Матуля Беларусь
183 subscribers
34.3K photos
650 videos
1 file
3.12K links
加入频道
НАША ГІСТОРЫЯ.
ГІСТОРЫЯ ЦАРКВЫ ВКЛ.

"У навуковай і навукова-папулярнай літаратуры апошніх 30-ці гадоў, прысвечаных гісторыі Усходняй Царквы на землях Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, часта можна ўбачыць гравюры з выявамі выдатных царкоўных дзеячоў 14-18 ст.. Паходжанне гэтых гравюр амаль ніколі не пазначалася. Між тым, яны былі ўзяты з кнігі "SPECIMEN ECCLESIÆ RUTHENICÆ" настаяцеля царквы Св.Сергія і Вакха ў Рыме базыльяніна Ігнація Кульчынскага, якая выйшла там жа ў Рыме ў 1733 г.
Калегі з Vilniaus universiteto biblioteka змясцілі сканы гэтай і многіх іншых кніг і рукапісаў у адмысловым раздзеле "Uniate Collection".

https://kolekcijos.biblioteka.vu.lt/en/uniate-collection

Архіварыўс #ДзянісЛісейчыкаў
НАША ЖЫЦЦЁ.
АЛЕСЬ ГАРУН.

"ІДУЦЬ ГАДЫ..."

Ідуць сабе гады, ідуць,
Бы карагод, бясконца,
Што ў небе зорачкі вядуць
Ля месяца, ля сонца.
Ідуць сабе гады, ідуць -
І чалавек за імі.
Куды цябе яны вядуць
І сцежкамі якімі?
"Няведама мне, скуль усё і што я;
Няведама мне сама сцежка мая,
Няведама мне, і куды я іду.
Пытання не маю, ці што там знайду,
Не ведаю жыццё, ці шчасце, ці не, -
Пачалося гэта, браток, не на мне."

Ідуць гады, ідуць гады,
І з імі ўсё на свеце.
Сягоння ты, а йшлі дзяды,
А заўтра пойдуць дзеці.
Ідуць гады, і ты ідзеш
Ўздагонь за імі, з імі.
Нашто, скажы мне, ты жывеш
І з думкамі якімі?
"З адною я думкай у свеце жыву,
Настаўнікам узяўшы і лес і траву,
Крыніцы, і кветкі, і цемру, і свет,
І месяц, і зоры, і сонца прывет.
Прысуджаны шлях свой рабі дарагім,
Красуйся на радасць сябе і другім".
НАША НАДЗЕЙКА.
БАБУЛЯ. 103.

АСАБІСТАЕ :
ДЗЕНЬ СУСТРЭЧЫ і ШЧАСЦЯ ❤️.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Неспадзявана старасць падышла.
А я сябе старым яшчэ не чую.
Як брамку,
што сарвалася з шула,
паправіць долю ўласную хачу я.

Усё было. І блага. І дабро.
Што важыць больш?
Рахунак наспявае.
А чорт настырна лезе пад рабро,
няўзнак яму,
што галава сівая.

Хай дабрынёю поўніцца душа.
Хай дабрыня і ў сэрцы запануе.
Нібыта ўвосень яблыкі з каша,
спагаду ўсім пакутным прапаную.

Прад імі брамку я не зачыню.
Для іх мая сядзіба не пустая.
Хрыстос па свеце сеяў дабрыню.
Яна ўва мне нарэшце прарастае.

Неспадзявана старасць падышла.
Гады атрэсла.Як вятрыска ліпу.
А я прыладзіў брамку да шула,
каб шчыра адчынялася, без рыпу."

( АРТУР ВОЛЬСКІ )

У маладыя гады нібы-та дыстанцыруешся ад старасці :маўляў,ад мяне гэта далёка. Але, сталасць - гэта не хіба.Гэта ўзнагарода,якая даецца... не кожнаму. Многія гады трэба заслужыць, трэба адолець, трэба годна пранесці. Нізкі паклон, доўгажыхары-любімчыкі лёсу і - дзякуй, што ВЫ ёсць.

ДАБРАНАЧ ❤️ !
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Зямля мая азёрная –
Рабіна за акном,
Крынічка ціхамоўная,
Гасцінны ветлы дом.
Іду жытнёвай сцежкаю –
Мне звоняць жаўрукі,
Блакітнаю усмешкаю
Вітаюць васількі.
Ты працаю славутая,
Карміцелька зямля.
Цярплівая, пакутная,
Ты назаўжды мая."

( НІНА ГАЛІНОЎСКАЯ )

Прывітанне, закаханыя ў Беларусь ! Мне гэтымі днямі давялося пабачыць родныя прасторы і праз вакенцы цягніка, і праз шкло аўто, і проста - пешшу пракрочыўшы і гарадскімі, і вясковымі сцежкамі... Пашчасціла яшчэ больш упэўніцца : роднае - лепшае, самае прыгожае, тое, што дае моц і загойвае душэўныя сумневы і раны...
Трэба проста быць самім сабой, жыць праверанымі, "ад продкаў" ісцінамі і, як у дзяцінстве, ісці сваімі, беларускімі сцежкамі...

ДОБРАЙ РАНІЦЫ, СЯБРЫ ❤️!
ШАНУЙЦЕ СВАІХ і СВАЁ !
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАЛАДЗЕЧНА. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ВІЦЕБСК.
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.
КІРЫЛА ТУРАЎСКІ.

11 траўня - дзень
Св. КІРЫЛЫ, епіскапа ТУРАЎСКАГА, Беларускага Залатавуснага (1183).

Святы Кірыле, любы браце наш. З вуснаў Тваіх заззяла ласка, як святло агня, прасьвятліла Беларусь. Ты знак нашае любові прад пасадам Божым, нашая надзея на Яго! Ты наш хадайнік прад справядлівым Судздзём! Ты нашая зьзяючая слава Божая, бліскучы розум нашага народу, нашая сьвятасць, і нашая радасць навекі.

Святы Кірыле, любы браце наш, прасі Бога за нас! Амінь.
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.
КІРЫЛА ТУРАЎСКІ.
1⃣
Кірыла Тураўскі (нарадзіўся не раней за 1110 і не пазней за 1134, 28 красавіка 1113, Тураў — каля 1182, Тураў) — царкоўны дзеяч, епіскап тураўскі (магчыма, з 1159/1161 па 1177). Святы праваслаўнай царквы, які таксама шануецца ў грэка-каталікоў Беларусі. Аўтар вядомых царкоўна-асветніцкіх і царкоўна-літаратурных твораў.
праваслаўнай царквы на Русі, на гэта Кірыла пракляў яго. Актыўна ўдзельнічаў у палеміцы другой палове XII ст. вакол царкоўнага ўладкавання на землях Русі, да князя Андрэя напісаў шмат пасланняў па гэтай справе, якія не захаваліся.
👇
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.
КІРЫЛА ТУРАЎСКІ.
2⃣
Пра апошнія гады жыцця і скон Кірылы Тураўскага звестак таксама небагата. Магчыма, што каля 1177 года ён быў пазбаўлены пасады епіскапа, і, відаць, прымусова. Вядома, што ў 1184 годзе, калі адбывалася выбранне і ўзвядзенне ў сан новага архімандрыта Кіева-Пячэрскай Лаўры Васіля , на цырымоніі прысутнічаў ужо пераемнік Кірылы епіскап Лаўрэнцій.
Але ж пры тым захаваліся і два пасланні Кірылы Тураўскага да самога архімандрыта Васіля. Гэта значыць, што свяціцель жыў і дзейнічаў, хоць і не займаў епіскапскай кафедры.
Апошнія гады жыцця Кірыла правёў у епіскапскім Барысаглебскім манастыры Турава. Быў пахаваны на манастырскіх могілках.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ.

МАЛІТВА АНЁЛУ-АХОЎНІКУ.

Анёле Божы, дружа мой,
Ты заўсёды будзь са мной.
Рана, ўвечар і ўначы
Будзь ласкаў мне памагчы
Змагаць духа злога,
Верна служыць Богу.
Душу, цела сцеражы,
Да жыцця вечнага давядзі.
Амэн.
Forwarded from Брагін.info
⚡️В Брагинском историческом музее с картинной галереей состоялось открытие тематической выставки юных художников "Фронтовой портрет".
Вальс Победы станцевали в Бресте. Видео из крепости
https://brestcity.com/blog/vals-pobedy