НАШЫ ПРАЕКТЫ.
АШМЯНСКІ МУЗЕЙ.
ФАЛЬКЛОРНЫЯ СУСТРЭЧЫ.
"Самае каштоўнае, што ёсць на Ашмяншчыне - гэта яе жыхары, працавітыя, шчырыя, ўлюбёныя ў сваю зямлю і бязмерна таленавітыя.
4 кастычніка ў рамках 14-й дэкады "Залаты ўзрост" у Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Францішка Багушэвіча адбылася сустрэча з Тэрэсай Іванаўнай Прыбыльскай, жыхаркай вескі Труханы.
Тэрэса Іванаўна - унікальны майстар, якая захавала і выкарыстоўвае старадаўнія традыцыі выпечкі хлеба, акрамя таго, Тэрэса Іванаўна піша кранальныя вершы. Інфармацыя пра замешванне і выпечку хлеба дапоўнілася жыццёвымі вершамі. Атрымалася вельмі каларытна.
Завяршылася мерапрыемства музычным нумарам ад непаўторнай дазорцы Марыі Горыд і смачнай гарбатай з пірагом, які выпекла Тэрэса Іванаўна".
#АшмянскіКраязнаўчыМузей

НАШЫ АСОБЫ.
ЯН БУЛГАК.
ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА.
ФАТАГРАФІЯ.
6 кастрычніка - дзень нараджэння майстра беларускай краязнаўчай фатаграфіі, этнографа
ЯНА БУЛГАКА (1876 - 1950).
Нарадзіўся ў вёсцы Асташын Навагрудскага павета.
За сваё доўгае фотажыццё майстар паспеў папрактыкавацца практычна ў любых жанрах. Па яго здымках можна вывучаць Беларусь пачатку XX стагоддзя: ад Навагрудка, Міра і Нясвіжа да Нарачы і Палесся. У 1935 годзе Ян Булгак выдаў кнігу пра сваё падарожжа на возера Нарач і праілюстраваў яе 38 фотаздымкамі. Асобнік яго кнігі захоўваецца ў фондах Музея народнай славы ў Мядзелі.
Яна Булгака называюць прадзядуляй сучасных беларускіх фотамайстроў.

НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
ЖАНОЧАЯ МОДА БЕЛАРУСАК.
ПРАЕКТ ЛІДСКАГА ЗАМКА.
Народная студыя гісторыі і мастацтва эпох Сярэднявечча і ранняга Рэнесансу "Дама сэрца" ў княжацкім пакоі Лідскага замка на паседжанні калектыва правяла інфармацыйна-пазнавальную лекцыю "Жаночыя галаўныя ўборы XIII-XVI ст.".
На лекцыі можна было даведацца пра самыя розныя неверагодныя, складаныя ўпрыгожванні, якімі ў старажытнасці замужняя жанчына пакрывала сваю галаву.
Шапірон, вэйл, "галава", гейбл, арсэле, крузэлер і іншыя. А самы знакаміты высокі "конус" усіх казачных прынцэс называўся "генін".
#СтаніслаўСуднік