ДА ДНЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12
НАШЫ СЯБРЫ.
1⃣
Вельмі рада ўдзелу ў беларускамоўных праектах, у прасоўванні нацыянальнай культуры, нашай спадчыны - Сябру #КанстанцінПетрыман з Міра ! Мінулагод гэты чалавек-патрыёт упісаў свой голас да ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ ❤️. І вось сёлета - зноў поруч, зноў уголас пра беларускае слова, пра тое, што мы павінны ведаць, захоўваць, прымнажаць ! ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ, КАНСТАНЦІН !
Цытую з ФБ :
"Ну вось нарэшце сабраўся і вельмі - вельмі хачу падтрымаць найкаштоўнае пачынанне паважанай спадарыні Наталлі Бардзілоўскай да Дня нашай роднай мовы!
Збіраючы па крупінках сведчанні аб батлейных дзеях у Міры, заўсёды задаваў сабе пытанне - чаму пакладзены на сучасную літаратурную мову сюжэт батлейнай дзеі, што гралася ў 20-30-х гадах ХХ ст. , пры лялечным агучванні гучыць як нешта штучнае, "нежывое"??? І адказ атрымаў толькі тады, калі поўнасцю сабраў-падабраў тыя моўныя "рэмаркі", аб якіх казалі мае старэнькія рэспандэнты (дай ім Божа вечны супакой!)
👇

ТБ-ЗДЫМКІ.
СВЯТА БАТЛЕЙКІ Ў СТРОЧЫЦАХ.
ТУТ і ЗАРАЗ.
Канстанцін Петрыман, Уладзіслаў Парамонаў і Мікіта Жыгала - дзівосны калектыў Мірскай батлейкі са сваёй старажытнай тэатральнай традыцыяй!
#НаташаБардзілоўская так рада ! Сустрэцца з даўнім Сябрам #КанстанцінПетрыман - між іншым, штодня вітаемся раніцай і ўвечары,
ДЗЯКУЙ і вялікіх поспехаў ❤️ !!!

НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
МІРСКАЯ БАТЛЕЙКА : 35 ГАДОЎ !
"Дарагія сябры! Шчыра запрашаем на снежаньскую батлейку ў Міры! Дарэчы, нам жа ўжо 35 гадкоў стукае!!! Таму для паважаных міран ды гасцей зладзім 18 снежня у гарадской бібліятэцы Міра дзею "Салдат ды чорт", што стварылі мірскія батлеі браты Сілко ажно на пачатку ХХ стагоддзя! А пры добрай радзіне і вячэра не стыне! Чакаем, каб узрадавацца разам з вамі, сябры, што батлейная скрыня жывая!!! Пачатак - у 15.00."
#КанстанцінПетрыман

МІРСКАЯ БАТЛЕЙКА.
"Вітаю вас, даражэнькія !!! З вялікім задавальненнем пабатлеілі ў Мірскім замку! Час калядны ідзе, калі , як не цяпер батлеіць?? Партрэтная зала замка чакала, калі ж наша батлейка ў госці завітае, бо так утульна і спакойна стала, як толькі мы скрыню з Мікітам уладкавалі. Нам удваіх не першы раз батлеіць. Хто з акцёраў прыхварэў, у каго тэрміновыя справы: што казаць - жыццё! А мы з Мікітам стараліся за ўсіх і шчыра знаёмілі гасцей замка са славутай батлейнай спадчынай Міра. У які раз адчуваеш асалоду ад таго, што ўсё задуманае атрымалася: і спявалі разам, і з лялькамі спрабавалі зладзіць - усё талакой! А яшчэ, проста чарадзейства нейкае, калі праз батлейныя акенцы заўважаеш, як у вачах гледача ўспыхвае радасць! Такое дарагога каштуе !
Мы шчыра ўдзячныя гасцінным гаспадарам, супрацоўнікам музея "Замкавы комплекс "Мір" за такую шыкоўную магчымасць падараваць часцінку каляднага настрою кожнаму, хто сёння быў з намі! Хрыстос нараджаецца! Славім усе Яго !"