Матуля Беларусь
185 subscribers
38.1K photos
681 videos
1 file
3.32K links
加入频道
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕДАРУСІ. ЛІДА. ГРОДЗЕНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. СУЛА. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 18 верасня.

Пераменная воблачнасць.
🌂 Пераважна без ападкаў,
☔️ толькі па поўдні месцамі кароткачасовыя дажджы,
️ магчымыя навальніцы.
Вецер паўночна-ўсходні ўмераны.
Максімальная тэмпература паветра + 23 ..+28°з.

У Мінску:
пераменная воблачнасць.
🌂 Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
Вецер усходні ўмераны.
Тэмпература паветра:
раніцай +14..+17 ° з,
днём +25..+27 ° з,
увечары +16..+18°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

18 верасня - Захар і Лізавета.

Гэты дзень - памяці святара Захарыя і яго жонкі Лізаветы — бацькоў Іаана Хрысціцеля. Праведная Лізавета, была сястрой Ганны-Маці Дзевы Марыі. Разам з мужам, сталыя, яны дзяцей ня мелі. Аднойчы Захарыю з'явіўся архангел Гаўрыіл і паведаміў яму аб хуткім нараджэнні сына. Святар не паверыў гэтай вестцы і ў пакаранне пазбавіўся дару мовы; здольнасць гаварыць вярнулася да яго ў дзень нараджэння сына.

На Захара і Лізавету было прынята выганяць бярозавымі венікамі кумоху альбо ліхаманку. "Кумоха-нячыстая сіла,з твару худюшча, вялікавокая,у сінюю скуру апранута».
Каб прагнаць хваробу, у гэты дзень парыліся ў лазні.

Лічылася, што народжаны на Захара і Лізавету валодае асаблівай сілай:яго не чапалі ні пярэваратні, ні лясуны.

Была прыкмета:
☃️якое надвор'е сёння, такой і зіма будзе,калі на рабіне лісце ўжо пажаўцела,то зіма будзе ранняй і халоднай.

Сёння па народным календары імяніны ў Аляксандра,Апанаса, Давіда,Лізаветы,Захара,
Раісы.
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.

БОЖА, ДАЙ МУДРАСЦІ !
1⃣
Успамін св. Станіслава Косткі, законніка.

Бог сказаў: З кім параўнаю людзей роду гэтага? Да каго яны падобныя? Яны падобныя да дзяцей, што сядзяць на рынку і клічуць адно аднаго, кажучы: Мы гралі вам на жалейцы, а вы не плясалі; мы спявалі жалобныя песні, а вы не плакалі.

Прыйшоў Ян Хрысціцель, які не еў хлеба і не піў віна, а вы кажаце: У ім злы дух. Прыйшоў Сын Чалавечы, які есць і п’е, а вы кажаце: Гэты чалавек — абжора і п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў. Але апраўдана мудрасць ўсімі дзецьмі сваімі.
Лк 7. 31-35
👇
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.

БОЖА, ДАЙ МУДРАСЦІ !
2⃣
Разважанне да Божага слова.

Мы можам быць упартымі і сляпымі безліч разоў. Падзеі і пасланні мы здольныя інтэрпрэтаваць у адпаведнасці са сваімі забабонамі і ў такім ключы, як нам больш зручна. А на самай справе нам варта часцей маліцца аб ласцы святла Божага для розуму, каб бачыць сутнасць кожнай сітуацыі і жыць у праўдзе.

Бачны кантраст паміж аскетычным жыццём Яна і паводзінамі Іісуса, які хадзіў на вячэры з мытнікамі і грэшнікамі. Аднак абодва звярталіся да людзей прароцкімі спосабамі і ў розных абставінах. Няхай жа нам хопіць мудрасці ацэньваць кожную сітуацыю асобна і дзейнічаць так, як рабіў бы Іісус.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."

Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.
НАША ВЕРА.
БАГАРОДЗІЧНАЕ СВЯТА.

"НЕАПАЛІМАЯ КУПІНА".

Праваслаўная Царква ўшанавала памяць іконы Божай Маці "Неапалімая Купіна", якая сімвалізуе беззаганнасць Прасвятой Багародзіцы і яе абарону ад бедстваў.

Боскую літургію ў прыходзе храма іконы Божай Маці «Неапалімая Купіна» вёскі Ведрыч здзейсніў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан.

Абраз Божай Маці "Неапалімая Купіна" з'яўляецца глыбокім сімвалам чысціні і бязгрэшнасці Прасвятой Багародзіцы. Як Майсей бачыў куст, які гарэў агнём, але не згараў, так і Дзева Марыя, нарадзіўшы Збавіцеля, засталася бязгрэшнай. Гэты вобраз увасабляе ў сабе не толькі таямніцу Нараджэння Хрыстова, але і падкрэслівае святасць Божай Маці, якая,жывучы на грэшнай зямлі, не спазнала граху. Уцаркоўных сьпевах Неапалімая Купіна асацыюецца з нятленнай чысцінёй Багародзіцы: "Якоже купіна не згараеш опаляема, тако, Дзева, Нарадзіла ты", — так Царква ўслаўляе гэты цудоўны вобраз. Абраз" Неапалімая Купіна " асабліва шануецца як заступніца ад агню і бедстваў.

#ГомельскаяЕпархія
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ...

"Калі б я ведаў, калі б вы ведалі, што чалавек, з якім вы размаўляеце, можа вось-вось памерці, і што гук вашага голасу, змест вашых слоў, вашы рухі, ваша стаўленне да яго, вашы намеры стануць апошнім, што ён успрыме і панясе ў вечнасць — як уважліва, як клапатліва, з якой любоўю мы б паступалі !.."

Мітрапаліт Антоній Суражскі.
ПАМЯЦІ ПАМЕРЛЫХ...

"Божа, супакой душы спачылых рабоў Тваіх. І даруй ім грахі вольныя і міжвольная. І дай ім Уладарства Нябеснае."

Божа, супакой душу кожнага чалавека, які сёння пайшоў з зямнога жыцця. Якому прыйшоў час зыйсці па прычыне ўзросту, хвароб, няшчасных выпадкаў, ад забойства, вайны і гвалту.
Якога Ты па сваёй волі забраў у гэты дзень.

СВЕТЛАЯ ПАМЯЦЬ і
СУПАКАЕННЯ БЛІЗКІМ.
НАША ВЕРА.
БАГАРОДЗІЧНАЕ СВЯТА.

AРШАНСКАЯ ІКОНА БОЖАЙ МАЦІ.

18 верасня - дзень
АРШАНСКАЙ іконы
БОЖАЙ МАЦІ (1631).


Паводле падання, ікона явілася цудоўным чынам каля Оршы, на беразе ракі Куцеінка. Побач з тым месцам у 1623 г. быў заснаваны праваслаўны Богаяўленскі манастыр. Ікона лічылася ахоўніцай гэтай абіцелі. Звышгоднамучанік Апанас Берасцейскі падчас падарожжа свайго ў 1638 г. наведаў Куцеінскі манастыр.
У 1655 г. па загаду патрыярха Нікана частка маёмасці Куцеінскага манастыра, у тым ліку друкарня, кнігі, рукапісы і іконы былі вывезены ў Іверскі манастыр на Валдаі.

Пасля рэвалюцыі Іверскі манастыр быў зачынены, а ў будынках размясціўся Ніканаўскі музей.

У Аршанскім Успенскім жаночым манастыры з ХVII cт. захоўваўся спісак іконы. З 2001 г. у манастыры знаходзіцца копія Аршанскай іконы, напісаная ў ХVIII cт. у Іверскім манастыры.

#ViktarKaval