Forwarded from Звязда
У Вялікім тэатры Беларусі прадэманстравалі «Скарбы з вясковых куфраў»
Так называлася выстаўка аднаго дня, арганізаваная ў дзень паказу оперы Уладзіміра Солтана (паводле Уладзіміра Караткевіча) «Дзікае паляванне караля Стаха». У тэатр «прыехалі» экспанаты Музея старабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — і пра кожны з іх можна было атрымаць інфармацыю з разгорнутым тлумачэннем спецыялістаў, што гэта за рэч і як яе выкарыстоўвалі нашы продкі.
Атрымаўся выдатны пралог да оперы, бо ў яе сцэнаграфічным рашэнні выкарыстаны шмат якія даўнія рэчы, сэнс і сімвалізм якіх мае значэнне да разумення твора, ды і гукі часам можна пачуць, нібыта з самой даўніны...
zviazda.by

НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
БЕЛАРУСКІ КАСЦЮМ.
Дзіяна і Антось Галынскія раскрылі сакрэты пашыву народнага адзення. Цікавы і карысны выпуск, які натхніць вас на стварэнне ўласнага строю.
Глядзіце відэа па спасылцы: https://youtu.be/Ig0ETJjQW4s
Майстры – новы праект, прысвечаны беларускім творцам, чыя дзейнасць сувязаная з народнымі рамёствамі ды традыцыйнымі мастацтвамі Беларусі.

ШЛЮБ З НАЦЫЯНАЛЬНЫМ КАЛАРЫТАМ.
Усё больш пар рэгіструюць свае шлюбы з цырымоніяй па-беларуску !
У 2024 годзе ў Беларусі было зарэгістравана больш за 32600 шлюбаў ва ўрачыстай абстаноўцы, што на 7 тысяч менш, чым у 2023 годзе. Але пры гэтым усё больш пар аддаюць перавагу правядзенню цырымоній на беларускай мове з выкарыстаннем элементаў традыцыйнага беларускага вяселля.

ВЯСЕЛЬНЫЯ
АБРАДАВЫЯ СТРАВЫ.
КАРАВАЙ.
1⃣
У беларусаў да сёняшняга дня існуе шэраг абрадаў пры правядзенні вяселля. Вясельныя абрадавыя стравы - гэта рытуальныя стравы, якія ўжывалі ў час вяселля, перад выкананнем пэўных абрадаў або пасля іх. Феноменам традыцыйнага беларускага вяселля з’яўляецца каравай.
Этнаграфiчныя крынiцы ХIХ ст. сведчаць аб тым, што каравайны абрад быў шырока распаўсюджаны сярод славянскiх народаў. Аднак у ХХ ст. кола яго iснавання было значна звужана, i сёння абрад выпякання каравая захаваўся пераважна ў Заходнiм i Усходнiм Палессi, а таксама ў Цэнтральным рэгiёне Беларусi, на Мiншчыне i на Гродзеншчыне.
Каравай – ў беларускай міфалогіі і рытуалах абрадавы круглы хлеб з упрыгожваннямі і міфалагічная істота, знак урадлівасці. Па словах беларускай песні, "Сам Бог каравай месіць": Каравайніцы просяць Бога спусціцца з неба, каб дапамагчы ім мясіць і пячы.
👇

АБРАДАВЫЯ СТРАВЫ
КАРАВАЙ.
2⃣
Хлеб - адзін з асноўных атрыбутаў беларускага вяселля. Можна сказаць, што абрад вяселля быў акальцаваны каравайнымі рытуаламі. Яно распачыналася працяглым, дэталёва распрацаваным абрадам выпякання каравая і пераносам яго ў клець, а заканчвалася дынамічным абрадам міжродавага падзелу рытуальнага хлеба.
Семантычнае поле і функцыянальны спектр каравая даволі шырокія. Практычна заўсёды неадлучнымі атрыбутамі-спадарожнікамі з’яўляюцца жыта, дзяжа, каша.
Калі зерне ў кантэксце абраду сімвалізавала патэнцыю жыцця, каша судачынялася з абрадамі пахавальна-памінальнага цыкла, семантыка дзяжы цесна звязана з лімінальнымі трансфармацыямі прыжыццёвага перыяду, напрыклад змене статуса маладых у часе вяселля (учора – хлопец і дзяўчына, сёння – жаніх і нявеста, заўтра – муж і жонка); выпечаны хлеб-каравай фіксаваў закончанасць ініцыяльна-пераходнага этапу.

3⃣
Пацвярджэннем гэтай версіі з’яўляецца толькі адзін раз – пры першым шлюбе,( г.зн. што каравай выпякаецца адзін раз і толькі пры першым шлюбе). Прынцып падабенства (адзін з асноватворных у народнай культуры) сведчыў,што маладыя, якія ўзялі шлюб, атрымлівалі такую долю, якую ў яго заклалі жанчыны-каравайніцы.
Таму да выбару каравайніц заўсёды ставіліся з вялікай адказнасцю. Імі маглі быць вопытныя і паважаныя вяскоўцамі людзі, дбайныя і руплівыя гаспадыні.
Забаранялася запрашаць да ўдзелу ў рытуале выпякання каравая ўдоваў ці бяздзетных жанчын. Звычайна на вяселле выпякалі два караваі. У хаце маладой ён меў форму круга – Сонца,а ў хаце маладога – Месяца.

4⃣
У народнай свядомасці існуе павер’е, што каравай прадказваў лёс маладых, гэта своеасаблівая кніга іх жыцця.Напрыклад, вялікая трэшчына пасярэдзіне прадказвала няўдалы шлюб. Як правіла, каравай меў трохроўневую кампазіцыю,што цалкам паўтарала міфапаэтычную мадэль свету або сімвалізавала радаводную сувязь.
Ніжняя шырокая частка каравая – сімвал роду, які спраўляе вяселле, сярэдняя частка сімвалізавала сям’ю, у якой нарадзіўся жаніх ці нявеста, верхняя частка – пара галубкоў, “шышачкі”, “звяркі” – гэта доля маладых, якую трэба было непадзельна захоўваць усё жыццё.
У беларусаў існавала традыцыя выпякаць каравай пры канцы жніва як сімвал заканчэння збору ўраджаю і адначасова падзяку і зварот да зямлі захаваць спарыну на ўсё жыццё.
( ПРАЦЯГ БУДЗЕ )

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Страх цішыні нас бегчы прымушае
туды, дзе гэтай цішыні ледзь-ледзь.
Загадвае, не толькі спакушае,
пявучыя навушнікі надзець.
Страх цішыні і там, дзе апроч птушкі,
якая цэдзіць мілагучны спеў.
Настойвае, каб з нашай легкавушкі
гром музыкі ва ўсе кусты ляцеў.
Пакуль маўчаць над галавою зоры,
пакуль праз ноч пабульквае рака,
дынамікі гучаць ва ўсёй прасторы,
спалохаўшы ў гняздзе лесавіка.
Як збаўчым мёдам, шумам наталенне
на скрыжаванні людным ці ў глушы.
Страх цішыні — ці голасу сумлення ?
Страх цішыні — ці позірку душы?"
( МАР'ЯН ДУКСА )
А цішыні між іншым не хапае...Яна ў сучаснай мітусні, як асалода, як узнагарода, якую не толькі што не баішся - якой прагнеш ! У цішы лягчэй аднавіцца. Паставіць усё на свае месцы. Пачуць ўнутраны голас-падказчык, які табе не схлусіць, які ідзе ад сумлення... Люблю цішыню.
Цяпер - наступае яе ўладаранне. Ноч. Сон.
ДАБРАНАЧ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ ❤️!
На фота : загадкавая векавая цішыня начнога Навагрудка...

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Яна адна,
Зямля вякоў,
Адкуль
Жыццё пачатак брала
Шчырай верай.
Здалёк відна
Зямля бацькоў,
Матуль,
Дзе песня б'ецца
Перапёлкай шэрай.
У курганах,
Што выраслі з былін,
Спачылі
З поля подзвігу ратаі.
У туманах
Тугі спрадвечны клін
На гнёзды шчасця
Выраі вяртае.
На смерць ішлі
За гэтую зямлю,
За гэтую красу,
За сцяг світання
Сыны зямлі,
Каб засланіць раллю,
З якой нязломнасць
Збажыною ўстане.
Пакуль у нас
Пяшчотаю матуль
I рупнасцю бацькоў
Сагрэты далі,
Не посвіст куль,
А галасы зязюль
Лічыць гадоў чароды
Не прысталі."
( РЫГОР БАРАДУЛІН )
Хутка - 90 гадоў са дня нараджэння Рыгора Барадуліна.
На яго малой Радзіме ўжо рыхтуюцца !"Барадулінскія дні" ва Ушаччыне - з выставай,урокам-экскурсіяй, з чытаннямі вершаў.
І я далучаюся да даты вершавана.Бо да сэрца - пра песні нашых матуль,што гучаць птушынымі галасамі...І пра волаты-курганы,што ўпісваюцца ў сучасны воблік гарадоў...І пра продкаў,што "на смерць ішлі за гэтую зямлю".
З добрым вершам - у
ДОБРЫ РАНАК,СЯБРЫ ❤️!

НАША НАДВОР'Е.
Прагноз надвор'я па Беларусі на 30 студзеня.
Воблачна з праясненнямі.
☂️ Пераважна без ападкаў.
Вецер паўднёва-заходні ўмераны,
месцамі па поўначы парывісты.
Тэмпература паветра максімальная днём +6..+12°з.
У Мінску:
воблачна з праясненнямі.
☂️ Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
Вецер паўднёва-заходні ўмераны.
Температура️ тэмпература паветра
раніцай +2..+4 ° з,
днём +6..+ 8 ° з ,
увечары +3..+ 5°з.