сустракалі з радасцю і ўдзячнасцю, перажыўшы цяжкую зіму🌬.
☀️Гуканне вясны – гэта не свята аднаго дня, а хутчэй цыкл гулянняў. Паўсюдна па Беларусі вясну клікалі ад моманту з’яўлення праталінаў да Звеставання.
☀️Звычайна гукаць вясну выходзілі на высокія пагоркі. Там раскладвалі вогнішча🔥 (гэта называлі “грэць зямлю”), пяклі яешню🍳, як сонечную старажытную рытуальную страву. Ладзілі танцы, гульні, скокі, спявалі песні,🎶 вадзілі карагоды.
❗️У мясцовасці, дзе няма пагоркаў, залазілі на дахі хат🏠, маючы на мэце “дакрычацца, дагукацца” да Бога, каб хутчэй прыходзіла вясна.
☀️Улюбёны занятак моладзі👩🏼 на вясновых гуляннях– гушкацца на арэлях. 👨🏼🦱Хлопцы разгойдвалі дзяўчат як мага вышэй, а тыя, калі падляталі наверх, агу̀калі вясну.
🖇Верылі: чым вышэй скакаць ці разгойдвацца, тым вышэй парасце лён.
#центрМаяк
#беларускі_каляндар

☀️Бытаваў абрад спальвання кола. Хлопцы і дзяўчаты ішлі да ракі і рабілі плыт, на якім замацоўвалі старое прамасленае кола. Затым гэта кола падпальвалі🔥 і пускалі па вадзе. Вогненнае кола сімвалізавала сонца, якое ўшаноўвалася нашымі продкамі.
🖇Пакуль плыт з вогненным колам плыў каля сяла, усе ўдзельнікі абраду ішлі за ім берагам ракі і спявалі песні-вяснянкі.🗣
☀️На гуканне вясны выпякалі печыва ў выглядзе жаваранкаў.🐦 Гэтае печыва раздавалі дзецям, тыя падкідалі яго ўгору, заклікаючы птушак хутчэй вяртацца і прыносіць вясну.🕊
🖇Форма печыва залежыла ад рэгіёна. На Гомельшчыне нажом выразалі з цеста пляскатыя выявы птушак, называліся яны чыркамі. На Палессі рабілі галёпы – своеасаблівае печыва ў форме буслінай лапы.
☀️Напрыканцы цыкла веснавых святаў у некаторых рыгіёнах Беларусі праводзілі абрад "пахавання стралы", занесены ў Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

🌅 СВЕТ - САВЕТ МАЯКА🗼 --рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і прыўносіць іх каларыт у сучаснасць.
🌾Мой край, мой рай бульбяна-жытны!
Зеленадолы, залаты!
Як спеў матулі-старажытны,
Як песня любай - малады!©
💯Цудоўную і багатую спадчыну маюць беларусы. Яна стваралася нашымі продкамі на працягу стагоддзяў.
🧑🏻👱🏻♀️Мы, моладзь – працяг папярэдніх пакаленяў і падмурак для будучых, павінны берагчы здабыткі мінулага, каб не страціць свае карані.
🆗Сёння, напярэдадні прыгожай і сакавітай Сёмухі ўзгадваем некаторыя асаблівасці свята.⤵️
🌱Сёмуха ці Сёдмуха, Сёмка, Троіца, Зелянец святкуецца на 7️⃣ і 8️⃣ тыдні пасля Вялікадня.
🌿Сёмушныя святы ахопліваюць каляндарны перыяд, які ў народзе мае ёмістую назву — пралецце.
☀️Свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе, сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце.🌳🌻
#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь

ЧЭРВЕНЬ — ПРАЛЕЦЦЯ СКОН, А ЛЕТА Ў ГОН
🔝Свята поўніцца адметнымі абрадамі, што маюць сваёй мэтай паўплываць на плодныя сілы зямлі, таму галоўнае роля тут належыць жанчыне і нагадвае пра еднасць чалавека з прыгодай.
1️⃣Упрыгожванне хаты і гаспадарчых пабудоў зелянінай.🌿 Зеляніна - прыроднае атачэнне свята, яго вобразнасць і змест. Звычай вяртае нас да тых часоў, калі Сёмушныя святы святкаваліся ўсім родам на адкрытай прасторы — у гаях і дубровах.
2️⃣ "Завіванне" бярозкі. Дзяўчаты ўпрыгожвалі сябе вянкамі і хадзілі ў лес, каб закруціць ці заламаць на бярозе галінкі, упрыгожыць іх стужкамі. А пасля пець і вадзіць карагоды.
3️⃣ Кумленне. 🤝Пад час абрадавых гульняў замужнія кабеты і дзяўчаты шлюбнага ўзросту абіралі сабе сябровак «на год», каб спрыяць і дапамагаць адна адной. Для замацавання дружбы сяброўкі павінны былі прайсці поруч пад заламанай бярозай.

🌅 СВЕТ - САВЕТ МАЯКА🗼 -- рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і прыўносіць іх каларыт у сучаснасць.
🌾Люблю жніво!..
Прастор шырокі,
Дзе ў межах
Шэпчуць каласы,
Дзе спевы коцяцца далёка
На ўзмор'і гордае красы!..©
🌻Лета -- пара залатых каласоў, спелай садавіны🍎 і духмянага мёду.🍯 Здаўна людзі з асаблівым хваляваннем чакалі заканчэння жніва і пачатак восені.🍁
🌾Пасля таго, як з поля быў сабраны апошні сноп, па традыцыі святкавалі Дажынкі. Дарэчы, у гэтага свята ёсць больш за 🔟 назваў: Спажынкі, Дасеўкі, Спажа, Абжынкі, Талака, Засідкі.
☀️Звычайна свята прыпадае на канец Успенскага посту 2️⃣8️⃣ жніўня і сімвалізуе шчырую падзяку зямлі і небу за багаты ўраджай і пладавітае лета, ухваляе шчодрасць маці-прыроды і плён чалавечай працы.
🆗Сёння, напярэдадні шчодрых залатых Дажынак узгадваем некаторыя асаблівасці свята.⤵️

МАЛАДОЕ БАБ’Е ЛЕТА ПАЧЫНАЕЦЦА,
А СОНЦА ЗАСЫНАЕЦЦА 🌥
🌾Дажынкі — адно з галоўных народных свят. Адзначалі іх гучна і на шырокую нагу: спявалі, танцавалі, частаваліся, праводзілі магічныя абрады:
1️⃣ Талака. Яе склікалі ў апошні дзень жніва на цяжкую тэрміновую працу, якая была не пад сілу адной сям’і.
🖇Жаночую талаку👩🏼🦱 клікалі на жніво, мужчынскую👨🏻🦰 — на касьбу. Па полі забаранялася хадзіць у брудным і цёмным адзенні — трэба было паважаць зямлю, каб яна ўрадзіла.
2️⃣Завіванне барады. Лічылася, што дух поля хаваецца ў апошнім нязжатым снапку🌾 — барадзе, якую ўпрыгожвалі кветкамі🌸 і стужкамі🎗. Побач з "барадой" клалі хлеб з соллю.
3️⃣Сноп-баба. Апошні дажыначны сноп апраналі ў хустку, у жаночую сарочку і звалі яго «бабай»👵🏻. Жнеі ставілі бабу на ўскраіне поля, садзіліся вакол і ладзілі застолле.🥒🥩

4️⃣Катанне па іржышчы. Такім чынам кабеты👩🏻🦰👱🏻♀️ спрабавалі вярнуць згубленую на жніве сілу, бо наперадзе мелася яшчэ шмат працы -- малаціць хлеб, апрацоўваць лён, прасці.
5️⃣Абранне Багіні. Скончыўшы жніво, дзяўчаты абіралі паміж сабою Багіню👸🏼: самую разумную, прыгожую і працавітую з усіх. Яе «каранавалі» вянком, давалі ў рукі апошні зжаты сноп.🌾 Потым з песнямі накіроўваліся да хаты гаспадара👨🏼🦳, якому ўрачыста аддавалі апошні сноп.
❗️Гаспадар абавязкова даваў жанчынам грошы, частаваў хлебам, а апошні сноп ставіў у куце, пад іконамі як абярэг на цэлы год.
6️⃣Выраб лялек-абярэгаў. Крупянічка і Багач🎎 — жнівеньскія сімвалы дабрабыту і багатага ўраджаю -- вырабляліся з тканіны і напаўняліся зернем. У цяжкія часы гэта зерне ўжывалася ў ежу, а калі дажыве да вясны -- выкарыстоўвалася для пасеву.
🌅 СВЕТ - САВЕТ МАЯКА🗼 -- рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і прыўносіць іх каларыт у сучаснасць.
#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь
5️⃣Абранне Багіні. Скончыўшы жніво, дзяўчаты абіралі паміж сабою Багіню👸🏼: самую разумную, прыгожую і працавітую з усіх. Яе «каранавалі» вянком, давалі ў рукі апошні зжаты сноп.🌾 Потым з песнямі накіроўваліся да хаты гаспадара👨🏼🦳, якому ўрачыста аддавалі апошні сноп.
❗️Гаспадар абавязкова даваў жанчынам грошы, частаваў хлебам, а апошні сноп ставіў у куце, пад іконамі як абярэг на цэлы год.
6️⃣Выраб лялек-абярэгаў. Крупянічка і Багач🎎 — жнівеньскія сімвалы дабрабыту і багатага ўраджаю -- вырабляліся з тканіны і напаўняліся зернем. У цяжкія часы гэта зерне ўжывалася ў ежу, а калі дажыве да вясны -- выкарыстоўвалася для пасеву.
🌅 СВЕТ - САВЕТ МАЯКА🗼 -- рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і прыўносіць іх каларыт у сучаснасць.
#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь
🌅 СВЕТ - САВЕТ МАЯКА🗼-- рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і прыўносіць іх каларыт у сучаснасць.
🍁🍂Канец верасня азначаны ў народным календары беларусаў сакавітым святам з прыгожай назвай Багач (Багатнік, Багатуха), што традыцыйна супадае з часам восеньскага раўнадзенства🌜🌤 і атаясамліваецца з заканчэннем палявых работ і гаспадарчага года.
✨У аснове свята — шанаванне прыроды, зямлі, жанчыны, маці, берагіні хатняга дабрабыту.🤱
🍏🍎Этымалогія назвы цалкам адпавядае стану гаспадаркі ўвосень: ураджай сабраны, засекі поўныя збожжа і гародніны.🌶🥕🌽 Зручны час для адпачынку, планавання будучага і падсумавання зробленага.
🖇Звычайна да Багача кожны гаспадар імкнуўся скончыць працу, пачысціць і схаваць да вясны сельскагаспадарчы інвентар.
✨Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы. (Народная мудрасць).
🆗Свята доўжылася цэлы тыдзень і мела шэраг адметных асаблівасцей, якім надаваўся сакральны сэнс.⤵️

БУДЗЬ БАГАТЫ, ЯК ВОСЕНЬ!
1️⃣ Збор багача.🥣 Напачатку свята выбіраўся лепшы сейбіт (багач)👨🏻🦰, які ладзіў застолле. Кожны вясковец прыносіў да стала жменю жыта🌾, што ссыпалася ў адзін лубок і захоўвалася цэлы год.
🖇Багачом таксама называўся сам лубок з жытам.
2️⃣ Запальванне агменю.🔥 Свечку ставілі ў міску з жытам ці проста праводзілі вечар пры лучыне.
🖇Лічылася, што агонь валодае ачышчальнай сілай і напаўняе энергіяй жыцця.
3️⃣Частаванне навіной.🍇 Навіна́ — усё новае, што вырасла за лета, што каштуецца ўпершыню.
🖇Каштуючы навіну, трэба было вымавіць: "Навіна ў рот -- здароўе ў жывот."
4️⃣Нагрувашчванне здобы.🥮 На стале рабіўся насып з пірагоў, за якім хаваўся гаспадар хаты. Калі гаспадара было бачна, госці насыпалі на стол яшчэ прысмакаў. Пасля пачыналася агульнае застолле.
🖇Лічылася, што так усталёўваецца азінства між людзей.👫
🥧Першы пірог елі агулам, другі спальвалі ў агні -- для продкаў, трэці крышылі на 4 бакі свету -- для пералётных птушак.🦆

5️⃣Смажанне барана.🐏 Да агульнага стала гатавалі стравы з усяго, што вырасла за лета, білі жывёліну, а гаспадара, які шкадаваў зарэзаць барана, перасцерагалі, што таго барана воўк парве.🐺
6️⃣ Абыход гаспадаркі.🏠🐄 У хату, дзе знаходзіўся Багач, запрашалі святара. Пасля набажэнства лубок з жытам і свечкай жыхары абносілі вакол вёскі і статка, што павінна было засцерагчы ад бед і хвароб.
7️⃣Культ маці.🤱 На Багача ладзілі кірмашы і вяселлі.👰🏼♀️ Дзяўчыны апраналі чырвоныя хусткі і пацеркі, упрыгожвалі дом галінкамі рабіны, дарылі падарункі павітухам, наведвалі маладых мам, якім прыносілі гарачы хлеб і малако.
8️⃣Культ продкаў.👵🏻 Людзі наведвалі могілкі, наводзілі там чысціню і прыносілі плён новага ўраджаю.
9️⃣Варажба на каласах.🌾 Сноп жыта накрывалі хусткай і наўздагад цягнулі адзін каласок. Калі ён быў багаты, такім і жыццё будзе.
🔟Пахаванне мух.🪰 Лічылася, калі кузурка засынае, восень канчаткова праганяе лета.🍁 З мухамі хавалі ўсё набалелае, дрэннае.

🍁🍂УЗДЗВІЖАННЕ : ВОСЕНЬ ЗІМЕ НАСУСТРАЧ РУХАЕ🐾
2️⃣7️⃣ верасня адзначаецца адно са значных хрысціянскіх святаў у гонар Крыжа☦️, які сімвалізаваў сабой выратаванне роду чалавечага.
🖇Ушаноўваючы яго, вяскоўцы ў гэты дзень ставілі крыжы на ростанях.
🗓У народным календары свята пазначана як Здзвіжанне і звязана з рухамі ў прыродзе.💨
👨🏼🦳👵🏻Нашы продкі верылі, што ў гэты дзень птушкі🦆, адлятаючы ў вырай, "зачыняюць" зямлю на зіму, а ключы забіраюць з сабой на неба.🗝 У гэты ж дзень пачынаюць варушыцца і гады ў лесе🐍, рыхтуючыся да зімовага сну.
🍁🍂Увесь тыдзень (“свістун”) людзі не сеялі, каб не было пустога калосся, і не хадзілі ў лес. Затое плённа рубілі капусту🥬 і пяклі капусныя пірагі.
🖇Палешукі на Уздзвіжанне пачыналі збіраць журавіны і вырабляць лекі са змяінага яду.

🍁🍂Уздзвіжанне – чароўны дзень, у які, згодна з легендамі, можна было паспрабаваць здабыць для сябе звышнатуральныя здольнасці, атрымаўшы залатую карону ад Вужынага Цара.👑
👨🏼🦳👵🏻З даўніх часоў беларусы паважалі вужоў.🐍 Лічылася, што ад іх залежыць пладароддзе зямлі, а значыць і само жыццё. Вужоў нават трымалі за хатнюю жывёлу.
💁🏼♂️👑Чалавека, які хацеў здабыць карону Вужынага Цара, чакалі сур’ёзныя выпрабаванні:
1️⃣ Прыхапіўшы з сабой чысты рушнік і хлеб-соль🥧, неабходна было адправіцца ў непралазныя лясныя нетры, каб сустрэцца там з вужынай працэсіяй.
2️⃣Пакланіўшыся долу, трэба было пачаставаць Вужынага караля🐍 і чакаць, калі той у падзяку скіне сваю карону ці ражок ад яе.
🖇Уладальнік такога ражка нібыта набываў незвычайную мудрасць і праніклівасць, здольнасць угадваць чужыя думкі, выходзіць з самых цяжкіх абставін.

🌅 СВЕТ - САВЕТ МАЯКА🗼-- рубрыка для тых, хто напаўняе кожны дзень каштоўнымі падзеямі і людзьмі.
🌱
🕊Дабравешчанне, Вербніца, Вялікдзень, Радуніца — духоўная спадчына нашых продкаў, што ўзбагачае быццё беларусаў на працягу стагоддзяў.
Святочная сувязь часоў увасобілася ў шматлікіх каляндарных абрадах і звычаях. Узгадаем самыя адметныя з іх.
☀️Гадавое кола народных святаў са старажытных часоў падпарадкоўвалася руху Зямлі вакол Сонца і пачыналася з вясны, калі селяніна чакалі самыя важныя справы (ворыва, сяўба, выган жывёлы на пашу) і неабходна было абудзіць жыватворную сілу зямлі, песнямі і рытуальнымі карагодамі выклікаць надыход цёплых дзён.
#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь
🌱
Якімі б перажываннямі ні былі напоўнены дні, варта памятаць, што мы самі ствараем свет вакол і здольныя размаляваць яго яркімі фарбамі! Вясна — час цікавага перапляцення народных і хрысціянскіх святаў — крочыць па планеце, абуджаючы да жыцця прыроду і чалавека.
🕊Дабравешчанне, Вербніца, Вялікдзень, Радуніца — духоўная спадчына нашых продкаў, што ўзбагачае быццё беларусаў на працягу стагоддзяў.
Святочная сувязь часоў увасобілася ў шматлікіх каляндарных абрадах і звычаях. Узгадаем самыя адметныя з іх.
☀️Гадавое кола народных святаў са старажытных часоў падпарадкоўвалася руху Зямлі вакол Сонца і пачыналася з вясны, калі селяніна чакалі самыя важныя справы (ворыва, сяўба, выган жывёлы на пашу) і неабходна было абудзіць жыватворную сілу зямлі, песнямі і рытуальнымі карагодамі выклікаць надыход цёплых дзён.
#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь
ШЫБУЕ ВЯСНА НА ЧАЎНЕ!
ДАРОГУ, ДАРОГУ ВЯСНЕ!©️
🔸САРАКІ. Лічылася, што ў дзень вясновага раўнадзенства дадому вяртаецца 40 птушыных зграй. Каб паскорыць вясну, з яе дарогі прыбіралі перашкоды: хлапчукі перакідвалі праз страху 40 трэсак, дзяўчаты разрывалі столькі ж вяровак, кабеты гатавалі печыва ў выглядзе птушак, спальвалі старыя рэчы, каб увайсці ў вясну абноўлёнымі.
🔸КАМАЕДЗІЦА. Свята прысвечана абуджэнню мядзведзя -- апекуна сялян. Да свята рыхтавалі рэпу, гарохавыя камы (адсюль назва свята), аўсяны кісель, ладзілі гульні з пераапрананнем і перакатамі з боку на бок, што ўвасаблялі рухі звера.
🔸ВЕРБНІЦА (ВЕРБАХЛЁСТ). Апошняя перад Вялікаднем нядзеля, калі вернікі асвятляюць у храме галінкі вярбы, што сімвалізуе сустрэчу Госпада ў Ерусаліме. Вярбой упрыгожвалі жыллё, магілы продкаў, праводзілі жывёл на першы выпас. Верылі, што вярба беражэ ад маланкі. Галінкі асвячонай вярбы захоўвалі да новай Вербнай нядзелі.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☀️Каб наблізіць цяпло, выраблялі лялек-вяснянак. Лялька-вяснянка -- сімвал росквіту і адраджэння, маладосці і прыгажосці. Яркі знешні выгляд лялькі падымае настрой, усяляе надзею і зараджае энергіяй. Адметная асаблівасць абярэгу — доўгая каса, задраная ў гару, і пялёстыя фарбы ў вопратцы. У касе — яе сіла, чым даўжэйшая і таўсцейшая каса, тым лепш.
#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь
#советмаяка
#беларускі_каляндар
#люблю_Беларусь