«МАЯК» - курс на качество
531 subscribers
10.5K photos
555 videos
6 files
532 links
Официальный Телеграм-канал ГУО "Центр дополнительного образования детей и молодёжи "Маяк" г.Минска

• Свежие новости центра;
• Афиши мероприятий;
• Информация для родителей.

Предложить новость для канала можно в нашем чат-боте: @CdoMayaknews_bot
加入频道
👀Працягваем звяртацца да вытокаў роднай культуры і мовы. Сёння вывучаем сямейны ўклад👨‍👩‍👦‍👦 і сваяцкія сувязі беларусаў.

Які род -- такі і плод. Народная мудрасць.⤵️

#центрМаяк
#слоўнік_маляванка
#учение_с_увлечением
СЯМ'Я — АСНОВА НАЦЫІ

носьбіт генафонду, стваральнік і захавальнік сямейных традыцый, асноўны выхавальнік новага пакалення.🤰

👨‍👩‍👦Сучасная сям’я бярэ пачатак з
1️⃣4️⃣ ст., калі складвалася беларуская народнасць. Да 1️⃣9️⃣ст. у Беларусі пераважалі вялікія бацькоўскія, складаныя і брацкія сем’і, у кожнай па 3-7 дзяцей. У адной хаце жыло шмат блізкіх людзей, звязаных кроўнымі і сваяцкімі адносінамі, кожны меў "імя" ў радзіне, выконваў сваю ролю.

🖇Малыя 👧пасвілі скот і гусей, падлеткі👩‍🦱 -- пралі, касілі, аралі. Старыя👨‍🦳 — дзяліліся вопытам і даглядалі дзяцей.

❗️Усе зносіны ў сем’ях рэгламентаваліся няпісаным звычаёвым правам.

👨‍👩‍👧Сёння сям'і куды меншыя, роднасныя сувязі не такія цесныя, таму і вельмі многія назвы сваякоў забываюцца.

💯Каб захаваць свой род і самабытнасць, выхаванне дзяцей ў сям’і павінна праходзіць у атмасферы культу роду, сярод партрэтаў продкаў, радаводаў, паданняў пра славутую даўніну, гонару за сваю нацыю.

#центрМаяк
#слоўнік_маляванка
#учение_с_увлечением
💯Многія з нас хацелі б пачуць галасы сваіх продкаў🗣, даведацца, пра што яны думалі, аб чым марылі, што любілі, чаго баяліся і каго паважалі. Гэта магчыма дзякуючы старадаўнім тканым і вышываным вырабам, якія захаваліся да нашага часу. Калі ўважліва прыгледзецца👀 да чароўных узораў, то ў іх шмат чаго можна “прачытаць”.

❗️Арнамент – своеасаблівая кніга народнай мудрасці.
У пасланнях нашых продкаў сканцэтраваны просьбы, мары, надзеі, добрыя пажаданні родным і блізкім, адчуванні шчасця ці смутку і многае іншае.

🆗Знаёмімся, запамінаем і вышываем арнамент самі⤵️

#центрМаяк
#слоўнік_маляванка
#учение_с_увлечением
УЗОРЫ БЕЛАРУСКАЙ ДУШЫ

Беларускі арнамент -- традыцыйны набор сімвалаў і колераў, якія выкарыстоўвалі нашы продкі👨‍🦳 шмат стагоддзяў з дахрысціянскіх часоў, таму ён захаваўвае у сабе старажытную культуру і міфалогію. 

👀Асноўны колер -- чырвоны на белым фоне.
🔴Чырвоны -сімвал сонца і жыцця,
⚪️белы --сімвал чысціні.


❗️Аснову ўзораў складаюць шырокія палосы з ромбаў♦️, трыкутнікаў🔺 і разетак.
💯Важным элементам першых арнаментаў быў крыж. Гэты сімвал з старажытных часоў лічыўся абярэгам.

🔺🌱🕊Геаметрычнымі, расліннымі і жывёльнымі матывамі ўпрыгожвалі прадметы побыту і адзенне.

📍Людзі верылі, што багата аздобленае ўзорамі адзенне абараняе іх ад
няшчасцяў, злых духаў🧟‍♀, адхіляе бяду, надае моц💪.


🔝Традыцыйны арнамент пранікае і ў сучаснасць. Яго элементы прысутнічаюць у дзяржаўных сімвалах🇧🇾, афармленні лагатыпаў, адзення, аб’ектаў гарадской архітэктуры.

💯Сёння арнамент можа стаць крыніцай натхнення для многіх майстроў і аматараў беларускай культуры.

#центрМаяк
#слоўнік_маляванка
#учение_с_увлечением
🇧🇾СЦЯГ ЯК СІМВАЛ

♦️Арнамент на палотнішчы беларускага сцяга азначае народнае адзінства, культуру і духоўнае багацце. Гэта сувязь з продкамі і даніна традыцыям.

♦️Узор на беларускім сцязе традыцыйна чырвоны, геаметрычны. Ён больш падобны да арнаменту, які малююць на кашулях.

♦️Арнамент не проста ўзяты з неба, ён вышыты ў 1⃣9⃣1⃣7⃣ годзе сялянкай Матронай Макарэвіч і мае назву "Усход сонца". 🌅

♦️Размяшчэнне на палотнішчы арнаменту
✔️дае магчымасць хутка ідэнтыфікаваць сцяг,
✔️нясе пасыл яднання з продкамі
✔️павагі да ўласнай культуры.

♦️У арнаменце мы бачым 👀вялікі ромб, які пазначае ўсход сонца.☀️ А па абодва бакі ад яго сімвалы багацця і дабрабыту.

#центрМаяк
#слоўнік_маляванка
#учение_с_увлечением
🥘Ежа – не толькі неабходная ўмова жыццядзейнасці, але і этнакультурная з’ява, якая адлюстроўвае нацыянальныя традыцыі, сацыяльную прыналежнасць, уклад жыцця, гісторыю, геаграфічнае становішча і веру народа.

💯Спазнаць самабытную беларускую культуру не магчыма, калі не паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні.🥧 Кулеш, мачанка, бігос, верашчака, капыткі… Не, гэта не лаянкі, а натуральныя прысмакі.

💯Беларуская кухня – адна з самых разнастайных на кантыненце.🌍 Яна падобная да рускай, літоўскай, украінскай, польскай, яўрэйскай, але па-свойму ўнікальная, надзвычай сытная і смачная.😋

🔝Нездарма беларускія стравы не так даўно былі ўнесены ў Спіс культурнай спадчыны Еўропы. 🆗Будзем разбірацца.⤵️

#центрМаяк
#слоўнік_маляванка
#учение_с_увлечением
СМАК БЕЛАРУСІ🥞🥩

Нацыянальная кухня Беларусі развівалася стагоддзямі.

🔝Кулінарныя традыцыі беларусаў:
✔️прастата народных рэцэптаў;
✔️вытанчанасць страў для арыстакратаў;
✔️разнастайнае выкарыстанне мясцовых прадуктаў;
✔️незвычайныя спосабы і працягласць гатавання;
✔️змяшэнне розных відаў мукі ў адной страве;
✔️ужыванне гарачых першых страў;
✔️падвячорак - чацвёрты прыём ежы;
✔️мінімум спецый;
✔️ужыванне розных прыварак, закрасак, закалотаў;
✔️асаблівая ўвага хлебу;
🖇Наведайце Музей хлеба.🍞
✔️залежнасць ад календара.
🖇Ад 192 да 216 посных дзён у год.

🍯У беларускай кулінарыі налічваецца больш за 2️⃣5️⃣0️⃣ мучных і крупяных страў , прыкладна 2️⃣6️⃣0️⃣ малочна-тварожных, больш за 3️⃣5️⃣0️⃣ сала-мясных і рыбных, вядома 5️⃣5️⃣0️⃣ страў з бульбы, больш за 4️⃣8️⃣0️⃣ гароднінных, грыбных і фруктовых страў і напояў. Многія з іх захаваліся да нашых дзён.

🆗Паспрабуйце прыгатаваць стравы беларускай кухні сваімі рукамі і адкрыйце для сябе смак Беларусі❤️

#центрМаяк
#слоўнік_маляванка
#учение_с_увлечением
💯Народныя мастацкія рамёствы і промыслы — матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці народнай культуры, з'яўляюцца 🔝неад'емнай часткай спадчыны Беларусі. Гэта, як правіла, выраб прадметаў побыту ручным спосабам👐 з мясцовай сыравіны і матэрыялу.🧶🌾🪨
🖇Адсюль старажытнае слова «рукамяство». 

♦️Да народных рамёстваў адносяцца: шыццё🪢, кушнерства💂‍♀, валянне💭, разьбярства, вышыўка і шмат іншага.

♦️Адзенне, прылады працы, хатняе начынне🧺, посуд🥣, аздобленныя тканым, вышываным, разьбяным, ці маляваным дэкорам, альбо прыгожыя, проста дзякуючы умелай форме і зграбнаму сілуэту🏺 прынята адносіць да народнага дэкаратыўнага мастацтва.

♦️Зараз многія рамёствы страціліся, пабачыць іх можна хіба што тут, у музеі.

💯Важна не толькі зберагаць здабыткі мінулага, але і развіваць, перадаваць новым пакаленням маладых беларусаў.

👍Навучыцца некаторым народным рамёствам можна ў гуртках нашага Цэнтру.

#центрМаяк
#слоўнік_маляванка
#учение_с_увлечением
🧶СЛОЎНІК НАРОДНЫХ РАМЁСТВАЎ

♦️Бондарства — выраб бочак і драўлянага посуду
♦️Кавальства
Каваль –кузнец
Кузня — кузніца,
Кавадла – накавальня
♦️Ганчарства і кераміка (ганчар вырабляе ўтылітарыня рэчы, кераміст займаецца мастацтвам)
♦️Цяслярства — дрэваапрацоўка
♦️Лозапляценне (пляценне з лазы, дранкі, пянькі)
♦️Саломапляценне
♦️Валянне

♦️Шапавальства (катрушніцтва) — выраб валёнак з воўны
♦️Гарбарства – апрацоўка скур і выраб скуранога абутку
♦️Шыццё
Швачка – жанчына, якая шые адзенне
Кравец – мужчына, які шые адзенне
Шавец – майстар па пашыве скуранога абутку, верхняга адзення
♦️Кушнерства – пашыў шапак
Роспіс па тканіне (маляваныя дываны)
♦️Роспіс па шкле, кераміцы
♦️Роспіс велікодных яек (вялікодныя пісанкі)
♦️Ткацтва на кроснах (ткацтва дываноў, ручнікоў)
♦️Ткацтва паясоў (на бярдзе, на дошчачках)
♦️Выцінанка (выразанка)
♦️Разьбярства
♦️Вышыўка (крыжом, процягам, гладдзю, роспісам і інш.)
♦️Вязанне пруткамі
♦️Вязанне шыдэлкам
(карункапляценне)

#центрМаяк
#слоўнік_маляванка
#учение_с_увлечением
⬆️Лавіце наўздагон яшчэ некалькі гаманлівых малюнкаў.🖼

💯Хай яны стануць для вас жывою вадой у моры любові да роднай мовы і культуры.❤️

#центрМаяк
#слоўнік_маляванка
#учение_с_увлечением