НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.
КРАЯЗНАЎСТВА БЕЛАРУСІ.
"10 пытанняў пра беларускія гарады і вёскі."
Серыя: 100 пытанняў пра Беларусь.
Частка 5.
Змест: як выглядалі пасяленні першабытных людзей на нашых землях ? Якія хаты будавалі нашы продкі? Навошта нашы продкі пабудавалі так шмат замкаў і інш..
#АкадэмКніга

БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.
ХРЭСТАМАТЫІ ДЛЯ ЮНЫХ.
Выдадзены 3-х томнік
"Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў пачатковай школе"
у серыі "Сучасная беларуская літаратура".
На старонках кніг собраны найбольш значныя творы, якія пакуль не ўваходзяць у спіс абавязковых для прачытання, але з'яўляюцца сапраўднымі літаратурнымі каштоўнасцямі.

НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ.
"ГРАМАДЗЯНІН МЕСЯЦА".
6 лютага у музеі Коласа адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксея Кулакова “Гражданин Луны” (“Грамадзянін Месяца”).
Гэта зборнік вершаў і прозы – дыялог, на падставе аднаіменнага монаспектакля аб адзіноце, пачуццях і сэнсах жыцця.Гэты спектакль гучаў на сцэне КЗ Мінск, на беразе Мінскага Мора, у прасторах Каўчэг і Flame Place, саюза тэатральных дзеячоў Арменіі,цэнтра сучасных мастацтваў у Віцебску, у музеі Коласа і інш..
Аляксей Кулакоў @kulakjan – мінскі паэт, актор, пісьменнік, стваральнік сучаснай батлейкі “Дом з Марамі” @domzmarami , аўтар пяці кніг апавяданняў, сцэнарыст кулінарнага шоу на ТНТ, удзельнік тэатральнага фестываля “АрмМоно” у Арменіі, грае галоўную ролю ў пастаноўцы “Дзікае паляванне Караля Стаха” у парку гісторыі “Сула”. У лонг лісце літаратурнай прэміі Forbes.
Што будзе на прэзентацыі:
- Знаемства з аўтарам
- Вершы і атмасфера
- Паэтычныя гульні, конкурсы, прызы, аўтограф-сесія.
⏰ 6 лютага,19:00,
вул.Акадэмічная 5,музей Якуба Коласа

ШТО ПАЧЫТЦЬ ад #МІХАІЛБАРАНОЎСКІ.
Наталка Кучмель. "Залатое".
Не называю свае тэксты рэцэнзіямі, бо яны імі, насамрэч, і не з'яўляюцца. Так, водгукі... па прачытанні.
Спадабалася - падзяліся... Гэта ж так проста.
Зборнік Наталкі Кучмель - гэта калі мы (чытачы) сапраўды жадаем чытаць кніжкі з якаснай паэзіяй.
Калі не піярыць, дэбютная кніга ў аўтара можа з'явіцца ў 40 (як кніга "Імгненні"), альбо "Залатое" у 60... як збор твораў і падсумаванне здабыткаў, з шчымлівым адчуваннем "запозненага цяпла"... Не трэба раней !)
Ва ўхвальнай рэцэнзіі Веры Бейкі на гэтую кнігу ёсць прызнанне, што пасля яе прачытання "зусім нічога не хочаш сказаць". Магу толькі далучыцца, бо лепшыя вершы Наталкі зроблены з такой тонкай матэрыі, што на яе фоне нейкія там разборы будуць падавацца штучным пустаслоўем...
Раю.
"Стосам блытаных ліній,
Быццам ніці з асновы, —
Залатое на сінім
Голле ў вечар вясновы.
І ў дрыготкіх глыбінях
Шэрых воч тваіх — тое:
Залатое на сінім.
Залатое на сінім.
Залатое…"

ГОСЦІ НАВУКОВАЙ БІБЛІЯТЭКІ...
23 студзеня наведвальнікамі ЦНБ НАН Беларусі сталі замежныя студэнты філалагічнага факультэта БДУ.
У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў для замежных гасцей навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў старадрукаваных выданняў і рукапісаў Міхаіл Аляксандравіч Крывіцкі распавёў аб экспазіцыях выстаў, падрыхтаваных у рамках Тыдня беларускай навукі: «шлях у навуку», «калекцыя экслібрысаў м.і. Мінкевіча» і «Старадрукаваная і рукапісная кніга».
У Мемарыяльным кабінеце беларускага паэта і вучонага Пятра Фёдаравіча Глебкі студэнты азнаёміліся з гісторыяй асабістай бібліятэкі пісьменніка, якую ён збіраў на працягу ўсяго жыцця, з інтэр'ерам кабінета і асабістымі рэчамі акадэміка.
Наведвальнікам таксама былі прадэманстраваны альбом "Птушкі Амерыкі" амерыканскага мастака і натураліста пачатку XIX ст. Джона Джэймса Одюбона, і факсімільнае выданне працы Казіміра Сямёнавіча-Grand Art D'artillerie (Вялікае мастацтва артылерыі).
#БібліятэкаНАНБеларусі

НАШЫ АСОБЫ.
ПАВЕЛ ЧУБІНСКІ.
ЭТНАГРАФІЯ.
27 студзеня 1839 года — нарадзіўся Павел Платонавіч Чубінскі - фалькларыст, этнограф.
У 1869–1870 гадах узначальваў этнаграфічныя экспедыцыі ва Украіну, у Беларусь і Малдавію. Аб’ездзіў Мазырскі, Пінскі, Кобрынскі, Слонімскі, Брэсцкі паветы.
У «Трудах этнографическо-статистической экспедиции в Западно-Русский край...» змешчаны фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы з Мінскай і Гродзенскай губерняў: каля 400 песень, 25 казак, 5 апісанняў вяселляў, звесткі аб народных звычаях.
#ViktarKaval

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Над сэрцам кожнага згарае зорка
і асвятляе пыльную дарогу,
надзея зноў знаходзіцца на золку,
чакае новы дзень перад парогам.
Нялёгка жыць і цяжка закахацца,
бо перашкоды ўсюды паўстаюць,
раней гасціла зорка ў кожнай хаце – цяпер незразумела : куды ўсе ідуць."
( АЛЕСЬ ДВАРАКОЎ )
А каб мы ведалі, куды ідзем ?!) Важны сам працэс руху. І мэта. І мара. Бывае два крокі наперад, а адзін - назад. Бывае - ледзь не бяжым, іншае - быццам стаім на месцы... "Будзем жыць, як набяжыць" - дарога сама падкажа, як, куды і з кім...
Пакуль - у ноч. Адклаўшы турботы. З малітвай і ўдзячнасцю.
Спакойнай ночы, СЯБРЫ !
ДАБРАНАЧ ❤️!

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Мне заўсёды чагось не стае,
Штосьці вабіць, кудысьці цягне –
Знаць, як кожная птушка пяе,
Знаць, як кожная кветка пахне;
Знаць, якім будзе заўтра дзень,
I якой за сталом бяседа,
I якім будзе лёс людзей
Год праз трыста, мне рупіць ведаць!..
А пакуль мне чагось не стае,
Штосьці вабіць, кудысьці цягне –
Небасхіл жаўрукамі пяе,
Падарожным дымам пахне.
Сэрцы б’юцца ў грудзях людзей,
За сталамі цякуць бяседы,
I зямля пад намі гудзе, –
Мне спакою на свеце не ведаць!.."
( АЛЕГ ЛОЙКА )
Мне таксама не стае )
Сёння ?
Часу з самай раніцы - ужо бягу !
Добразычлівасці некаторых людзей - няўжо цяжка ўсміхнуцца замест "гыррр" ?)
А яшчэ не стае зімы, якая так і не прыходзіць (кажуць у сакавіку будзе да мінус 10!)
І, па звычцы, хацелася б зазірнуць у будучыню (бліжэйшую і дальнюю) - як там "выверне" Жыццё ?)
Адным словам, маю "рой" думак і пачуццяў, і... спраў на гэты дзень ! Жадаю поспеху сабе і ВАМ, СЯБРЫ !
ДОБРАГА РАНКУ ❤️!
На малюнку : стан душы...